daily menu » rate the banner | guess the city | one on oneforums map | privacy policy | DMCA | news magazine | posting guidelines

Go Back   SkyscraperCity > European Forums > Euroscrapers > Local discussions > Belarus > Фото і архітэктура / Фото и архитектура / Photos & Architecture > Культура і архітэктура

Культура і архітэктура Культура и архитектура | Culture and architecture



Global Announcement

As a general reminder, please respect others and respect copyrights. Go here to familiarize yourself with our posting policy.


Reply

 
Thread Tools Rating: Thread Rating: 1 votes, 5.00 average.
Old January 18th, 2012, 08:27 AM   #481
Stazhar
Registered User
 
Stazhar's Avatar
 
Join Date: Dec 2011
Location: Mazyr - Мазыр
Posts: 546
Likes (Received): 192

[
Так, будзем спадзявацца на лепшае, галоўнае не быць абыякавым і змагацца за сваю родную мову
Stazhar no está en línea   Reply With Quote

Sponsored Links
 
Old January 18th, 2012, 08:51 AM   #482
Tomasz M. Bladyniec
Inkluzjonista-ipkofob
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Łódź
Posts: 2,628
Likes (Received): 787

Spadarstva, treba na pryvatnych kvaterach arhanizavać sustrečy z DZIEĆMI i razmaŭlać z nimi pra historyju i vučyć movu. Jak u časach akupacyi - kali pryjdzie milicyja, havaryć, što adbyvajecca viasiełle ci druhaja tusoŭka. Heta mahčyma rabić! I biazpiečniej za ŭsie hetyja demanstracyi. Heta moža rabić kožny.

Last edited by Tomasz M. Bladyniec; January 25th, 2012 at 03:16 PM.
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 18th, 2012, 10:23 AM   #483
Gość
Brestensis
 
Join Date: Sep 2009
Location: Brest
Posts: 639
Likes (Received): 637

Як бы не было дзіўна, але ў першую чаргу дзяцей навучае роднай мове менавіта дзяржава праз школьную адукацыйную праграму, а не ўласна бацькі. Нажаль рэчаіснасць менавіта такая а не іншая (а можа і не нажаль, а і добра што нават так).

Мэта бацькоў падтрымаць і замацаваць веды якія дзеці атрымоўваюць у школе. Ніякім чынам не адштурхнуць, а наадварот больш заахвоціць дзяцей ведаць родную мову, падвысіць у вачах дзяцей яе сэнс і значэнне.
Gość no está en línea   Reply With Quote
Old January 18th, 2012, 12:20 PM   #484
Ress
Registered User
 
Ress's Avatar
 
Join Date: Jul 2009
Location: Minsk
Posts: 437
Likes (Received): 13

Как раз вчера лично столкнулся с тем, что описано по ссылке: http://belamiko.livejournal.com/8932.html
Дочке нужно было найти именно это стихотворение Я. Купалы. При этом в учебнике, кроме биографии и прочей доп. информации о Янке Купале, вообще ни одного его произведения.
Ress no está en línea   Reply With Quote
Old January 18th, 2012, 04:28 PM   #485
Gość
Brestensis
 
Join Date: Sep 2009
Location: Brest
Posts: 639
Likes (Received): 637

Задаю пошук у google.by - хлопчык і лётчык.
Першая спасылка - http://rv-blr.com/vershu/view/4362

Quote:
ХЛОПЧЫК І ЛЁТЧЫК
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я – ведай – вялікі ўжо хлопчык
I ўмею ўжо лётаць у сьне.

Мне мама сягоньня казала,
Што стукнула мне ўжо сем год,
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.

Мне ўжо надакучыла дома –
Ў дзіцячы хадзі адно сад,
А так паглядзеў бы, вядома,
На іншы парадак і лад.

Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзьведзь,

Як сьвецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ўзіму.

∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙

Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,
Ня будзеш ты клопату мець!

1935 Я. Купала
Наколькі памятаю з школьнай праграмы, нібы Ю.Гагарын будучы малым хлопцам вельмі любіў гэты верш Я.Купалы. Дарэчы першы касманаўт родам з Смаленшчыны.
Gość no está en línea   Reply With Quote
Old January 19th, 2012, 07:47 AM   #486
Ress
Registered User
 
Ress's Avatar
 
Join Date: Jul 2009
Location: Minsk
Posts: 437
Likes (Received): 13

Объясню ситуацию. Учебник на русском. В конце учебника разные вопросы о пройденном материале. Среди них: кто автор стихотворения "Мальчик и лётчик". Впервые в жизни слышу это название - лезу в гугл. Догадываюсь, что это - Купала. Ищу в учебнике Купалу, и вижу, что из его произведений - только портрет с инфой про него. Ни одного стишка нет. Возвращаюсь в гугл, чтобы найти. В итоге частично повторяю действия, описанные по ссылке выше, и нахожу эту самую страничку в ЖЖ с описанием практически моей ситуации.
Распечатал её, чтоб дочка передала учительнице. В министерство образования отдать не мешало бы!
Ress no está en línea   Reply With Quote
Old January 23rd, 2012, 07:34 PM   #487
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,528

Заўзятары ХК «Дынама» Мінск прапаноўваюць «беларусізаваць» хатнія матчы
Яны выступілі з ініцыятывай увесці беларускамоўнае дыктарскае і дыджэйскае суправаджэнне ўсіх хатніх матчаў мінскага клуба.

У заяве гаворыцца, што мінскія заўзятары завуцца аднымі з лепшых у КХЛ, а матчы на «Мінск-Арэне» з’яўляюцца паказальнымі для ўсёй лігі. Заўзятары прапануюць не толькі даваць прыклад іншым клубам КХЛ, але і браць урокі ў такіх каманд, як рыжскае «Дынама» і славацкіі «Леў».

Падпісацца пад петыцыяй хакейных заўзятараў можна тут

БТ: Хакейныя трансляцыі па-беларуску цалкам магчымыя
Фанаты “Дынама” хочуць “беларусізаваць” клуб. На тэлебачанні разважаюць пра цяжкасці перакладу і чакаюць, калі па-беларуску загучыць "Мінск-Арэна".


Прыхільнікі хакейнага клуба “Дынама-Мінск” заклікалі каментатараў і дыктараў суправаджаць хатнія матчы каманды па-беларуску. Пад петыцыяй у першы ж дзень падпісалася больш за 800 фанатаў. У самім клубе кажуць, што такая ініцыятыва стала нечаканасцю.

“Гэта ініцыятыва заўзятараў, адпаведна мы яе ўбачылі на сайце, дзе збіраюцца петыцыі. Будзем сачыць за развіццём падзей”, – распвялі Еўрарадыё ў прэс-службе каманды.

Афіцыйны фан-клуб “Дынама” з такой прапановай не выступаў, але цалкам падтрымлівае такую “стыхійную” акцыю.

“Асабіста сам лічу, што ідэя ў прынцыпе нядрэнная, – кажа кіраўнік фан-клуба “Byzone” Андрэй Марковіч. – У прынцыпе яна можа быць рэалізавана. Суправаджэнне дыджэйскае, як разумею, гэта каб беларуская музыка гучала на арэне. Ну, і суддзя-інфарматар можа гаварыць па-беларуску”.

