daily menu » rate the banner | guess the city | one on oneforums map | privacy policy (aug.2, 2013) | DMCA policy | flipboard magazine

Go Back   SkyscraperCity > European Forums > Euroscrapers > Local discussions > Belarus > Эканоміка і міжнародныя адносіны > Mіжнародныя адносіны

Mіжнародныя адносіны Международные отношения / International relations

Reply
 
Thread Tools
Old June 13th, 2014, 03:45 AM   #101
Stazhar
Registered User
 
Stazhar's Avatar
 
Join Date: Dec 2011
Location: Mazyr - Мазыр
Posts: 1,231
Likes (Received): 1121

Прэзідэнты Беларусі і Сербіі заявілі аб далейшым умацаванні супрацоўніцтва сваіх краін

Сумесная заява прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі Аляксандра Лукашэнкі і Томіслава Нікаліча была прынята 12 чэрвеня 2014 г. ў Бялградзе. Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, у ходзе перамоў, праведзеных "у атмасферы дружбы, паразумення і высокага даверу", кіраўнікі Беларусі і Сербіі абмеркавалі стан і перспектывы сербска-беларускіх адносінаў, абмяняліся меркаваннямі па актуальных міжнародных і рэгіянальных пытаннях. Лукашэнка і Нікаліч заявілі аб узаемнай зацікаўленасці ў далейшым падтрыманні рэгулярнага двухбаковага палітычнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях, дынамічным развіцці міжпарламенцкіх сувязей, удасканальванні дзейных і стварэнні новых механізмаў сербска-беларускага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пашырэнні дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва. Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі прыхільнасць дзвюх краін да выканання агульнапрызнаных норм міжнароднага права, мэтаў і прынцыпаў ААН, умацавання цэнтральнай ролі ААН у вырашэнні ўсяго комплексу пытанняў па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, мірнага ўрэгулявання міжнародных канфліктаў і спрэчак.
"З задавальненнем адзначана паслядоўная падтрымка Рэспублікай Беларусь суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Сербія і неабходнасць выпрацоўкі ўсёабдымнага і ўзгодненага рашэння ў дачыненні да Косава і Метохіі, значнасць палітычнага дыялогу Беларусі і Прышціны для дасягнення стабільнасці ў рэгіёне", — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы.
У кантэксце старшынства Сербіі ў АБСЕ ў 2015 годзе прэзідэнты выказалі гатоўнасць дзвюх краін пашыраць супрацоўніцтва ў межах гэтай еўрапейскай арганізацыі ў мэтах забеспячэння раўнапраўнага і збалансаванага дыялогу па пытаннях бяспекі і супрацоўніцтва пры захаванні прынцыпаў, на якіх грунтуецца Хельсінкскі заключны акт, а таксама ў якасці асноўнага — прынцыпу кансенсусу. Прэзідэнты таксама выказаліся на карысць далейшага павышэння эфектыўнасці АБСЕ і працягу працэсу міжнародна-прававога афармлення гэтай арганізацыі.
У заяве падкрэсліваецца ўзаемная перакананасць, што "толькі бесперашкодны, раўнапраўны і канструктыўны дыялог можа садзейнічаць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў", а таксама прыхільнасць да сумесных намаганняў для стварэння ўмоў для такога дыялогу. Прэзідэнты выказалі задавальненне станоўчай дынамікай развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выказаліся за паглыбленне двухбаковых сувязей у розных сферах. Лукашэнка і Нікаліч адзначылі новыя магчымасці развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў, якія прадастаўляе членства Беларусі ў Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы, падкрэслілі значэнне пагадненняў аб свабодным гандлі, якія Сербія заключыла з дзяржавамі — членамі МС і выказалі зацікаўленасць у далейшым усебаковым паглыбленні гандлёва-эканамічных адносінаў у межах названай інтэграцыйнай структуры.
Кіраўнікі дзяржаў таксама заявілі аб намеры забяспечыць эфектыўную рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей у мэтах актывізацыі двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Сербіяй на прынцыпах узаемнай павагі і раўнапраўнага партнёрства.

