View Full Version : Aбмepкaвaньнe нoвыx пaдфopумaў aб apхітэктуры


Korkh.
August 29th, 2011, 03:10 AM
Карацей кажучы, прапанова: дадаць яшчэ адзін вялікі сабфорум "Архітэктура і ўрбаністыка", які ў сваю чаргу складаўся б з двух падфорумаў "Архітэктура" і "Рэстаўрацыя" ( з часам можна будзе дадаць і іншыя форумы) прыкладна так:

Архітэктура і ўрбаністыка: (над назовам можна шчэ падумаць)
- (1)Архітэктура
- (2)Рэстаўрацыя
ці

Архітэктура і ўрбаністыка з падфорумамі:
- Архітэктура і ўрбаністыка
- Помнікі архітэктуры | Рэстаўрацыя

1 "Архітэктура" гэта будзе тэматычны форум прысьвечаны ўжо існуючым будынкам і збудаваньням у Беларусі (у тым ліку і помнікам архітэктуры) напрыклад "Канструктывізм ў Беларусі", "Замкі", "Цэрквы" і г.д. (прапаноўвайце), дзе б размяшчалі інфу, артыкулы, здымкі на адпаведныя тэмы, як узор можна прывесьці форумы ў Ўкраіне (http://www.skyscrapercity.com/forumdisplay.php?f=2487), Расеі (http://www.skyscrapercity.com/forumdisplay.php?f=776), Польшчы (http://www.skyscrapercity.com/forumdisplay.php?f=49)

2 "Рэстаўрацыя" падфорум які б быў цалкам прысьвечаны рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры + цалкам іх аднаўленьне
туды можна ўключыць вялікія рэстаўрацыі (Нясьвіж,Косава, Ружаны, Юравічы, Пустынкі, Любча, Жылічы, Наваградак) + навіны рэстаўрацыі, і іншыя галіны на гэтую тэму, за ўзор можна ўзяць падфорум на Глобусе Беларусі "Хроніка аднаўленьня беларускіх помнікаў (http://forum.globus.tut.by/viewforum.php?f=33)"

Мяне хвалюе толькі інтэнсіўнасьць абнаўленьняў разьдзелаў (хаця думаю гэта не такая важная справа, калі параўноўваць з "Праектамі і будаўніцтвам") Наконт запаволеньня форума з-за падзелу, лічу гэта яму не пагражае т.к. створаныя новыя падзелы са старымі амаль не будуць перасякацца.

Думаю, што адной тэмы "Рэстаўрацыя помнікаў" ужо недастаткова і яна выглядае перагружанай і не зусім зручнай для пошука.

Падфорум "Культура і архітэктура" перапрафіліраваць у выключна офтопікавы (кшалту беларускага Skybar)

Выказвайце свае меркаваньні на гэты конт, прапаноўвайце свае ідэі.

Tomasz M. Bladyniec
August 29th, 2011, 08:22 AM
Ja pakul taho nie padtrymoŭvaju. Takija padzieły majuć sens na forumach, dzie isnuje vielmi šmat vietak i piša šmat karystalnikoŭ. U takim vypadku padzieŭ daje mahčymasć uviesci paradak na forumie. U małych (pakul) forumach, jak Biełaruski, takija padzieły paradkujuć niašmat, a prymušajuć tracić bolej času kab pierachadzić pamiž usimi hetymi katehoryjami. Mnie ŭžo zaraz ciažej nazirać usie cikavyja dla mianie vietki, kali ich razkinuli pa katehoryjach. Prapanuju pačakać, kali vietak budzie tak šmat, što biaz padziełaŭ karystacca nimi stanie niazručna.

Josć takaja praviła, što samyja lepšyja struktury, heta samyja prostyja struktury :) prapanuju taho trymacca.

abrakadabr2002
August 29th, 2011, 02:54 PM
Цалкам згодны з Томашем. Яшчэ час не прыспеў для такой структуры.

BLACK_CAT
August 29th, 2011, 05:13 PM
Мне таксама падаецца заўчасным такое драбненнне.
Усё ж, рэстаўрацыя - фактычна неад'емная частка архітэктуры. Да таго ж, узнікнуць цяжкасці ў такіх выпадках:
- комплексная рэканструкцыя гістарырычнай горадабудаўнічай адзінкі.
- аднаўленне страчаных аб'ектаў (гістарычная рэканструкцыя).
І г.д.
Як не круці - але ж, у "рэстаўрацыю" адносіць падобныя тэмы было б ня зусім дакладна.

