View Full Version : Белавежская пушча / Беловежская пуща
Tomasz M. Bladyniec August 19th, 2009, 04:38 PM Летась Рада Еўропы часова прыпыніла Еўрапейскі дыплом Белавежскай пушчы
http://nn.by/photos/s-6/pushcha1_090819.jpg
Рэканструкцыя музея і дапаможных будынкаў.
http://nn.by/photos/s-6/pushcha2_090819.jpg
Раней па гэтай вежы пазнавалі Музей прыроды. Зараз яна будзе абазначаць рэстаран.
http://nn.by/photos/s-6/pushcha3_090819.jpg
Гістарычная дарога на Гайнаўку. Яе заліюць асфальтам.
http://nn.by/photos/s-6/pushcha4_090819.jpg
На гэтым мэсцы, за сто метраў ад возера Плянта, будзе аўтастаянка.
http://nn.by/photos/s-6/pushcha5_090819.jpg
Дэмантаж старых вальераў…
http://nn.by/photos/s-6/pushcha6_090819.jpg
… і ўстаноўка новых.
Дыплом Рады Еўропы — прэстыжная ўзнагарода для нацыянальных паркаў і запаведнікаў, якой адзначаюцца заслугі ў справе аховы прыроды. Нацыянальны парк «Белавежская пушча» атрымаў яго ў 1997 годзе за папярэднія поспехі ў справе захавання некранутай прыроды Белавежскага рэліктавага лесу.
Умовай для падаўжэння ўзнагароды была распрацоўка Плана ўпраўлення паркам на найбліжэйшыя 10 гадоў і прэзентацыя яго камітэту Рады Еўропы па пытаннях захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. На пачатку гэтага году план нарэшце распрацавалі і ўхвалілі.
Валер Дранчук, публіцыст і актывіст экалагічнага руху, распавёў «НН», як адбываецца рэканструкцыя запаведніка.
«Белавежская пушча апранаецца ў плітку. Прычым вельмі актыўна. Усё магчымае, што можна пакрыць, усё пакрываецца. Арыентацыя на тое, што сюды будуць прыязджаць людзі не для таго, каб хадзіць па мяккіх сцежках і слухаць цішыню, а арыентацыя на рэстаран ды паляванні, — кажа Валер Дранчук— Закон аб нацыянальных парках арыентуе перш‑наперш на дыдактыку, на выхаванне, на асветніцкую дзейнасць. Усё, што я там бачыў, паказвае на тое, што там будзе алмазная бібліятэка нумар два».
У Белавежскай пушчы да гэтай пары некранутая прырода адмежваная ад наведнікаў вальерамі. Цяпер іх абнаўляюць, укопваючы жалезабетонныя слупы.
«Вальеры — гэта ўжо не еўрапейскі шлях развіцця запаведнікаў. — каментуе Валер Дранчук. — Некранутая прырода павінна быць на свабодзе. А ў Белавежскай пушчы не адмаўляюцца да вальераў. Гэта — дзікунства, а не ўзор выхавання».
Krynica: NN
Korkh. June 26th, 2010, 01:33 AM "Трайпл" построит комплекс для делегаций в Беловежской пуще
Группа компаний "Трайпл" в 2010 году возведет на территории Национального парка "Беловежская пуща" Управления делами президента комплекс зданий и сооружений по обслуживанию делегаций. Соответствующий указ президента № 323 увидел свет 22 июня.
Кроме самих зданий будет построена и соответствующая инфраструктура, которая включает, в частности, объекты внешнего электроснабжения – две трансформаторные подстанции внеплощадочных линий электропередачи напряжением 10 кВ. Ответственным за данный участок работы назначено РУП "Брестэнерго".
ООО "Трайпл" досталась функция генерального подрядчика.
Впрочем, в данном указе любопытно другое - из каких источников будет осуществляться финансирование строительства комплекса зданий для обслуживания делегаций. Так, проектно-изыскательские работы, а также устройства ограждения территории, системы видеонаблюдения и средств связи комплекса осуществляется за счет средств централизованного инновационного фонда Управления делами президента.