Крынiца: БелаПАН
Stazhar no está en línea   Reply With Quote
Old June 15th, 2014, 02:11 PM   #102
Minsk
Registered User
 
Minsk's Avatar
 
Join Date: Jul 2008
Location: Minsk
Posts: 8,479
Likes (Received): 1787

Беларусь и Сербия намерены довести взаимный товарооборот до полумиллиарда долларов


__________________

Singidunum, Stazhar, delija90 liked this post
Minsk no está en línea   Reply With Quote
Old June 15th, 2014, 08:53 PM   #103
vanjaz
Registered User
 
Join Date: Dec 2009
Location: Minsk
Posts: 565
Likes (Received): 531

Складывается впечатление, что все договора которые заключает Лукашенко выгодны кому угодно - Китаю, Венесуэле, России, Сербии, но только не Беларуси. Лукашенко верит во взаимовыгодную дружбу, а для них это только бизнес.
vanjaz está en línea ahora   Reply With Quote
Old June 15th, 2014, 09:25 PM   #104
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177

Quote:
Originally Posted by vanjaz View Post
Складывается впечатление, что все договора которые заключает Лукашенко выгодны кому угодно - Китаю, Венесуэле, России, Сербии, но только не Беларуси. Лукашенко верит во взаимовыгодную дружбу, а для них это только бизнес.
Как пришли к такому выводу? Тут Беларусь наступает с позицией сильнее. В совместных компаниях беларусы будут менеджерами и владельцами а сербы дешевой рабочей силой. Например тракторы только монтаж в Сербии, производство беларуское, деньги зарабатывают беларусы а сербам остаются арахи. И так и надо, беларуси умнее.
__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!

Stazhar liked this post
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old June 16th, 2014, 02:11 PM   #105
Stazhar
Registered User
 
Stazhar's Avatar
 
Join Date: Dec 2011
Location: Mazyr - Мазыр
Posts: 1,231
Likes (Received): 1121

Беларусь і Сербія могуць звязаць ЕС і ЕАЭС - Таміслаў Нікаліч

Беларусь і Сербія могуць звязаць Еўрапейскі саюз і Еўразійскі эканамічны саюз. Такое меркаванне ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" выказаў Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч, паведамляе БЕЛТА. Паводле слоў Нікаліча, Сербія мае намер далучыцца да ЕС, аднак еўраінтэграцыя не прыпыняе супрацоўніцтва ні з Беларуссю, ні з Еўразійскім эканамічным саюзам. "Мы можам звязаць Еўрапейскі саюз і Еўразійскі эканамічны саюз праз Беларусь і Сербію. Супрацоўнічаць з дзвюма інтэграцыйнымі структурамі нас абавязвае геаграфічнае становішча. Мы не збіраемся адмаўляцца ад партнёраў па нейкіх палітычных матывах", - падкрэсліў сербскі лідар.
Закранаючы тэму гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Таміслаў Нікаліч сказаў, што чакае павелічэння двухбаковага тавараабароту да паказчыка $500 млн (па выніках 2013 года тавараабарот складае амаль $200 млн). "За 4 гады тавараабарот краін вырас амаль у 4 разы. У час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі мы адзначылі, што дынаміка адносін магла б быць больш істотнай з моманту майго апошняга візіту ў Беларусь (у 2013 годзе. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Прэзідэнт Сербіі, дадаўшы, што больш адказнасці за нявыкарыстаны патэнцыя ляжыць на сербскім баку.
Таміслаў Нікаліч таксама расказаў, што даўно сябруе з Аляксандрам Лукашэнкам. "Нават калі афіцыйная Сербія пры ранейшым кіраўніцтве, скажам так, вельмі спецыфічна ставілася да Беларусі, я заўсёды падкрэсліваў, што нельга разрываць сувязі з вашай краінай", - дадаў ён і адзначыў, што пасля выбрання прэзідэнтам (у 2012 годзе. - Заўвага БЕЛТА) зрабіў візіт у Брусель, адкуль адразу прыляцеў у Беларусь, што для еўрапейскіх палітыкаў стала пэўным сюрпрызам. Тым самым ён паказаў, што Сербія хоча ўвайсці ў ЕС, але пры гэтым не жадае спыняць старыя наладжаныя сувязі. "Нам аднолькава неабходны і Беларусь, і краіны ЕС. Сербія ніколі не забудзе, што Прэзідэнт Беларусі прыляцеў у Бялград у час бамбардзіровак НАТА. Аляксандр Лукашэнка рызыкаваў сваім жыццём, але ўсё ж вырашыў прыехаць. Не для таго, каб атрымаць нейкія палітычныя плюсы, а для таго, каб прыдаць сербскаму народу мужнасці і паказаць: ён не баіцца, і не павінны баяцца сербы", - заўважыў Таміслаў Нікаліч. На думку сербскага Прэзідэнта, "неразумна адмаўляць, што ў Беларусі адчувальны прагрэс ва ўсіх сферах". "Я доўгія гады назіраў за тым, як Аляксандр Лукашэнка змагаецца за Беларусь. Былі складаныя ўмовы, а ён вызначыў для краіны асноўныя задачы і не пабаяўся іх ажыццявіць, хоць на яго нападалі з усіх бакоў. Ён развівае краіну. А нападаюць тыя, каму хацелася б бачыць Беларусь беднай дзяржавай са слабай эканомікай, з высокім узроўнем беспрацоўя. Мне здаецца, што калі б Прэзідэнт захаваў такія ўмовы, яго цяпер хвалілі б усе ў свеце", - сказаў Таміслаў Нікаліч. - Ваш Прэзідэнт здолеў захаваць у грамадзян надзею на лепшае будучае. Людзі прачынаюцца раніцай, у іх няма страху ў заўтрашнім дні. Я гэта высока цаню і аддаю належнае Лукашэнку. У Беларусі захавана вытворчасць, рабочыя месцы, маладыя мамы могуць гуляць з каляскамі па вуліцы, не баючыся нападзення. У краіне чыстыя і акуратныя гарады - гэта ўсё заслуга такога кіраўніка", - падвёў вынік Таміслаў Нікаліч.