Намеснік дырэктара галоўнай дырэкцыі спартовага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч кажа, што трансляцыі на беларускай мове цалкам магчымыя. Але спачатку прапануе дачакацца моманту, калі клуб зможа перавесці гукавое суправаджэнне на арэне на мову.

Аляксандр Казюкевіч: “Калі ўсё атрымаецца, то другім крокам можна будзе разглядаць трансляцыю на беларускай мове. Плюс - будзе не зусім правільна выглядаць, калі каментатар у кадры будзе задаваць пытанне на беларускай, а потым перакладаць таму, у каго пытаецца, на рускую мову”.

Свой подпіс пад петыцыяй паставіў адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка. Ён не прапускае хатнія матчы “Дынама” і лічыць сябе вялікім прыхільнікам сталічнага клуба.

Анатоль Шумчанка: “На матчы чуваць толькі дзве мовы: рускую і англійскую. Руская – калі паведамляюць, англійская – калі граюць застаўкі. Гэта ненармальна!”

Адзін з аўтараў “дынамаўскага” гімна Алег Хаменка да ініцыятывы фанатаў ставіцца станоўча і раіць рабіць усё якасна ды паступова.

Алег Хаменка: “Я пра гэта нешта чуў. Я лічу, што тэрмінова і адразу ўсё рабіць непатрэбна. Але тое, што гэта рабіць вельмі важна і што гэта было б вельмі неабходна, калі рабіць якасна і паступова, я б вось на гэтым настойваў”

euroradio.fm
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old January 25th, 2012, 11:52 AM   #488
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,528

Biełaruskaja łacinka: kali pryjdzie jaje čas?

Łacinka — imidžavaja reč, jana stvaraje zusim inšaje ŭražannie ad movy
Z 21 pa 27 studzienia niešmatlikija entuzijasty adznačajuć u internecie čacvierty Tydzień biełaruskaj łacinki.

Škada, što ŭ apošnija hady ŭ biełaruskamoŭnym asiarodku, zdajecca, prajšła moda na łacinku. Prajekt Łacinka.org zaŭčasna pamior i tolki, dziakavać Bohu, on-line łacinizatar biełaruskich tekstaŭ jašče dziejničaje. Ci daŭno jim chto karystaŭsia?

Uvohule, syšła moda i na taraškievicu, i ahułam na ŭsie tyja papularnyja ŭ 90-ja hh. tvorčyja ekspierymienty ŭ kirunku pieraasensavannia i ŭdaskanalennia biełaruskaj movy —

pry tym, što naša mova ŭ hetym udaskanalenni maje abjektyŭnuju patrebu.
Znikniennie mody na łacinku pryjšłosia prykładna na toj samy momant, kali

łacinka (pra što mała chto viedaje) u krychu zmienienym vyhladzie atrymała ŭ Biełarusi aficyjny status
— maksimalna vysoki, na jaki možna było b različvać u sionniašnich umovach. Mienavita łacinka pavinna vykarystoŭvacca dla translitaracyji biełaruskich hieahrafičnych nazvaŭ na mapach i ŭ aficyjnych dakumientach, kaža aficyjnaja instrukcyja, pryniataja Dziaržaŭnym kamitetam pa ziamielnych resursach, hieadeziji i kartahrafiji Respubliki Biełaruś.

Lišnie kazać, kaniečnie, što ŭ realnym žycci heta norma nie ŭsiudy vykonvajecca. Bolš za toje, u anhielskamoŭnaj Vikipiedyji niadaŭna polskija i rasijskija šavinisty taki dabilisia taho, što nazvy biełaruskich haradoŭ pišucca pa-ichnamu: «Grodno», «Gomel», «Mogilev». A što rabić, kali sami nie duža abaznanyja ŭ linhvistyčnych niuansach vykankamy ŭsich uzroŭniaŭ na svajich sajtach pišuć «Vitebsk» i «Baranovichi».

Čym karysnaja biełaruskaja łacinka sionnia?

Pieradusim jana dapamahaje i dyletantu krychu pa-inšamu zirnuć na anatomiju biełaruskaj movy.
Na łacincy niemahčyma zrabić pamyłku i napisać «сямья», «пьем». Na łacincy možna ŭbačyć, što biełaruskaj kirylicy vielmi brakuje ŭkrajinskaj jotavanaj «ї» («vierabji» vymaŭlajecca ž jak «vjerabji»). Na łacincy robicca vidavočnym, čamu «Эўропа» bolš pravilna, čym «Еўропа». U rešcie rešt, prychodzić razumiennie i taho, što navat

sučasnaja biełaruskaja kirylica — spadkajemiec nie starabiełaruskaha piśma, a paŭpolskaj biełaruskaj łacinki kanca XIX stahoddzia
(heta sapraŭdy tak).

Łacinka — imidžavaja reč, jana stvaraje zusim inšaje ŭražannie ad movy, niazvykłaje, bolš eŭrapiejskaje — jana złučaje nas z blizkimi nam narodami Centralnaj i Ŭschodniaj Eŭropy: palakami, čechami, charvatami, jakim łacinka adkryvaje biełaruskuju movu jak movu blizkuju i zrazumiełuju. Moža i kamuś z biełarusaŭ jaje isnavannie moža dadać cikavasci da biełaruskaj movy?

Chtoś z «prahmatykaŭ» skaža, što zachodnikam składana čytać «Jury Chaščavacki», ale niby prasciej čytać «Yury Khashchavatski». Tym ja pryznajusia, što dva hady žyccia ŭ Anhielščynie na vizytoŭkach pisaŭ svajo nie samaje prostaje prozvišča biełaruskaj łacinkaj i prablemaŭ nijakich ni z kim nie mieŭ. Prosta tamu, što palaki i vuhorcy svajich kudy bolš składanych prozviščaŭ z kudy bolšaj kolkasciu dyjakrytykaŭ nad litarami nie saromiejucca.

Chtości skaža, što napisannie nazvaŭ — nie miesca dla nacyjanalnaha samascvierdžannia i što heta drobiazi. Ale ž im i nazva «Weissrussland», mahčyma, taksama «drabnica». Dyj uvohule, dobry gust — mienavita va ŭvazie da detalaŭ.

Ci treba było b uviesci łacinku ŭ jakasci druhoha asnoŭnaha biełaruskaha ałfavita, jak heta de-fakta było da siaredziny XX stahoddzia
i jak heta josć u vypadku z sierbskaj movaj? Pa miery intehracyji Biełarusi z cyvilizavanym svietam łacinka ŭsio bolš atrymała b kankurentnyja pieravahi, jak jana stała, naprykład, daminavać u Čarnahoryji. Łacinkaj jak minimum treba pisać nazvy vulic i stancyj mienskaj padziemki, kab mahli aryjentavacca zamiežniki, jakija nie viedajuć kiryličnaha ałfavita. Tak što čas jaje jašče pryjdzie. Pryjdzie, jak tolki pierad biełaruskaj movaj pierastanuć stajać bolš vostryja prablemy.