Работы по строительству и оснащению комплекса "осуществляется за счет денежных средств, а также товаров (имущества), работ, услуг, предоставляемых, выполняемых, оказываемых для этих целей ОДО "Белнефтегаз" на основании договоров предоставления безвозмездной (спонсорской) помощи, заключаемых с ГПУ "Национальный парк "Беловежская пуща". Предприятие получит и ряд налоговых преференций. Безвозмездная передача "Белнефтегазом" указанных ресурсов не будет признаваться реализацией товаров (имущества), работ, услуг для налогообложения налогом на добавленную стоимость. Кроме того, данные ресурсы для целей налогообложения налогом на прибыль будут включаться "Белнефтегазом" в состав расходов от внереализационных операций, говорится в документе.
ОДО "Белнефтегаз" входит в группу компаний "Трайпл". Компания специализируется на экспорте химических растворителей и разбавителей.
Сам "Трайпл" был основан в 1992 году как компания по оптовой торговле промышленными и продовольственными товарами. За это время фирма выросла в многопрофильную группу компаний, которая активно занимается оптовой торговлей нефтепродуктами, строительством, производством строительных материалов и безалкогольных напитков, ритейлом и рядом других проектов. Интересы "Трайпла" в нефтехимии представляют компании СЗАО "ТрайплЭнерго", ОДО "Белнефтегаз", СООО "НефтеХимТрейдинг", СП ООО "Неонафта". В ближайших планах компании построить и запустить сеть АЗС. Оперативный контроль находится у влиятельных бизнесменов Юрия Чижа и Владимира Япринцева. Глава "Трайпла" Юрий Чиж в последнее время нередко появляется на мероприятиях в компании Александра Лукашенко.
tut.by (http://news.tut.by/economics/art174579.html)
Korkh. July 27th, 2010, 03:27 PM У Белавежскай пушчы будуюць новую рэзідэнцыю для Лукашэнкі?
Будаўніцтва VIP-аб'екта распачатае ў Белавежскай Пушчы.
Даволі цікавая чутка блукае зараз у Белавежскай пушчы. Тутэйшыя абарыгены нашэптваюць прыезджым, што прэзідэнт хутка здыме рэжым сакрэтнасці са сваёй рэзідэнцыі ў «Віскулях». Маўляў, хутка адыдзе гэты спецыяльны аб'ект для турыстычных мэтаў, піша zapraudu.info.
У пушчы ў адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі будуецца новы VIP-аб'ект. Генеральны падрадчык – ТАА «Трайпл». Працы фінансуе ўпраўленне справамі прэзідэнта і ТДА «Белнафтагаз», якое таксама ўваходзіць у групу кампаніяў «Трайпл». Інфармацыя гэтая не сакрэтная і вывуджаная з паведамленняў у Інтэрнэце. Іншая справа, што ў самім запаведніку да будоўлі не дабрацца. Пущанцы паведамляюць толькі пра тое, што тэрыторыя будаўніцтва абгароджаная і па перыметры абсталяваная сістэмай відэаназірання.
З іншых крыніцаў вядома, што новае будаўніцтва вядзецца паблізу аб штучнага возера Лядскае. Яго тэрыторыя – 345 гектараў. Гэта найбольш буйны вадаём у пушчы. Акрамя таго, найбольш маляўнічы і абжыты чыноўнікамі. На яго беразе і зараз не пустуе так званы «дамок Машэрава». Для партыйнага боса савецкага часу тут былі збудаваныя лазня, а таксама «хаткі» з драўлянага бруса для прыёму гасцей і жылля. Пры цяперашняй уладзе для зручнасці транспартавання і адпачынку наменклатуры прычал рэканструявалі і падцягнулі асфальтаваныя дрожкі. Працы вяліся ў 2002-2003 гадах і тады яшчэ не адважыліся адгарадзіць плотам «чынавенскую паляну» - усёткі побач вёска Ляцкія і траса для велатурыстаў.