Крынiца: belta.by
Stazhar no está en línea   Reply With Quote
Old June 16th, 2014, 07:42 PM   #106
vanjaz
Registered User
 
Join Date: Dec 2009
Location: Minsk
Posts: 565
Likes (Received): 531

Quote:
Originally Posted by Singidunum View Post
Как пришли к такому выводу? Тут Беларусь наступает с позицией сильнее. В совместных компаниях беларусы будут менеджерами и владельцами а сербы дешевой рабочей силой. Например тракторы только монтаж в Сербии, производство беларуское, деньги зарабатывают беларусы а сербам остаются арахи. И так и надо, беларуси умнее.
Не смотря на всю нашу "стабильность" средняя зарплата в посвоенной Сербии с т.н. развалненным с/х и промышленностью уже превышает белорусскую. Вывод: то что не смог сделать Лукашенко всеми своим поездками и продажами по 5 тракторов и клятвами в дружбе за 20 лет, в Сербии сделал частный капитал за 10 лет.
vanjaz está en línea ahora   Reply With Quote
Old June 16th, 2014, 08:24 PM   #107
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177

Quote:
Originally Posted by vanjaz View Post
Не смотря на всю нашу "стабильность" средняя зарплата в посвоенной Сербии с т.н. развалненным с/х и промышленностью уже превышает белорусскую. Вывод: то что не смог сделать Лукашенко всеми своим поездками и продажами по 5 тракторов и клятвами в дружбе за 20 лет, в Сербии сделал частный капитал за 10 лет.
Может быть упавший курс рубля что-то изменил но раньше зарплаты в Беларуси были выше. Не очень но выше. Кроме того разница между зарплатами огромная, так статистическую зарплату мало кто получает, средняя зарплата значительно ниже.

При этом надо смотреть на безработицу в Сербии. В Сербии она составляет почти рекордных в мире 30.1%. Если смотреть реально не учитывая тех которые живут за рубежом и на Косово может быть еще хуже. Пенсионеров больше чем рабочих!

И да я понимаю что в Беларуси уровень занятости немножко искуственный но все таки и если смотреть реально то все таки в границах нормального.
__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old July 20th, 2014, 04:02 PM   #108
Stazhar
Registered User
 
Stazhar's Avatar
 
Join Date: Dec 2011
Location: Mazyr - Мазыр
Posts: 1,231
Likes (Received): 1121

Беларуска-сербскія адносіны абмяркоўваюць у парламенце

Як павялічыць тавараабарот, развіваць турызм і культурныя сувязі - пра гэта казалі спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і амбасадар Сербіі Велька Ковачэвiч.