З 21 па 27 студзеня нешматлікія энтузіясты адзначаюць у інтэрнэце чацверты Тыдзень беларускай лацінкі.

Шкада, што ў апошнія гады ў беларускамоўным асяродку, здаецца, прайшла мода на лацінку. Праект Łacinka.org заўчасна памёр і толькі, дзякаваць Богу, он-лайн лацінізатар беларускіх тэкстаў яшчэ дзейнічае. Ці даўно ім хто карыстаўся?

Увогуле, сышла мода і на тарашкевіцу, і агулам на ўсе тыя папулярныя ў 90-я гг. творчыя эксперыменты ў кірунку пераасэнсавання і ўдасканалення беларускай мовы —

пры тым, што наша мова ў гэтым удасканаленні мае аб’ектыўную патрэбу.
Знікненне моды на лацінку прыйшлося прыкладна на той самы момант, калі

лацінка (пра што мала хто ведае) у крыху змененым выглядзе атрымала ў Беларусі афіцыйны статус
— максімальна высокі, на які можна было б разлічваць у сённяшніх умовах. Менавіта лацінка павінна выкарыстоўвацца для транслітарацыі беларускіх геаграфічных назваў на мапах і ў афіцыйных дакументах, кажа афіцыйная інструкцыя, прынятая Дзяржаўным камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

Лішне казаць, канечне, што ў рэальным жыцці гэта норма не выконваецца амаль ніяк. Больш за тое, у ангельскамоўнай Вікіпедыі нядаўна польскія і расійскія шавіністы такі дабіліся таго, што назвы беларускіх гарадоў пішуцца па-іхнаму: Grodno, Gomel, Mogilev. А што рабіць, калі самі не дужа абазнаныя ў лінгвістычных нюансах выканкамы ўсіх узроўняў на сваіх сайтах пішуць «Vitebsk» і «Baranovichi».

Чым карысная беларуская лацінка сёння?

Перадусім яна дапамагае і дылетанту крыху па-іншаму зірнуць на анатомію беларускай мовы.
На лацінцы немагчыма зрабіць памылку і напісаць «сямья», «пьем». На лацінцы можна ўбачыць, што беларускай кірыліцы вельмі бракуе ўкраінскай ётаванай «ї» («вераб’і» вымаўляецца ж як «верабйі»). На лацінцы робіцца відавочным, чаму «Эўропа» больш правільна, чым «Еўропа». У рэшце рэшт, прыходзіць разуменне і таго, што нават

сучасная беларуская кірыліца — спадкаемец не старабеларускага пісьма, а паўпольскай беларускай лацінкі канца XIX стагоддзя (гэта сапраўды так).
Лацінка — іміджавая рэч, яна стварае зусім іншае ўражанне ад мовы, нязвыклае, больш еўрапейскае — яна злучае нас з блізкімі нам народамі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы: палякамі, чэхамі, харватамі, якім лацінка адкрывае беларускую мову як мову блізкую і зразумелую. Можа і камусь з беларусаў яе існаванне можа дадаць цікавасці да беларускай мовы?

Хтось з «прагматыкаў» скажа, што заходнікам складана чытаць «Jury Chaščavacki», але нібы прасцей чытаць «Yury Khashchavatski». Тым я прызнаюся, што два гады жыцця ў Ангельшчыне на візытоўках пісаў сваё не самае простае прозвішча беларускай лацінкай і праблемаў ніякіх ні з кім не меў. Проста таму, што палякі і вугорцы сваіх куды больш складаных прозвішчаў з куды большай колькасцю дыякрытыкаў над літарамі не саромеюцца.

Хтосьці скажа, што напісанне назваў — не месца для нацыянальнага самасцверджання і што гэта дробязі. Але ж ім і назва «Weissrussland», магчыма, таксама «драбніца». Дый увогуле, добры густ — менавіта ва ўвазе да дэталяў.

Ці трэба было б увесці лацінку ў якасці другога асноўнага беларускага алфавіта, як гэта дэ-факта было да сярэдзіны ХХ стагоддзя
і як гэта ёсць у выпадку з сербскай мовай? Па меры інтэграцыі Беларусі з цывілізаваным светам лацінка ўсё больш атрымала б канкурэнтныя перавагі, як яна стала, напрыклад, дамінаваць у Чарнагорыі. Лацінкай як мінімум трэба пісаць назвы вуліц і станцый менскай падземкі, каб маглі арыентавацца замежнікі, якія не ведаюць кірылічнага алфавіта. Так што час яе яшчэ прыйдзе. Прыйдзе, як толькі перад беларускай мовай перастануць стаяць больш вострыя праблемы.



nn.by
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 2nd, 2012, 09:54 AM   #489
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,528

Восем прыкмет русіфікацыі Беларусі
Адукацыя, навука, культура і нават палітыка адчуваюць на сабе ўплыў русіфікацыі. Палітыка дзяржаўнага двухмоўя паступова прыводзіць да выцяснення беларускага з усіх сфер жыцця. Што гэта – заканамерная з’ява ці мэтанакіраванае знішчэнне ўсяго нацыянальнага? Адказ шукае “Заўтра тваёй краіны”.

1. Пад пагрозай знікнення беларуская прафесійная лексіка

Міністэрства адукацыі распрацоўвае новыя стандарты для вышэйшых навучальных устаноў. У хуткім часе з праграмы навучання на нефілалагічных спецыяльнасцях можа знікнуць дысцыпліна "Беларуская мова: прафесійная лексіка". Іншымі словамі, матэматыкі, фізікі і ўсе астатнія спецыялісты (акрамя філолагаў), якіх рыхтуюць у беларускіх ВНУ, будуць пазбаўлены магчымасці вывучаць родную мову.

Наборы на спецыяльнасці, звязаныя з беларускай мовай, спыняюцца па ўсёй краіне. У Магілёве больш не будуць выпускаць выкладчыкаў беларускай мовы, а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка закрыты адразу 4 спецыяльнасці беларускай філалогіі. Цяпер галоўны педагагічны ўніверсітэт краіны будзе рыхтаваць настаўнікаў беларускай мовы толькі па дзвюх спецыяльнасцях, тады як рускай – па трох.

Зрэшты, у мінулым годзе ў БДПУ не стала асобнага факультэта беларускай філалогіі і культуры. Яго аб’ядналі з рускім. Вынік: на сённяшні дзень на больш як паўсотні ВНУ краіны прыходзіцца толькі адзін асобны факультэт, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне беларускай мовы і літаратуры – факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

Паводле кіраўніка Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алега Трусава, Міністэрства адукацыі ўжо некалькі разоў выкідала беларускую мову з праграмы.

- ТБМ яе вяртала назад. Мы звярталіся нават у Адміністрацыю прэзідэнта і дабіваліся свайго. Калі і зараз сітуацыя паўторыцца, мы будзем змагацца за мову да канца, - абяцае Трусаў. - Што да скарачэння факультэтаў, то гэта тлумачыцца, хутчэй, маленькімі наборамі на тыя спецыяльнасці. А вось чаму так здарылася - трэба разбірацца глыбей.