Korkh.
August 29th, 2011, 06:40 PM
Ja pakul taho nie padtrymoŭvaju. Takija padzieły majuć sens na forumach, dzie isnuje vielmi šmat vietak i piša šmat karystalnikoŭ. U takim vypadku padzieŭ daje mahčymasć uviesci paradak na forumie. U małych (pakul) forumach, jak Biełaruski, takija padzieły paradkujuć niašmat, a prymušajuć tracić bolej času kab pierachadzić pamiž usimi hetymi katehoryjami. Mnie ŭžo zaraz ciažej nazirać usie cikavyja dla mianie vietki, kali ich razkinuli pa katehoryjach. Prapanuju pačakać, kali vietak budzie tak šmat, što biaz padziełaŭ karystacca nimi stanie niazručna.

Josć takaja praviła, što samyja lepšyja struktury, heta samyja prostyja struktury :) prapanuju taho trymacca.

Я часткова згодзен, і пэўная рацыя ў тваіх словах прысутнічае. Я таксама супраць неапраўданага драбненьня форуму ці наадворот узбуйненьня за кошт офтопікавых падзелаў. Але ў той жа час я прапаную па сутнасьці з большага абсалютна новыя падзелы, якія зараз на форуме амаль не прадстаўленыя і якія фактычна не будуць перасякацца з ужо існуючымі галінамі, г.зн., што старыя тэмы застануцца на сваіх месцах, ну натуральна акрамя тэмы "Рэстаўрацыі помнікаў", можа шчэ 1-2 тэмы пераедуць з сучаснага "культура і архітэктура" (імхо: не такія ўжо і вялікія змены.)
Я не маю зараз ўпэўненасьці наконт падфорума "Архітэктура", я ўсё ж схіляюся што гэта ўсёткі перспектыва будучыні, але "Рэстаўрацыя" ўжо, на маю думку, перарасла галіну, там зараз 500 пастоў, гэта зусім не зручна дзеля пошуку інфармацыі, здымкаў, назіраньня за дынамікай аднаўленьня, і г.д. У Беларусі не так шмат вялікіх аб'ектаў рэстаўрацыі, таму няма патрэбы ў вялізарнай колькасьці тэмаў, дастаткова 10-15, затое інфармацыя будзе сістэматызавана, і зусім не абавязкова каб яны абнаўлялісь кожны тыдзень, гэта ўсё-жа не будаўніцтва. Гэта будзе своесаблівы аванс на будучыню, бо з чагосьці пачынаць трэба, але і ад зацікаўленасьці іншых таксама залежыць мэтазгоднасьці стварэньня, няма зацікаўлінасьці-няма сэнсу.

А наконт зручнай навігацыі па форуму, можна наўпрост стварыць топік са сьпісам усіх галінак у адпаведных падфорумах, і размесьціць у альфабэтным парадку з лінкамі на іх, і замацаваць у версе на галоўнай форума.

Korkh.
August 29th, 2011, 06:47 PM
Мне таксама падаецца заўчасным такое драбненнне.
Усё ж, рэстаўрацыя - фактычна неад'емная частка архітэктуры. Да таго ж, узнікнуць цяжкасці ў такіх выпадках:
- комплексная рэканструкцыя гістарырычнай горадабудаўнічай адзінкі.
- аднаўленне страчаных аб'ектаў (гістарычная рэканструкцыя).
І г.д.
Як не круці - але ж, у "рэстаўрацыю" адносіць падобныя тэмы было б ня зусім дакладна.

Прапанаваная вышэй структура, гэта зусім не канчатковы варыянт, а толькі прапанова, дзеля гэтага і стварыў гэтую тэму, каб абмяркоўваць структуру, мэтазгоднасьць, нюансы і г.д.

Korkh.
January 22nd, 2012, 10:09 PM
Прайшло амаль паўгода, ці зьмяніліся настроі і можна вярнуцца да абмеркаваньня? Якія вашы думкі на гэты конт?

YourMaj3sty
January 25th, 2012, 07:54 AM
Мое мнение не изменилось,я за)

artagonist
January 26th, 2012, 02:19 PM
дакладна трэба. увесь час пра гэта ўзгадваю, калі дадаю здымкі з аб’ектаў пад рэстаўрацыяй. увесь час бянтэжыць куды ж іх усё ж дадаваць?! - у тэму Рэстаўрацыя, у тэму Наваградак, у тэму Культавыя збудаваньні ці яшчэ куды!

Minsk
January 26th, 2012, 05:21 PM
Прапаную стварыць тэму, прысвечаную нашым падарожам. Адна краiна - адна тэма.

Korkh.
January 26th, 2012, 08:07 PM
Прапаную стварыць тэму, прысвечаную нашым падарожам. Адна краiна - адна тэма.