Крынiца: ont.by
Stazhar no está en línea   Reply With Quote
Old September 1st, 2014, 07:25 PM   #109
Minsk
Registered User
 
Minsk's Avatar
 
Join Date: Jul 2008
Location: Minsk
Posts: 8,479
Likes (Received): 1787

Лукашенко пригласили в Сербию


Quote:
Президент Сербии Томислав Николич позвонил белорусскому президенту Александру Лукашенко. Он поздравил его с высоким уровнем организации и успешным проведением саммита в Минске и пригласил Александра Лукашенко в следующем году посетить Сербию с визитом. Об этом сообщает пресс-служба президента Беларуси.

По инициативе сербской стороны 1 сентября состоялся телефонный разговор президента Беларуси Александра Лукашенко с президентом Сербии Томиславом Николичем.

Президент Сербии поздравил белорусского коллегу с высоким уровнем организации и успешным проведением встречи глав государств-членов Таможенного союза, Украины с участием высоких представителей ЕС, которая прошла в Минске 26 августа. Президент Беларуси заявил, что успех данной встречи состоит уже в том, что стороны начали разговаривать напрямую и за круглым столом обсуждать злободневные проблемы.

Александр Лукашенко отметил роль ЕС в воспрепятствовании эскалации конфликта в Украине. Глава белорусского государства проинформировал президента Сербии о том, что сегодня в Минске проходит очередной раунд переговоров контактной группы Украина-Россия-ОБСЕ.

Главы государств также обсудили вопросы двусторонних взаимоотношений. Томислав Николич особо подчеркнул важность активизации сотрудничества Беларуси и Сербии в связи с тем, что Сербия принимает председательство в ОБСЕ в 2015 году. Он пригласил Александра Лукашенко в следующем году посетить Сербию с визитом.
Minsk no está en línea   Reply With Quote
Old September 1st, 2014, 11:21 PM   #110
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177

Quote:
Originally Posted by Minsk View Post
Александр Лукашенко отметил роль ЕС в воспрепятствовании эскалации конфликта в Украине.
А это Николичу очень важно. Фарс.

Николич пару лет назад про Сербию и ЕС с гордостью сказал такое

- Вы видели иногда дорогой персидский ковер? Вытканный из золота, но только есть одна дыра. Эта дыра в ЕС - это будем мы!



Ну вообще он сам признал что с иностранными президентами в основном разговаривает ни о чем. Просто обсуждает семейные вопросы итд.
__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old November 20th, 2014, 12:42 AM   #111
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177

О мероприятиях по случаю 20-летия установления дипломатических отношений между Республикой Беларусь и Республикой Сербия



15 ноября 2014 г. исполняется 20 лет со дня установления дипломатических отношений между Республикой Беларусь и Республикой Сербия (Югославией).

При поддержке Посольства Беларуси в Сербии вместе с другими белорусскими и сербскими партнерами организован ряд мероприятий.

12 ноября в Югославской кинотеке состоялось открытие Дней белорусского кино и фотовыставки агентства «БелТА», которая посвящена истории отношений Беларуси и Сербии, а также отражает современную белорусскую жизнь.

На мероприятии выступили Посол Беларуси в Сербии Владимир Чушев и Министр культуры и информации Сербии Иван Тасавац.

Фотовыставку представил первый заместитель генерального директора агентства «БелТА» Игорь Луцкий.

Дни белорусского кино начались с показа анимационного фильма «Рондо-каприччиозо» и художественной киноленты «Следы апостолов», которую сербской публике представил автор сценария этого фильма Олег Сухамера. Дни белорусского кино в Сербии, которые проходят с 12 по 14 ноября, включают показ 10 художественных и анимационных фильмов.

13 ноября в Русском центре науки и культуры в Белграде состоялось открытие выставки современного белорусского плаката известного художника Владимира Цеслера.

15 ноября Министерство связи и информатизации Беларуси при содействии Посольства Беларуси в Сербии выпускает в обращение почтовый блок «20-летие установления дипломатических отношений между Республикой Беларусь и Республикой Сербия».
__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!

