Yesterday, 08:13 AM
|
#83
|
|
Inkluzjonista-ipkofob
Join Date: May 2006
Location: Warsaw-Grochów
Posts: 2,631
Likes (Received): 86
|
Quote:
Фэстываль адчыняе беларусам дзьверы ў Эўропу
Вучоба ў ЭЗ, валянтэрскія абмены, супраца з эўрапейскімі НДА – пра гэта могуць даведацца госьці Эўрапейскага міжкультурнага фэстывалю. Увага ўсім тым, хто хто хоча даведацца пра Эўропу больш! У Менску, Гародні й Гомелі праходзіць Эўрапейскі міжкультурны фэстываль. Калі вы хочаце даведацца, куды паехаць вучыцца, як патрапіць на валянтэрскія праграмы ці як знайсьці партнэраў у Эўразьвязе - гэтае мерапрыемства для вас! З арганізатарамі фэстывалю размаўляў Аляксандар Папко.
Эўрапейскі міжкультурны фэстываль, прымеркаваны да Дня Эўропы, праходзіць з 20 па 26 траўня. Як вядома, стасункі паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам сёньня далёкія ад прыязных. Пры гэтым беларусы зьяўляюцца сусьветнымі лідарамі па колькасьці атрыманых шэнгенскіх візаў, усё часьцей прыяжджаюць вучыцца ў Эўразьвяз. Праэўрапейскія настроі растуць, таму фэстываль запатрабаваны – лічыць адзін з арганізатараў мерапрыемства гомелські грамадзкі дзеяч Пётр Кузьняцоў.
(...)
|
http://www.radyjo.net/4/92/Artykul/1...BE%D0%BF%D1%83
|
|
|