У НП «Белавежская пушча» не каментуюць інфармацыю, якая выпырхнула па-за межы запаведніка. Не пацвярджаюць чуткі, што комплекс, які будуецца, можна назваць новай прэзідэнцкай рэзідэнцыяй, але і не абвяргаюць гэта.
Тым, каго асабліва хвалюе новае будаўніцтва ў самым старым лесе Еўропы, раім азнаёміцца з тэкстам указа прэзідэнта РБ №323 ад 22 чэрвеня 2010 года. У адпаведнасці з гэтым дакументам на тэрыторыі нацыянальнага запаведніка да канца года павінен быць уведзены ў эксплуатацыю «комплекс будынкаў і збудаванняў для абслугоўвання дэлегацыяў». Газета «Вячэрні Брэст», якая першая разведала новыя падзеі ў «Белпушчы», паведамляе таксама, што «будаўніцтва комплексу пачалося яшчэ да афіцыйнага падпісання ўказа і ўжо падыходзіць да канца».
Як паведамлялася раней, будаўніцтва яшчэ адной рэзідэнцыі праходзіць у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».
хартыя 97 (http://www.charter97.org/be/news/2010/7/23/30809/)
Ensane January 21st, 2011, 12:04 PM В пуще меняется власть (http://vb.by/article.php?topic=34&article=11915)
Будзем спадзявацца, што нас чакаюць змены да лепшага.
Korkh. October 27th, 2011, 10:23 PM Вакол Белавежскай пушчы пракладзены аб'язны шлях (http://news.tut.by/society/255772.html?utm_source=rss-news&utm_medium=rss&utm_campaign=news-feed)
Практычна завершана будаўніцтва аб'язной дарогі вакол нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Агульная яе працягласць крыху больш за 180 кіламетраў. З іх 140 кіламетраў праходзяць па Брэсцкай вобласці, адрэзак у 90 кіламетраў новай трасы прыпадае на Пружанскі раён. Таму менавіта тут вырашылі правесці інвестыцыйны форум "Белавежская пушча — турызм і рэкрэацыя". Супрацоўнікі многіх міністэрстваў і ведамстваў краіны, прадстаўнікі кіраўніцтва суседніх абласцей — Брэсцкай і Гродзенскай, старшыні Пружанскага, Камянецкага, Свіслацкага райвыканкамаў, айчынныя і замежныя прадпрымальнікі правялі агледзіны новай дарогі на прадмет стварэння будучай інфраструктуры.
http://zviazda.by/a2ttachments/87800/25-12.jpg
Нерухомасць у Белым Ляску
Сама па сабе дарога — новая, прыгожая, роўная — выглядае вельмі аптымістычна. Бо дарога з даўніх часоў была найпершай прыкметай цывілізацыі. І той факт, што побач са згасаючымі вёскамі паявілася сучасная траса, усяляе пэўную надзею, што не знікнуць населеныя пункты з цудоўнымі, рэдкімі, загадкавымі назвамі, што вернецца ў іх жыццё, толькі ўжо ў нейкім іншым выглядзе.
Вельмі паказальным выглядае факт, які быў агучаны на форуме. Не паспелі дарогу пабудаваць, як рэзка ўзляцела цана на вясковыя хаткі ў Белым Ляску. Гэтая вёска знаходзіцца ўжо амаль у самой пушчы. Большасць дамоў пуставала. Ну і купіць такую хату каштавала ад адной да дзвюх тысяч долараў. Літаральна за два гады цэны падняліся да 15-20 тысяч. Купляюць найбольш расіяне, якія адпачываюць у тутэйшых мясцінах. Пару дамоў набылі і нашы суайчыннікі. Хто думае з часам абсталяваць аграсядзібу, а хто бярэ проста для сябе, каб было куды прыехаць летам, падыхаць гаючым пушчанскім паветрам. Дарэчы, два аб'екты ў Белым Ляску былі выстаўлены на інвестфорум як прывабныя для развіцця турызму: памяшканне былой школы з гаспадарчымі пабудовамі і былы клуб.