2. Школа без мовы

Напярэдадні гэтага навучальнага года былі зачынены 65 школ, большасць з якіх - беларускамоўныя. Навучэнцаў перавялі ў буйнейшыя навучальныя ўстановы, найчасцей - рускамоўныя.

Гэты навучальны год адзначыўся яшчэ і тым, што з 1 верасня ўступіў у дзеянне Кодэкс аб адукацыі. Згодна з 90-м артыкулам кодэкса, асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Беларусі з’яўляюцца дзяржаўныя мовы краіны. Але ёсць агаворка: мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікамі ўстановы з улікам пажаданняў бацькоў. Іншымі словамі, беларускамоўныя школы і класы адкрываюцца па заявах бацькоў, але рашэнне прымаецца мясцовымі выканкамамі. Заява ад бацькоў яшчэ не гарантуе таго, што дзіця зможа навучацца на беларускай мове.

І калі ў 2001-2002 навучальным годзе колькасць вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю на беларускай мове, складала 400 869 чалавек, у мінулым - толькі 178 762.

3. Беларускамоўная навука становіцца “больш кампактнай”

“Рэформы” чакаюць Акадэмію навук. Як стала вядома “Заўтра тваёй краіны”, разглядаецца пытанне пра тое, каб ліквідаваць Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору і аб’яднаць яго з Інстытутам мовы і літаратуры, стварыўшы на іх базе адзіную структуру. Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае, але, мяркуючы па тэндэнцыях, нічога добрага для беларускіх вучоных чакаць не даводзіцца. З кожным годам беларускамоўная навука становіцца ўсё больш “кампактнай”.

Нагадаем, што ў 2008 годзе ў Акадэміі навук зліквідавалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. На іх базе быў утвораны адзін – Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Гэтае аб’яднанне адгукнулася скарачэннем кадраў і адназначна не ўзняло навуковыя даследаванні на якасна новы ўзровень.

4. 13% беларусаў зусім не ўмеюць чытаць па-беларуску

Падзеленыя на “правільных” і “няправільных” пісьменнікаў, большасць беларускамоўных творцаў апынуліся пад забаронай. Творы Барадуліна, Быкава, Някляева, Законнікава выкідаюцца са школьных падручнікаў, а ў бібліятэках і навучальных установах арганізацыя сустрэч з шэрагам аўтараў стала немагчымай.

Сярод апошніх праяў планамернай русіфікацыі стала ліквідацыя аддзела беларускай літаратуры ў Віцебскай абласной бібліятэцы. З 2 лютага шукаць кнігі на беларукай мове там давядзецца па розных аддзелах, але многія выданні ўвогуле не дойдуць да чытача – ідзе масавае спісанне беларускіх кніг.

У гэтай сувязі лагічнымі выглядаюць вынікі апытання, наладжанага напярэдадні Года кнігі лабараторыяй “Новак” па замове Саюза беларускіх пісьменнікаў. Як аказалася, 13,3% беларусаў зусім не ўмеюць чытаць па-беларуску. 62% апытаных наогул не цікавяцца беларускімі кнігамі. А 74,6% не ведаюць ніводнага сучаснага пісьменніка.

- Літаратурныя імёны-брэнды савецкіх часоў беларусы дагэтуль памятаюць, а вось новых так і не з’явілася. Гэта значыць што той курс, які ўзяла Беларусь у культурнай сферы - малаэфектыўны. Палітыка беларускай дзяржавы павінна стаць беларусалюбнай, — пракаментаваў вынікі апытання старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

5. Змагаюцца не з музыкамі, а з сацыяльнымі актывістамі

Многія з тых, хто трапіў у “чорныя спісы” забароненых музыкаў, - беларускамоўныя выканаўцы. Але культуролаг Максім Жбанкоў лічыць, што праблема палягае не столькі ў мове.

- Мова ў нашай сітуацыі з’яўляецца перш за ўсё сродкам, які выкарыстоўваюць у сваіх мэтах палітычныя структуры або грамадскія актывісты. Тая ж Дарафеева ці Аляхно лёгка заспяваюць вам па-беларуску і затанчаць полечку. Так, беларуская мова выкарыстоўваецца ўладай у якасці дэкаратыўнага маркеру і сродку дадатковай мабілізацыі аўдыторыі. Напрыклад, падчас нейкіх глабальных імпрэзаў ці напярэдадні выбараў.

Іншая справа з альтэрнатыўнымі музыкамі.

- Для іх мова - гэта асабісты выбар, а не дзяржзамова, - адзначае крытык. - І ў нашым кантэксце, калі музыка спявае па-беларуску, ён да гэтага абавязкова далучае сваё стаўленне да культурніцкай сітуацыі ў краіне, да сацыяльна-палітычных абставін. Той жа Вайцюшкевіч ці Вольскі трапляюць у гэтыя спісы не таму, што яны размаўляюць па-беларуску, а таму што за іх беларускай мовай ёсць пэўная сацыяльная пазіцыя. Змагаюцца не з музыкамі, а з сацыяльнымі актывістамі. Чаму, напрыклад, ніхто не змагаецца з “Троіцай” на сто адсоткаў беларускамоўнай? Чаму ёй дазваляюць канцэрты ў цэнтральных залах Мінска? З аднаго боку, гэта, магчыма, гульня ў беларускасць. А з іншага, да іх няма за што чапляцца, яны абсалютна дэкаратыўныя. Выдатныя музыкі, але абсалютна пазбаўленыя вось гэтага сацыяльна актывісцкага вымярэння. То бок мова - гэта дадатковы аргумент, а не галоўная нагода для прэсінгу.

6. Русіфікатарскі каток прайшоўся па архітэктуры

- Спроба дагнаць і перагнаць Маскву прарасла ў нашы дні дзіўнымі кветкамі, - адзначае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. - Безгустоўнасцю і канфліктнасцю навабудаў адзначаецца цэнтральная частка Мінска. А-ля Манежная плошча зроблены так званы “падземны горад”. Гэтыя местачковы правінцыйныя спробы перагнаць сталіцу колішняй імперыі выглядаюць убога і выклікаюць усмешку нават у тых жа масквічоў.

Аднак найбольш пацярпелі ад русіфікацыі беларускія храмы. Помнік беларускай архітэктуры XVII стагоддзя - царква Уваскрашэння Хрыстова ў Клецку (раней будынак былога Дабравешчанскага касцёла пры манастыры дамініканцаў) - атрымаў “упрыгожанне” ў форме цыбуліны. Цыбулінкамі абзавяліся і царква Узвышэння Святога Крыжа (1838 год) у вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна, Царква Барыса і Глеба ў Навагрудку, Царква Святога Іаана Прадцечы (1742 года) у Вішняўцы Стаўбцоўскага раёна. У 2009 годзе ў выніку рэканструкцыі царквы Святога прарока Ільі (1881 год) ў вёсцы Вялемічы Столінскага раёна ліквідавалі барочныя купалы на вежах і каваныя чатырохканцовыя крыжы, замяніўшы іх залачонымі цыбулінамі і васьміканцовымі крыжамі.