Я не супраць, галоўнае каб расейцы не акупавалі гэту галіну сваімі гарадамі.

Дарэчы, галасаваўка працуе, ці проста ўсім астатнім пофіг?)

Minsk
January 26th, 2012, 08:27 PM
Я не супраць, галоўнае каб расейцы не акупавалі гэту галіну сваімі гарадамі.

Дарэчы, галасаваўка працуе, ці проста ўсім астатнім пофіг?)

Ну каб не было прахадного двара, будзм выдаляць)) Я за тое, каб толькi удзельнiкi нашай галiны маглi рабiць трэды на свае падарожжы.

Мне здаецца было б лепей гэтыя тэмы зрабiць як "Праекты i будаунiцтва" - "Нашы падарожжы | Our trips". Штосьцi у гэтым родзе.

Minsk
January 26th, 2012, 08:33 PM
Мне здаецца, трэба потым зрабiць ў гэтай тэме ўзор, як будз выглядаць наша галiна пасля абмеркавання, а потым ўжо рабiць.

Korkh.
January 26th, 2012, 08:50 PM
Ну каб не было прахадного двара, будзм выдаляць)) Я за тое, каб толькi удзельнiкi нашай галiны маглi рабiць трэды на свае падарожжы.

Мне здаецца было б лепей гэтыя тэмы зрабiць як "Праекты i будаунiцтва" - "Нашы падарожжы | Our trips". Штосьцi у гэтым родзе.

Ведая не зусім вялікую актыўнасьць нашых фарумчан, лічу галіна не зусім будзе карыстацца попытам, таму на мой погляд лепш бы было проста стварыць падфорум "Замежжа" па аналёгіі з украінскім "Закардоном (http://www.skyscrapercity.com/forumdisplay.php?f=1878)", дзе б тэмы маглі ствараць і замежныя карыстальнікі, там можна было б абмяркоўваць ня толькі фота, але і праэкты.

artagonist
January 26th, 2012, 08:52 PM
Архітэктура і ўрбаністыка з падфорумамі:
- Архітэктура і ўрбаністыка
- Помнікі архітэктуры | Рэстаўрацыя

ja shilajusia da hetaha varyjanta. Pomniki i usio, szto z imi źviazana tre' adasobić. Vykluczuć blytaninu.

Korkh.
January 26th, 2012, 08:59 PM
Архітэктура і ўрбаністыка з падфорумамі:
- Архітэктура і ўрбаністыка
- Помнікі архітэктуры | Рэстаўрацыя

ja shilajusia da hetaha varyjanta. Pomniki i usio, szto z imi źviazana tre' adasobić. Vykluczuć blytaninu.

-"Помнікі архітэктуры" будуць агулам (касьцёлы, фартэцыі г.д.) ці кожны помнік асобна?

wizardist
January 26th, 2012, 09:53 PM
-"Помнікі архітэктуры" будуць агулам (касьцёлы, фартэцыі г.д.) ці кожны помнік асобна?
А не зашмат будзе мець тысячу на... не патрэбных галін, у якіх будзе па 1-2 запісы?

Minsk
January 26th, 2012, 09:57 PM
Мне здаецца, што гэта больш зручней, чым усё разам. Я за тое каб кожнаму будынку свая тэма.

Korkh.
January 26th, 2012, 09:59 PM
А не зашмат будзе мець тысячу на... не патрэбных галін, у якіх будзе па 1-2 запісы?
Асабіста я сам не аматар такога дробнага падзелу, па мне дык лепш па суполкам аб'яднаць.

artagonist
February 7th, 2012, 02:51 PM
-"Помнікі архітэктуры" будуць агулам (касьцёлы, фартэцыі г.д.) ці кожны помнік асобна?

зрабіць падзел на галіны, але ня вельмі дробны:
*замкі
*палацы, сядзібы (сюды ж і паркі пойдуць)
*культавае
*агульнае абмеркаваньне (навіны рэстаўрацыі)

ці то:
*замкі, палацы, сядзібы, фартэцыі
*культавае
*агульнае абмеркаваньне (навіны рэстаўрацыі)

гэта як прапанова. для агульнага...
бо я спадзяюся, што для "памятных мясьцінаў" як МІР, НЯСЬВІЖ і г.д. будуць асобныя тэмы, куды будуць дадавацца матэрыялы пра працы з усімі помнікамі.

Korkh.
February 7th, 2012, 03:18 PM
^^ гэта ў падфоруме "рэстаўрацыя і помнікі архітэктуры", зразумела, а якія тэмы будуць у "архітэктуры і ўрбаністыке", маю на ўвазе, якога пляну?