Stazhar liked this post
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old November 28th, 2014, 01:53 AM   #112
Stazhar
Registered User
 
Stazhar's Avatar
 
Join Date: Dec 2011
Location: Mazyr - Мазыр
Posts: 1,231
Likes (Received): 1121

Першы віцэ-прэм'ер Сербіі правядзе ў Мінску сустрэчы з кіраўніцтвам урада і іншых дзяржорганаў

Афіцыйны візіт у Беларусь першага намесніка старшыні ўрада - міністра замежных спраў Сербіі Івіцы Дачыча ў Мінск адбудзецца з 30 лістапада па 1 снежня 2014 г., паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
"У рамках візіту запланаваны сустрэчы Івіцы Дачыча з кіраўніцтвам урада, Нацыянальнага сходу, міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем", - сказаў Дзмітрый Мірончык. Як чакаецца, бакі абмяркуюць выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей, а таксама пытанні развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

Крынiца: belta.by
Stazhar no está en línea   Reply With Quote
Old December 2nd, 2014, 01:41 AM   #113
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177



Паміж Беларуссю і Сербіяй няма ніякіх рознагалоссяў ні ў адной са сфер супрацоўніцтва - Макей

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Сербіяй няма ніякіх рознагалоссяў ні ў адной са сфер супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада - міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты візіт з'яўляецца лагічным працягам дружалюбных, даверных і канструктыўных адносін паміж нашымі краінамі і прымеркаваны да 20-годдзя ўстанаўлення беларуска-сербскіх дыпламатычных адносін", - сказаў Уладзімір Макей.

На яго думку, беларуска-сербскія адносіны паспяхова развіваюцца ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах асабліва апошнія гады.

"Сербія стала ключавым партнёрам Беларусі на Балканах, - заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. - Мы задаволены высокім узроўнем адносін з Сербіяй і цэнім яе гатоўнасць да дыялогу па ўсіх пытаннях". Уладзімір Макей сказаў, што ў ходзе гэтага візіту ўдалося абмеркаваць усе пытанні, якія маюць узаемны інтарэс, і абмяняцца меркаваннямі аб прыярытэтах далейшага супрацоўніцтва. Размова таксама ішла аб міжнароднай праблематыцы, Беларусь і Сербія традыцыйна падтрымліваюць адна адну на міжнароднай арэне. Акрамя таго, была закранута тэма маючых адбыцца ў лютым пасяджэнняў беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і дзелавога савета.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, Беларусь і Сербія ажыццяўляюць шмат эканамічных праектаў. Разам з тым ён лічыць недастатковым цяперашні ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці, узаемны тавараабарот $200 млн. У ходзе візіту ў Мінск міністра замежных спраў Сербіі намечаны далейшыя шляхі нарошчвання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.-0-

Макей пазітыўна ацэньвае дынаміку супрацоўніцтва з Сербіяй

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей пазітыўна ацэньвае дынаміку супрацоўніцтва з Сербіяй. Аб гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства заявіў сёння ў час сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада - міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў сімвалічнасць таго, што візіт прымеркаваны да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй.

"Мы можам сцвярджаць, што дастойна сустракаем гэты юбілей, - падкрэсліў беларускі міністр. - Мы задаволены дынамікай двухбаковых адносін, што назіраюцца апошнім часам".

Уладзімір Макей высока ацаніў гатоўнасць сербскага боку да выканання ўсіх дамоўленасцей паміж Беларуссю і Сербіяй на вышэйшым узроўні. На яго думку, цяперашні візіт сербскай дэлегацыі будзе вельмі значным для далейшага развіцця беларуска-сербскіх адносін.

У сваю чаргу Івіца Дачыч падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца дружалюбнай для Сербіі краінай. Ён выказаў задаволенасць узмоцненай дынамікай і якасцю двухбаковых адносін, актыўным абменам візітамі на ўсіх узроўнях. Івіца Дачыч адзначыў узаемны інтарэс да развіцця палітычнага, эканамічнага дыялогу і выказаў удзячнасць беларускаму народу за дапамогу, аказаную пацярпелым ад паводкі ў Сербіі.

Сербскі госць выказаў упэўненасць у далейшым актыўным развіцці беларуска-сербскіх адносін і паведаміў, што на будучы год запланавана шмат мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Сербіі з Беларуссю ў розных сферах.-0-

Сербія высока ацэньвае міратворчыя ініцыятывы Беларусі - Дачыч

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сербія высока ацэньвае ролю Беларусі ў рэгіёне, у тым ліку яе міратворчыя ініцыятывы. Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні ўрада - міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч сёння па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сербія ў 2015 годзе будзе старшынстваваць у АБСЕ. "Мы прыкладзём вялікія намаганні, каб было добрае супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і каб як мага хутчэй адбылося аднаўленне і ўдасканаленне адносін у поўным сэнсе слова паміж Беларуссю і ЕС і краінамі - членамі АБСЕ", - сказаў Івіца Дачыч.