- Проста нейкі шал сёння адбываецца на Брэсцкай вобласці, - адзначае Сяргей Харэўскі. - Знішчаюцца аўтэнтычныя старасвецкія цэрквы 17-18 стагоддзя. Мяняецца арыенціроўка алтароў. За царом гэта нікому не замінала, а зараз перабудоўшчыкі сталі больш праваслаўнымі, чым колішнія падданыя Расійскай імперыі. Устаўлёўваюцца шклопакеты, абшываюцца сайдынгам, нахлабучваюцца цюрбаны. Не спыняюць нават прадпісанні Міністэрства культуры, як у выпадках з цэрквамі ў Клецку ці Наваградку. Паводле эксперта, прага сённяшніх русіфікатараў мае глыбокія гістарычныя карані. Яшчэ ў часы Кацярыны ІІ у Беларусь камандзіраваліся архітэктары з мэтай перайначыць тутэйшую архітэктуру.

- У прыватнасці Джакома Кварэнгі - выдатны архітэктар - быў адпраўлены ў Полацак для перабудовы Багаяўленскага сабора, каб разабраць франтоны і прыбраць дэкор “как придающие католический вид", - узгадвае мастацтвазнаўца. - Вялікія захады па русіфікацыі тутэйшай архітэктуры былі зроблены пасля паўстанняў 1831 і 1863 гадоў. На мэту перабудаваць "в русском вкусе" шэраг храмаў і тутэйшыя старасвецкія будынкі працавалі дзясяткі архітэктараў, сярод якіх былі свае класікі, кшталту Чагіна, у задачу якіх уваходзіла не стварэнне тут уласных шэдэўраў, а панявечанне шэдэўраў тутэйшага дойлідства. Той жа Чагін да непазнавальнасці перабудаваў Фару Вітаўта і праваслаўны Сафійскі сабор, дадаўшы элементы яраслаўска-суздальскага дойлідства. Тое самае адбылося з царквой Пятра і Паўла на Нямізе. Да абсалютнай непазнавальнасці быў перабудаваны, а дакладней замураваны, Сабор Святога Духу на Верхнім горадзе.

Мэта тамтэйшых русіфікатараў шмат у чым дасягнута. Сёння мы бачым поўнае забыццё тутэйшых традыцый, ігнараванне ўласнага культурнага, гістарычнага і інтэлектуальнага здабытку.

7. Чыноўнікі “на страже языка”

Тое, што ў чыноўнікаў своеасаблівыя адносіны з беларускай мовай, факт бясспрэчны. У гэтым чарговы раз упэўніліся грамадскія актывісты кампаніі "Справаводства па-беларуску!". Разлічваючы палепшыць рэйтынг беларускай мовы ў грамадстве з дапамогай больш шырокага яе распаўсюджання ў справаводстве па прыкладзе Міністэрства культуры, яны звярнуліся з гэтай ініцыятывай да чыноўнікаў.

У выніку на беларускамоўныя лісты ўдзельнікаў ініцыятывы палова адказаў прыйшла на рускай мове. Больш за тое, на паўторную просьбу даць адказ па-беларуску некаторыя чыноўнікі, спасылаючыся на Закон "Аб мовах" і "Зваротах грамадзян", заўважалі, што не абавязаныя даваць адказ на беларускай мове, бо у краіне дзве дзяржаўныя мовы.

Актывісты нават стварылі мапу беларускасці чынавенства. Атрымалася даволі наглядна. Мапа тут.

8. Стратэгічная задача палітыкі

Тэндэнцыі да русіфікацыі праявіліся і ў апошнюю прэзідэнцкую кампанію. Як ніколі раней, у палітычных колах мусіравалася тэма прарасійскага кандыдата, а рыторыка асобных прэтэндэнтаў мела яўны прарасійскі акцэнт.

- Ёсць рэальная палітыка і з ёй трэба лічыцца, — адзначае экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. - Сёння я не магу сказаць гэтаму зрусіфікаванаму люду, што ён недастойны таго, каб яго паважалі ў свеце. Як паэт я магу гэта сказаць, як палітык – не. Як паэт я не разумею тых людзей, якія не могуць пастаяць за сваё, кроўнае, мне цяжка зразумець, што гэта за народ такі, які адракаецца свайго. Але як палітык я павінен улічваць гэтыя рэаліі. Тэза мая была паўсюль адна і тая ж: я вас палкамі гнаць у беларусы не буду, але ўгаворваць вас стаць беларусамі, угаворваць вяртацца да каранёў, да вытокаў буду. І буду рабіць гэта настойліва.

Мова, па словах паэта - асноўная кропка напружання ў канфлікце, які існуе ў апазіцыі.

- Гэта супрацьстаянне нацыянальнай апазіцыі і саўковай (ці, калі заўгодна, сацыяльнай). З гэтага вынікаюць і спрэчкі падчас падпісання такога дакументу, як дэкларацыя аб фармаце ўдзелу ці няўдзелу ў парламенцкіх выбарах, - лічыць Някляеў.

На яго думку, спыненне русіфікацыі - гэта найпершая задача палітыка.

- Русіфікацыя ідзе не па галінах дзейнасці, а татальна. Гэта стратэгічная задача, якая выконваецца сённяшнім палітычным рэжымам. І калі мы хочам мець будучыню, наша асноўная задача - спыніць гэты працэс. Ні выбары парламенцкія, ні нейкія іншыя палітычныя нагоды не могуць нас адцягваць ад гэтай найбольш істотнай праблемы, якая палягае ў тым, ці захаваем мы ў Беларусі Беларусь. А калі не захаваем, тады мне не патрэбныя ніякія эканамічныя і сацыяльныя дасягненні.

P.S. Пакуль жа даць сапраўдны бой русіфікацыі атрымалася толькі ў сталічіным метро. Нядаўна абвесткі пра патрэбу быць узаемна ветлівымі тут перавялі на расейскую мову. Патлумачылі гэта тым, што далёка не ўсе госці сталіцы могуць зразумець па-беларуску, а моладзь не рэагуе на абвесткі пра ўзаемаветлівасць.

Абураныя звужэннем сферы ўжытку мовы, інтэрнэт-карыстальнікі прапанавалі збіраць подпісы за вяртанне беларускамоўнай сацыяльнай рэкламы. І гэта дало плён. Было вырашана ролік з абвесткай перазапісаць зноў па-беларуску.
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 4th, 2012, 11:44 AM   #490
KaeS
унук польскіх кулакоў
 
KaeS's Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Suwałki
Posts: 234
Likes (Received): 1120

Літоўская мова ў Вялікім Княстве? - http://nn.by/?c=ar&i=67603
Якая была яе роля? Піша Алег Дзярновіч.

У пачатку мая 1529 у Ейшышскую воласць Лідскага павета прыехаў судовы выканаўца (дэцкі) Васіль Бялянін. Ён мусіў апытаць сведкаў па спрэчнай маёмаснай справе паміж баярынам гаспадарскім Пятром Сумарокам і падданым ейшышскім Сенькам Івашкавічам. Судовыя органы «прыказалі есмо Сумароку і таму Сеньку Івашкавічу, абы наперад да тых сведкаў ніводзін з іх не ездзіў, але каб ехалі абодва з дэцкім».