Агульны тон абмеркавання задаў віцэ-прэм'ер краіны Анатоль ТОЗІК, калі заўважыў, што для паспяховага развіцця турызму ў нас ўсё ёсць: унікальная прырода з маляўнічымі рэкамі і азёрамі, добразычлівае насельніцтва, дастатковая заканадаўчая база. Трэба толькі, каб прыйшлі прадпрымальныя людзі і пабудавалі добрую інфраструктуру. І прыклады такой прадпрымальнасці змаглі пабачыць усе ўдзельнікі мерапрыемства.
Экстрэмальнае падарожжа ў балота
Найпершае з іх — турыстычная вёска Клятное, дзе размешчана фермерская гаспадарка "Белавежтур" Мікалая Бурнаса. Пра гэты праект расійскага бізнэсмена, выхадца з Пружанскага раёна, наша газета падрабязна расказвала летам. Кіраўнік справамі "Белавежтура" Сяргей ТАРАСЕВІЧ паведаміў пра новыя планы іх турыстычнага прадпрыемства. Акрамя пражывання ў камфартабельных доміках, здаровага харчавання прадуктамі з уласнай падсобнай гаспадаркі, катання на конях і прагулак па жывапісных мясцінах неўзабаве гасцям збіраюцца прапанаваць экалагічную сцяжыну. І не проста сцяжыну. Гэта будзе свайго роду экстрэмальнае падарожжа па самых багністых балотах пушчанскага краю, экскурсія па мясцінах, дзе яшчэ ніводзін турыст не хадзіў. Для гэтага на сцяжыне даўжынёй 15 кіламетраў будуецца дарожка па самым небяспечным участку. Прадугледжана забіванне паляў і пракладка драўляных шчытоў — бяспека людзей на першым месцы. Але тыя, хто рушыць у незвычайнае падарожжа, змогуць дакрануцца да сапраўднага спрадвечнага балота, палюбавацца яго найцікавейшай расліннасцю, пачуць і пабачыць балотных насельнікаў, у тым ліку "чырвонакніжных". Хто ўмее адчуваць, разумець і цаніць прыроду, атрымае ні з чым непараўнальную асалоду і ўражанні на доўгі час.
Яшчэ ў Клятным завершана абсталяванне спартыўнага комплексу. І як сказаў міністр спорту і турызму Алег КАЧАН, вясковая спартыўная зала прыдатная не толькі для здаровага адпачынку гасцей, але і для правядзення розных спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню. Паводле слоў Алега Леанідавіча, маем той выпадак, дзе можна і сталіцы павучыцца ў правінцыі.
Вядома, многіх удзельнікаў імпрэзы цікавілі цэны на паслугі "Белавежтура". Сяргей Тарасевіч паведаміў, што кошт доміка на 4-6 чалавек за суткі арэнды складае 300 долараў. Сюды ўваходзіць харчаванне, катанне на конях, экскурсіі па прыгожых ваколіцах. Фішкай сваёй арганізацыі гаспадары лічаць здаровую ежу: агародніна і садавіна тут вырошчваецца без мінеральных угнаенняў, свініна, ялавічына, кураціна таксама гадуецца чыстая, без антыбіётыкаў і іншых навамодных прэпаратаў. Вядома, усё гэта павялічвае сабекошт прадукцыі.
У Мокрым ёсць, а ў "Відным" — будзе
Яшчэ адзін турыстычны комплекс, які ўжо сёння прымае гасцей, размешчаны ў вёсцы Мокрае аграгарадка "Жураўлінае". Гэта ў васьмі кіламетрах ад новай дарогі. Пад адным дахам кампактна размясціліся рэстаран, гасцініца, крама, кулінарыя. Сем гасцінічных аднамесных нумароў і адзін двухпакаёвы VІР-нумар здзівілі ўтульнасцю і прымальнымі цэнамі: звычайны нумар каштуе 95 тысяч у суткі, люкс — 300 тысяч. На першым паверсе ёсць саўна, рэстаран з масіўнымі драўлянымі сталамі і крэсламі, з драўлянымі круглымі жырандолямі, стылізаваны пад даўніну.