Ён падкрэсліў, што палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Сербіяй складаюцца вельмі добра. У прыватнасці, наладжаны добры абмен візітамі, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Не стаў выключэннем у гэтым плане і бягучы год - год 20-годдзя ўсталявання беларуска-сербскіх дыпадносін.

Сербскі міністр падзякаваў Беларусі за прынцыповую пазіцыю па пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі, а таксама за дапамогу Сербіі ў ліквідацыі наступстваў паводкі ў маі гэтага года.-0-

01.12.2014 18:42 Эканоміка
Мясніковіч: Беларусі і Сербіі неабходна ствараць больш сумесных прадпрыемстваў
Мінск, 1 снежня. Беларусі і Сербіі неабходна ствараць больш сумесных прадпрыемстваў, заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы 1 снежня ў Мінску з першым намеснікам старшыні ўрада Сербіі — міністрам замежных спраў гэтай краіны Івіцам Дачычам.

"Нам трэба ствараць сумесныя транснацыянальныя карпарацыі на тэрыторыі як Беларусі, так і Сербіі. І гэта могуць быць не толькі беларуска-сербскія карпарацыі. Магчымы ўдзел трэціх краін, у тым ліку Еўрасаюза", — цытуе беларускага прэм'ера прэс-служба ўрада. Такі варыянт далейшага развіцця эканамічных і палітычных адносінаў дзвюх краін быў бы вельмі добрым, упэўнены кіраўнік урада.

Ён нагадаў, што Беларусь і Сербія працуюць ва ўмовах зоны свабоднага гандлю. Гэта садзейнічае рэалізацыі важных праектаў, актывізацыі ўзаемнага гандлю: за чатыры гады дзеяння адпаведнага пагаднення беларуска-сербскі тавараабарот вырас у чатыры разы, паведаміў Мясніковіч. "Патэнцыял нашых краін дастаткова высокі, каб актывізаваць у яшчэ большай ступені наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва", — падкрэсліў кіраўнік урада.

У сваю чаргу Івіца Дачыч зазначыў, што Беларусь і Сербію звязваюць дружалюбныя адносіны, паміж краінамі няма спрэчных пытанняў, створаны добрыя перадумовы для развіцця гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва.

Падчас сустрэчы Мясніковіч перадаў прывітанне свайму сербскаму калегу Аляксандру Вучычу і пацвердзіў, што кіраўніка сербскага ўрада чакаюць у Беларусі з візітам у любы зручны для яго час.

Рубінаў: настаў час павышаць узровень міжпарламенцкага ўзаемадзеяння Беларусі і Сербіі

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настаў час павышаць узровень міжпарламенцкага ўзаемадзеяння Беларусі і Сербіі, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў у час сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада - міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Анатоля Рубінава, парламенцкія адносіны дзвюх краін развіваюцца паступальна, што дае пазітыўныя вынікі. "У гэтай справе адыгрываюць ролю дзеючыя групы дружбы", - сказаў ён. Пры гэтым спікер адзначыў, што на ўзроўні кіраўнікоў парламентаў трывалыя кантакты пакуль не ўстаноўлены. "Настаў час павысіць узровень нашага парламенцкага ўзаемадзеяння", - лічыць ён. У сувязі з гэтым Анатоль Рубінаў выказаў надзею, што яго калега з сербскага боку Мая Гойкавіч пацвердзіць накіранавае раней запрашэнне наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яе час. "Такі візіт будзе карысны і надасць дадатковы імпульс развіццю нашых міжпарламенцкіх адносін", - упэўнены ён.

Гаворачы аб развіцці супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу на аднаўленне дзейнасці міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. "Чарговае яе пасяджэнне запланавана на 2015 год, што сведчыць аб рэалізацыі дарожнай карты", - сказаў спікер. Акрамя таго, паводле яго слоў, у гэтым выпадку адыграла вялікую ролю падпісанне ў 2009 годзе Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Беларуссю і Сербіяй. З таго часу тавараабарот павялічыўся ў 3,5 раза і па выніках мінулага года дасягнуў каля $200 млн. У бліжэйшы час, і аб гэтым раней заяўлялася на вышэйшым узроўні, тавараабарот паміж дзвюма краінамі неабходна давесці да $500 млн, дадаў спікер.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак супрацоўніцтва, паводле слоў Анатоля Рубінава, датычыцца сумесных інвестыцыйных праектаў і вытворчасцей. "Напрыклад, у Мінску гэта рэалізацыя буйных будаўнічых праектаў з боку Сербіі, а ў Сербіі - зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі. Такое ўзаемадзеянне неабходна ўзмацняць", - лічыць ён.