Сумарок жа адпрасіўся застацца ў Вільні. Якое было здзіўленне дэцкага, калі па шляху ў Ейшышкі ён спаткаў Сумарока, «аж ён ад сведкаў едзе». «Потым, калі сведкі перада мною сталі і хацелі прызнацца па справядлівасці, Сумарок пачаў ім гаварыць па-літоўску перада мною і прасіў іх: «Дзеля Бога, не выдайце мяне, а што вам абяцаў, тое дам, а вас у тым не выдам», — пісаў пасля дэцкі ў адной з кніг Метрыкі ВКЛ. Лішне казаць, што Пётра Сумарок з-за спробы подкупу сведкаў прайграў у судзе справу.

Гэты выпадак паказвае, што ў XVI ст. літоўскую мову ў ВКЛ разумелі не толькі этнічныя літоўцы, але і чыноўнікі-русіны.

Але судовая дакументацыя вялася на «рускай» мове, нават да афіцыйнага зацвярджэння яе ў якасці дзяржаўнай Статутамі ВКЛ 1566 і 1588.

Можна казаць пра маргінальную ролю літоўскай мовы ў ВКЛ: Пётра Сумарок спадзяваўся, што віленскі чыноўнік не зразумее па-літоўску. Але згаданы вышэй выпадак сведчыць і пра тое, што гэтая мова была рэальным фактарам грамадскага жыцця Вялікага Княства.

Мова сакрэтных перагавораў

Цікавы прыклад выкарыстання літоўскай мовы ў палітычнай сферы ёсць у лісце вялікага князя літоўскага Вітаўта да польскага караля Ягайлы. Вітаўт прыгадвае, як падчас Луцкага з’езда манархаў у 1429 імператар Святарнай Рымскай імперыі Сігізмунд пачаў з Ягайлам гаворку пра каралеўскую каранацыю Вітаўта. Ягайла стаў пагаджацца, а асцярожны Вітаўт звярнуўся да свайго стрыечніка наўмысна па-літоўску з прапановаю перш параіцца з польскімі прэлатамі і саноўнікамі.

Грунтуючыся на гэтым выпадку, літоўскі гісторык Артурас Дубоніс сцвярджае, што «вусны варыянт літоўскай мовы стаў адной з моў дыпламатыі ва Усходняй і частцы Цэнтральнай Еўропы».

Але ж Вітаўт перайшоў на літоўскую, каб яго не зразумелі іншыя, замежныя ўдзельнікі нарады. Тут літоўская мова выконвала функцыю, хутчэй, крыптамовы.

Хоць у самім Вялікім Княстве ў XV ст. літоўская выкарыстоўвалася аж да найвышэйшага ўзроўню. Калі з Кракава ў Вільню прыбыў новаабраны вялікі князь Казімір Ягайлавіч, мясцовая знаць навучала гаспадара літоўскай мове і звычаям. Падобна, для маладога каралевіча першай ад нараджэння мовай была польская.

Але ўжо да сярэдзіны XVI ст. літоўская выйшла з ужытку пры вялікакняскім двары.

На палях катэхізісаў

Першыя запісы па-літоўску ў ВКЛ адносяцца да пачатку XVI ст. Найстаражытнейшы — тэксты паўсядзённых малітваў, запісаныя ад рукі на апошняй старонцы выдадзенай у 1503 на лаціне кнігі для святароў «Tractatus sacerdotalis». Гэта кніга належала францішканскаму кляштару ў Вільні, і аўтар запісу, хутчэй за ўсё, быў манахам. Місіянеры Ордэна францішканцаў звярталі пільную ўвагу на выкарыстанне моў розных этнічных супольнасцяў дзеля іх катэхізацыі.

Яшчэ адзін кароткі літоўскі запіс, зроблены паміж 1530 і 1579 гадамі ў зборніку лацінскіх казаняў, верагодна, належыць пробашчу касцёла Св. Марыі Магдаліны. Значыць, літоўскай мовай карысталіся і святары касцёлаў, дзе ў казанях магла гучаць літоўская мова. Так, у 1511 кароль і вялікі князь Жыгімонт у сваім распараджэнні намесніку Жыжмарскаму загадваў «у тым касцёле жыжмарскім мець каплана, які б умеў па-літоўску казаць».

Усе згаданыя прыклады тычацца рэлігійнай сферы. Польскі гісторык Гжэгаж Блашчык, аналізуючы выкарыстанне розных моваў у ВКЛ, робіць выснову,

што літоўская мова «не мела шансу на існаванне як дзяржаўнай».

А літоўскі гісторык Антанас Тыла, кажучы пра адкрытасць ВКЛ як дзяржавы, адзначае, што «але ж яно занадта мала клапацілася пра захаванне і развіццё этнічнай культуры літоўцаў».

Веліч «Малой Літвы»

Беларускі кнігадрук пачаўся з «Псалтыра» Скарыны ў 1517, літоўскі — з «Простых словаў катэхізіса», выдадзеных Марцінам Мажвідасам у 1547 у Каралеўцы. Першыя літоўскія кнігі былі падрыхтаваныя пратэстантамі і друкаваліся ў лютэранскай Прусіі пры падтрымцы герцагскай улады, з яўнаю мэтаю катэхізацыі мясцовых літоўцаў. Гісторык Юратэ Кяўпене адзначае: «Дадзены Мажвідасам імпульс не знайшоў водгуку ў ВКЛ». Сучасная літоўская літаратурная мова мае моцны адбітак мовы літоўцаў «Малой Літвы».

Затое ў ВКЛ пачынаюць выдавацца важныя для нармалізацыі мовы слоўнікі. Першы, польска-лацінска-літоўскі, езуіт і прафесар Віленскай Акадэміі Канстанцін Шырвід выдаў у Вільні каля 1620. Слоўнік змяшчаў 1400 словаў і быў настолькі папулярным, што перавыдаваўся пяць разоў.

Характэрная рыса: аўтары літоўскіх выдавецкіх ініцыятыў публічна абгрунтоўвалі матывы сваёй дзейнасці. Так, святар і асветнік Мікалоюс Даўкша ў прадмове да аднаго з выданняў піша пра патрэбу абароны роднай мовы. Менавіта мову Даўкша лічыў неабходнаю ўмоваю існавання народа і атаясамліваў яе з разуменнем Радзімы.

Жывая мова гарадоў

У дзяржаўных актах сярэдзіны XVI–XVII стст. трапляюцца цэлыя літоўскія фразы, запісаныя кірыліцай. А за часамі караля Уладзіслава IV Вазы з’яўляюцца два літоўскамоўныя ўніверсалы 1639 і 1641, якія пашыраліся ў Прусіі. Праўда, канцылярыя Уладзіслава IV падрыхтавала іх, хутчэй за ўсё, на лаціне, а на літоўскую мову пераклала Пруская канцылярыя. Як бачым, і гэтыя літоўскамоўныя ініцыятывы сыходзілі з прускага боку. У канцылярскіх установах ВКЛ так і не ўзнікла ніводнага акта, цалкам створанага па-літоўску.