http://zviazda.by/a2ttachments/87800/25-10.jpg
урыстычны комплекс у Мокрым
Недалёка ад турыстычнага комплексу вёскі Мокрае знаходзіцца ўрочышча "Віднае". Пра гэта расказаў старшыня Пружанскага райвыканкама Аляксандр ЮРКЕВІЧ. Векавы парк, што акаляў былую панскую сядзібу, даволі добра захаваўся, трэба толькі прыкласці рукі да яго добраўпарадкавання. Паблізу — прыгожае возера: калі яго крышачку пачысціць і палепшыць берагі, будзе як люстэрка. Месца — дзівоснае, некалі памешчыкі ведалі, дзе будаваць сядзібы. Вось гэты цудоўны ўчастак зямлі плошчай у некалькі дзясяткаў гектараў таксама прапануюць прадпрымальнаму чалавеку для ўзвядзення турыстычнага аб'екта. Выдатны можа атрымацца праект, калі ў "Віднае" прыйдзе ахвотны ўвасобіць яго ў жыццё.
"Дарога дае магчымасць рэалізаваць мноства праектаў, — сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін СУМАР. — Уздоўж яе ўжо вызначаны пляцоўкі пад аўтазапраўкі, кавярні, забаўляльныя аб’екты". Такіх зямельных участкаў на згаданым інвестфоруме прапаноўвалася восем. Умовы арэнды, якія пастаўлены прадпрымальнікам, больш чым прымальныя, плата прызначана невялікая, адным словам, зроблена ўсё, каб прыйшлі і зрабілі. Ёсць магчымасць адчыніць свае ўстановы каля вёсак Лыскава, Гута, Сухопаль, Крыніца, Роўбіцк, Котра.
Паветраная экскурсія над пушчай
Дарэчы, недалёка ад Котры і Клятнога знаходзіцца сельскагаспадарчы аб'ект, які нечакана стаў турыстычным. Прадпрыемства "Пружаны Авіяхімсэрвіс" размяшчалася тут яшчэ з савецкіх часоў. Мяняліся назвы і тэхніка, а праца заставалася ранейшай — апрацоўка з паветра сельгаскультур. І аднойчы, як расказаў яго дырэктар Алег КАНАНКОЎ, нарадзілася ідэя катаць турыстаў. Паслугу належным чынам аформілі, распрацавалі маршруты. І вось ужо ахвотных палятаць над пушчай, асабліва летам, знаходзіцца нямала. Гадзіна экскурсіі, напрыклад, на дэльтаплане каштуе 600 000 рублёў. Адзін маршрут уключае ў сябе лясны масіў Белавежскай пушчы, затым турыст паглядзіць зверху на Камянецкую вежу, царкву ў Вяжным і палюбуецца рэзідэнцыяй беларускага Дзеда Мароза. Другі маршрут пралягае над славутымі палацамі і замкамі. Спачатку аглядаецца Ружанскі палац, потым Косаўскі, затым курс бярэцца на Нясвіж і Мір. Паводле слоў Алега Кананкова, побач з Мірскім замкам зараз узводзіцца верталётная пляцоўка. Так што неўзабаве турысты змогуць прызямліцца і наведаць славутасць. А пакуль прапануецца агляд зверху
http://zviazda.by/a2ttachments/87800/25-11.jpg
Да палёту турыстаў гатовы
Думаю, прыгледзецца, прымерыцца да перспектыў новай дарогі было карысна ўсім удзельнікам прайшоўшага форуму. Бізнэсмены, якія прыехалі, асабліва замежныя, на пытанні журналістаў адказвалі вельмі дыпламатычна: цікава, будзем думаць, ацэньваць. У неафіцыйных гутарках многія спасылаліся на фінансавыя цяжкасці цяперашняга часу. Крызіс зачапіў усе краіны, і з гэтым даводзіцца лічыцца. Але ж людзі спадзяюцца, што праз колькі гадоў наступіць палёгка, вось тады і разгорнецца сапраўднае ўзвядзенне інфраструктуры вакол новай дарогі.
|
|