У сваю чаргу Івіца Дачыч падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём і прызнаўся, што ў Беларусі ён упершыню. "Нашы краіны дружалюбныя, нашы народы вельмі блізкія. Паміж Беларуссю і Сербіяй няма спрэчных пытанняў, таму створаны ўсе ўмовы для якаснага супрацоўніцтва", - сказаў ён.

Івіца Дачыч таксама запэўніў, што перадасць спікеру сербскага парламента агучанае Анатолем Рубінавым запрашэнне наведаць краіну з афіцыйным візітам.-0-





__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!

Stazhar liked this post
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old December 18th, 2014, 01:45 AM   #114
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177

Беларусь предложила Сербии полную либерализацию автоперевозок

Quote:
Перспективы либерализации автомобильных перевозок обсудили представители транспортных ведомств Беларуси и Сербии на переговорах в Минске, сообщили передает Белта в пресс-службе министерства транспорта и коммуникаций Беларуси.

Белорусская сторона предложила заложить безразрешительный принцип осуществления всех автоперевозок грузов, то есть их полную либерализацию в проект соглашения между правительствами Беларуси и Сербии о международных автомобильных перевозках пассажиров и грузов. Сербская делегация, в свою очередь, отметила неготовность на этом этапе к полной либерализации и выразила готовность рассматривать вопрос либерализации только двусторонних и транзитных перевозок. В результате стороны договорились дополнительно обсудить данный вопрос для принятия приемлемого и обоюдовыгодного решения.

Также делегации согласовали окончательную квоту разрешений для международных перевозок грузов на 2014 год и предварительную квоту на 2015 год на уровне текущего года.

Участники переговоров выразили готовность принять все необходимые меры для увеличения объема перевозок пассажиров между двумя странами. Кроме того, стороны договорились обменяться одноразовыми разрешениями для выполнения пассажирских перевозок в нерегулярном сообщении.
__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old February 22nd, 2015, 04:25 AM   #115
Stazhar
Registered User
 
Stazhar's Avatar
 
Join Date: Dec 2011
Location: Mazyr - Мазыр
Posts: 1,231
Likes (Received): 1121

Беларусь і Сербія падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва

Беларусь і Сербія па выніках паседжання міжурадавай камісіі падпісалі пратакол і дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства гандлю Беларусі. "У дакументах адлюстраваны перспектыўныя праекты, якія прадугледжваюць развіццё супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, машынабудавання, энергетыкі, геалогіі, будаўніцтва, транспарту, навукі, адукацыі і аховы здароўя", - адзначылі ў прэс-службе.

Крынiца: belta.by
__________________

delija90, Minsk, Singidunum liked this post
Stazhar no está en línea   Reply With Quote
Old April 30th, 2015, 10:54 PM   #116
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177

Беларусь, Россия и Сербия планируют провести осенью трехстороннее военное учение

16 апреля, Москва /Эдуард Пивовар - БЕЛТА. Беларусь, Россия и Сербия планируют провести осенью трехстороннее военное учение. Эта тема обсуждалась сегодня в Москве на встрече министра обороны Беларуси Андрея Равкова с главой оборонного ведомства Сербии Братиславом Гашичем, сообщил корреспонденту БЕЛТА статс-секретарь - помощник министра обороны Беларуси по вопросам военной политики Олег Воинов.

Министры рассмотрели вопросы развития двустороннего военного сотрудничества и утвердили план военного сотрудничества министерств обороны Беларуси и Сербии на 2015 год.

По словам Олега Воинова, главы оборонных ведомств обсудили организацию обмена опытом между учебными военными учебными заведениями двух стран, а также вопросы подготовки специалистов для выполнения миротворческих миссий.
__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old May 14th, 2015, 02:10 AM   #117
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пагадненне з Сербіяй аб супрацоўніцтве ў галіне абароны

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага беларуска-сербскага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне абароны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пагадненне было падпісана 18 сакавіка 2015 года ў Мінску. Як растлумачыў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, дакумент прадугледжвае актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва ў ваенна-эканамічнай і ваенна-навуковай сферах, а таксама ў сферы ваеннай адукацыі, ваеннай медыцыны, падрыхтоўкі войскаў і г.д.