Затое магдэбургская дакументацыя сведчыць, што ў гарадскім жыцці Коўна і Вільні ў XVI ст. літоўская была адной з моваў вуснай камунікацыі. Віленскі вількюр (гарадскі статут) у 1551 пастанаўляў, каб выклік на суд і вырак суда абвяшчаўся «па-польску, па-літоўску і па-руску, каб усе, хто слухае, разумелі». У Коўне такімі публічнымі мовамі былі вызначаныя польская і літоўская. Няведанне літоўскай нават стала прычынай адстаўкі ў 1538 лаўніка Ковенскай магдэбургіі немца Андрэаса Войта.

Стагоддзе лемантароў

На XVII і XVIII ст. прыпадае час масавага выпуску літоўскіх лемантароў. Першы месціўся яшчэ ў Катэхізісе Мажвідаса. Другі літоўскі лемантар быў часткаю катэхізіса, выдадзенага зноў жа ў Каралеўцы ў 1690 за грошы Людвікі Караліны Радзівіл — прадстаўніцы Біржанскай кальвінскай галіны княскага роду ВКЛ. Яшчэ адзін быў выдадзены ў Каралеўцы ў 1708 для лютэранскіх школ Прусіі.

У Вялікім Княстве спазняліся. Маюцца звесткі, што ў Вільні ў друкарні францішканаў у 1752 быў выпушчаны лемантар жмудскі, але ён не захаваўся. Першы вядомы, «Навука чытання пісьма польскага для малых дзетак», быў выдадзены ў Вільні паміж 1759 і 1761. Ён быў зарыентаваны на навучанне асноваў літоўскай мовы ўжо польскамоўных літвінаў і сістэматычна перавыдаваўся. У выданні 1783 з яго была выключаная польская частка. Надалей лемантар называўся «Навука чытання пісьма літоўскага для малых дзетак».

На працягу 1776–1790 у Акадэмічнай (універсітэцкай) друкарні штогод выдаваліся гэтыя лемантары накладам ад 325 да 2350 асобнікаў. Такое пашырэнне было сапраўдным поспехам літоўскай адукацыі.

Дзяржаўны ж механізм ВКЛ і Рэчы Паспалітай быў больш кансерватыўны. Патрэбна было нейкае ўзрушэнне, каб дзяржаўныя інстанцыі пачалі выдаваць акты і ўніверсалы па-літоўску.

І такой падзеяй стала Канстытуцыя 3 мая 1791, тэкст якой у ВКЛ перакладаецца ўжо па-літоўску, як і некаторыя дакументы паўстання Касцюшкі.

У чым жа прычына таго, што літоўская мова здолела толькі ў канцы XVIII ст. дасягнуць узроўню мовы афіцыйных актаў?

Мноства дыгласій

Гутарковая літоўская мова ў ХV–XVI стст. у ВКЛ жыла не толькі сярод сялянаў. Яе прыхільнікі займалі найвышэйшыя пасады, а дзякі і пісары літоўскага паходжання непасрэдна ўплывалі на фармаванне моўнай культуры Канцылярыі ВКЛ. Гэта яны пакінулі літуанізмы ў актах, пісаных па-старабеларуску.

Але ў шматэтнічным і шматкультурным грамадстве ВКЛ XV–XVІI стст. існавала моўная сітуацыя «мноста дыгласій». Дыгласія — гэта стан, калі ў грамадстве існуюць дзве мовы, якія выкарыстоўваюцца ў розных функцыянальных сферах. Этнічныя літоўцы, дома размаўляючы па-літоўску, у публічнай сферы выкарыстоўвалі афіцыйную мову справаводства — «рускую» (старабеларускую). Лаціна была моваю каталіцкай літургіі, але казані ў многіх выпадках прамаўляліся па-літоўску. Таксама лаціна была мовай дыпламатыі і найважнейшых дакументаў. Славянамоўнае насельніцтва сучаснай Беларусі ў паўсядзённым жыцці выкарыстоўвала свае дыялекты. Моваю праваслаўнай царквы заставалася стараславянская, якая паступова ператваралася ў царкоўнаславянскую мову мясцовай рэдакцыі.

Літоўцы, нягледзячы на перыяды заняпаду і абмежаванняў, пранеслі сваю мову праз стагоддзі. І дасягненні ў кнігадрукаванні XVI — XVIII стст., і абмежаванні ў публічнай сферы XV–XVII стст., і дыскрымінацыя ХІХ ст. паўплывалі на фармаванне сучаснай літоўскай нацыі, для якой захаванне і абарона роднай мовы стала адным з галоўных прынцыпаў.
__________________
"Always Look on the Bright Side of Life!"
KaeS no está en línea   Reply With Quote
Old February 16th, 2012, 06:14 PM   #491
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,528

Стружэцкі: Моўнай праблемы ў Беларусі не існуе
«Гістарычна так склалася, што большая частка насельніцтва не выкарыстоўвае або выкарыстоўвае рэдка родную мову».

У Беларусі «няма моўнага пытання», лічыць намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі.

«Гістарычна так склалася, што большая частка насельніцтва не выкарыстоўвае або выкарыстоўвае рэдка родную мову», — заявіў Стружэцкі 16 лютага падчас круглага стала «Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы» ў Мінску.

У сувязі з гэтым, адзначыў намеснік міністра, «неабходны намаганні грамадства, скіраваныя на захаванне, папулярызацыю беларускай мовы». «Для Міністэрства культуры моўнага пытання няма.

Іншая справа, як часта выкарыстоўваецца беларуская мова ў штодзённым жыцці. Яе неабходна папулярызаваць», — сказаў Стружэцкі.
Паводле яго слоў, уся сістэма дзейнасці Міністэрства культуры «скіравана на падтрымку і папулярызацыю беларускай мовы». «Я магу пацвердзіць канкрэтнымі прыкладамі:

уся заканадаўчая і нарматыўная база ў сферы культуры прынята на беларускай мове — гэта прынцыповы падыход.
Калі да нас звяртаюцца на рускай мове, мы, з улікам двухмоўя, безумоўна, вядзем перапіску на рускай мове», — сказаў ён.

Стружэцкі заўважыў, што вонкавае афармленне, таблічкі з назвамі ва ўстановах культуры і нават унутраная дакументацыя вядуцца ў асноўным на беларускай мове. «Хаця можна прывесці прыклады і іншыя. І гэта не лагічна, калі мясцовая бібліятэка або вясковы клуб абазначаны на рускай мове», — лічыць намеснік міністра. Пры гэтым Стружэцкі падкрэсліў: «У нас роўныя адносіны і да беларускай, і да рускай мовы. Мы не праяўляем тут нейкую непавагу».

Ён упэўнены, што абсалютная большасць жыхароў Беларусі «ведаюць беларускую мову і гатовы яе выкарыстоўваць, але ў канкрэтных сітуацыях яны гэта не робяць».
«Мы павінны даваць стымулы, каб дапамагаць ужыванню беларускай мовы. Мы будзем з кожным днём падыходзіць да сітуацыі, калі беларуская мове стане штодзённым атрыбутам нашага жыцця», — сказаў намеснік міністра культуры

Чытаць цалкам: http://nn.by/index.php?c=ar&i=68504
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 16th, 2012, 10:32 PM   #492
Zmitrok
Registered User
 
Zmitrok's Avatar
 
Join Date: Feb 2010
Posts: 63
Likes (Received): 3

пакуль мы жывем, такая праблема будзе)
Zmitrok no está en línea   Reply With Quote
Old February 16th, 2012, 10:45 PM   #493
KiberDen_!!!
Ціхі Мірон
 
KiberDen_!!!'s Avatar
 
Join Date: Jan 2010
Location: Менск
Posts: 1,062
Likes (Received): 49

крывадушніцтва - фірмовы стыль беларускага чынавенства, Стружэцкі нахабна хлусіць і нават не чырванее
__________________
Асьцярожна, беларус!
KiberDen_!!! no está en línea   Reply With Quote
Old February 18th, 2012, 11:17 AM   #494
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,528

У сакавіку з’явіцца цалкам беларускамоўны канал «Беларусь-3»
На жаль, пакуль чыста культурны. У кастрычніку ён стане абавязковым для ўсіх кабельных аператараў краіны.
БелТА | 18:28, 17 лютага 2012
Белтэлерадыёкампанія плануе ў сярэдзіне сакавіка 2012 года ў тэставым рэжыме запусціць канал беларускай культуры «Беларусь-3». Пра гэта паведаміў Генадзь Давыдзька.

Чакаецца, што ўжо ў кастрычніку ён увойдзе ў абавязковы пакет кабельных аператараў.

Гэта беларускамоўны тэлеканал, дзе будзе прадстаўлена лепшая дакументалістыка, гістарычныя фільмы, дасягненні сусветнага кінематографа, дубляваныя на беларускую мову, ток-шоу культуралагічнага плану, рэлігійныя праграмы, праграмы для дзяцей, школьнікаў.
Яго стварэнне мяркуецца без прыцягнення бюджэтных сродкаў.

«Гэта тая ніша, якая цяпер не запоўнена. З запускам «Беларусь-3» канал «Беларусь-2» стане канчаткова спартова-забаўляльным, а «Беларусь-1» — універсальным каналам.

У перспектыве ў абавязковы пакет кабельных аператараў увойдзе яшчэ і кругласутачны інфармацыйна-аналітычны канал «Беларусь-24», —
растлумачыў Генадзь Давыдзька.

Па яго меркаванні, беларуская нацыянальная культура мае патрэбу ў папулярызацыі, і тэлеканал «Беларусь-3» будзе гэтаму спрыяць

nn.by
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 19th, 2012, 02:08 AM   #495
Stazhar
Registered User
 
Stazhar's Avatar
 
Join Date: Dec 2011
Location: Mazyr - Мазыр
Posts: 546
Likes (Received): 192

Гэта вельмi добрая навіна!
Stazhar no está en línea   Reply With Quote
Old February 20th, 2012, 08:37 AM   #496
Tomasz M. Bladyniec
Inkluzjonista-ipkofob
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Łódź
Posts: 2,628
Likes (Received): 787

Nareshcie. Pagladzim, shto z getaga uzniknie.
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old February 20th, 2012, 04:50 PM   #497
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,528

Класіка беларускай літаратуры ўпрыгожыла брэсцкія аўтобусы


Цяпер у грамадскім транспарце апроч рэкламы пасажыры могуць пачытаць і ўрыўкі з твораў Купалы, Гарэцкага, Караткевіча і Быкава.

Акцыя адбылася ў межах кампаніі "Наша мова". Яе праводзіць грамадскае аб'яднанне "Дзедзіч". Па словах ініцыятараў, людзі ўсё менш і менш цікавяцца айчыннай літаратурай. Мэта акцыі — папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў.

Кіраўніцтва аўтобуснага парка гэтую ідэю ўспрыняло пазітыўна і адрэагавала вельмі аператыўна. Пасля нядоўгіх перамоваў урыўкі з'явіліся на пяці маршрутах аўтобусаў Брэста.

Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 22nd, 2012, 05:03 PM   #498
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,528

У Windows 8 будзе беларускі моўны пакет
Microsoft дадасць 14 новых моў і дыялектаў у сваю будучую аперацыйную сістэму.

Сярод іх — беларуская мова.

Кіраўнік міжнароднай групы Windows, Ян Гамільтан растлумачыў, што новыя моўныя пакеты разлічаныя на ключавыя рынкі, што развіваюцца, на якіх працуе кампанія.

«Для нас важна забяспечыць карыстальніку магчымасць працаваць на той мове, на якой яму зручней», — сказаў Гамільтан.

У Windows 8 ўключана 13 новых моў: панджабі і сіндскі (Пакістан), курдская, уйгурская (Кітай), беларуская, кіньяруанда (Руанда), тыгрынья (Эрытрэя, Эфіопія), таджыкская, валоф (Сенегал), кічэ (Гватэмала), чэрокі (ЗША), гэльская (Вялікабрытанія) і валенсійская (Іспанія). Акрамя таго, Гамільтан пацвердзіў, што Windows 8 з’явіцца брытанская версія англійскай мовы

nn.by
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 22nd, 2012, 08:43 PM   #499
KiberDen_!!!
Ціхі Мірон
 
KiberDen_!!!'s Avatar
 
Join Date: Jan 2010
Location: Менск
Posts: 1,062
Likes (Received): 49

выдатная навіна! прыйдзецца пераходзіць на Вакенцы 8
__________________
Асьцярожна, беларус!
KiberDen_!!! no está en línea   Reply With Quote
Old February 23rd, 2012, 08:17 AM   #500
Ress
Registered User
 
Ress's Avatar
 
Join Date: Jul 2009
Location: Minsk
Posts: 437
Likes (Received): 13

Меня 7-ка дико бесит и раздражает: имхо, всё стало заточенным под каких-то домохозяек. Вообще не могу пользоваться после 95/98/NT/2000/XP.
Ress no está en línea   Reply With Quote


Reply

Tags
мова, belarus

Thread Tools
Rate This Thread
Rate This Thread:

Posting Rules
You may not post new threads
You may not post replies
You may not post attachments
You may not edit your posts

BB code is On
Smilies are On
[IMG] code is On
HTML code is Off



All times are GMT +2. The time now is 04:08 AM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.8 Beta 1
Copyright ©2000 - 2014, vBulletin Solutions, Inc.
Feedback Buttons provided by Advanced Post Thanks / Like v3.2.5 (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2014 DragonByte Technologies Ltd.

vBulletin Optimisation provided by vB Optimise (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2014 DragonByte Technologies Ltd.

SkyscraperCity ☆ In Urbanity We trust ☆ about us | privacy policy | DMCA policy

Hosted by Blacksun, dedicated to this site too!
Forum server management by DaiTengu