Бакі, як гаворыць дакумент, будуць ажыццяўляць афіцыйныя візіты і рабочыя сустрэчы, абменьвацца вопытам і праводзіць кансультацыі, удзельнічаць у канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах, абменьвацца неабходнай інфармацыяй і дакументацыяй, арганізоўваць навукова-тэхнічныя праекты, удзельнічаць у мерапрыемствах па аператыўнай і баявой падрыхтоўцы.

Палажэнні пагаднення таксама прадугледжваюць рэалізацыю двухбаковых мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на штогадовай планавай аснове і ўстанаўліваюць фінансавыя абавязацельствы бакоў па іх правядзенні, вызначаюць парадак абароны інфармацыі, вырашэння спрэчак, аказання неадкладнай медыцынскай і стаматалагічнай дапамогі прадстаўнікам бакоў і інш.

Дэпутат Уладзімір Васіленка пацікавіўся, ці плануецца абучэнне сербскіх ваеннаслужачых у ваенных навучальных установах Беларусі. Андрэй Раўкоў адзначыў, што нядаўна ў Маскве сустракаўся з міністрам абароны Сербіі, гэта пытанне разглядалася сярод іншых. "Адпаведныя мерапрыемствы ў нас ужо ўнесены ў план супрацоўніцтва з Сербскай Рэспублікай на гэты год", - заўважыў ён. У бліжэйшы час адбудзецца візіт дэлегацыі Сербіі на ваенны факультэт адной з беларускіх навучальных устаноў, плануецца таксама прадстаўнічую дэлегацыю Ваеннай акадэміі Беларусі накіраваць у Сербію для прапрацоўкі такога пытання. "Гэта закладзена ў план на 2015 год", - растлумачыў міністр.

У сваю чаргу дэпутат Мікалай Плаксіцкі спытаў, якім чынам у адпаведнасці з пагадненнем будзе ажыццяўляцца двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне правядзення аперацый па падтрыманні міру. Андрэй Раўкоў растлумачыў, што цяпер ва Узброеных Сілах Беларусі ёсць падраздзяленні (міратворчая рота), прызначаныя для выканання міратворчых задач, калі гэтага запатрабуе міжнародная абстаноўка. "Падрыхтоўка гэтай роты звязана з тым, што мы выкарыстоўваем той вопыт, які ёсць у свеце. А 50-гадовы вопыт Сербіі ў гэтым пытанні дасць магчымасць даволі рэзультатыўна яго пераймаць і выкарыстоўваць у практычнай дзейнасці. Таксама гэта дасць магчымасць рыхтаваць нашы падраздзяленні для магчымага (у перспектыве) удзелу ў міратворчых аперацыях пад эгідай ААН", - сказаў кіраўнік ведамства.

На пасяджэнні дэпутаты таксама прынялі ў першым чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях удасканалення сістэмы органаў пракуратуры. Дакумент мае тэхнічны характар і падрыхтаваны ў сувязі з ліквідацыяй ваенных пракуратур і Беларускай транспартнай пракуратуры.-0-
__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!

Stazhar liked this post
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old June 9th, 2015, 03:24 PM   #118
Singidunum
Grad Oblakodera
 
Singidunum's Avatar
 
Join Date: Jul 2004
Location: Beograd
Posts: 35,546
Likes (Received): 16177

Лукашэнка разлічвае на візіт Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь

9 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на візіт Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы са старшынёй Народнай Скупшчыны Рэспублікі Сербія Маяй Гойкавіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, ваш візіт пасадзейнічае ўмацаванню двухбаковых адносін і будзе добрай прыступкай да візіту Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ёсць нямала пытанняў, якія трэба абмеркаваць з мэтай паглыблення і пашырэння беларуска-сербскага супрацоўніцтва. Ён таксама падкрэсліў, што за 5 гадоў тавараабарот паміж краінамі павялічыўся амаль у пяць разоў, але разам з тым ёсць магчымасць для яго нарошчвання. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць таго факта, што тавараабарот паміж краінамі збалансаваны.

Што датычыцца парламенцкага вымярэння, то і дэпутаты дзвюх краін праводзяць лінію на ўмацаванне двухбаковых адносін.

Палітычны дыялог паміж Беларуссю і Сербіяй мае ўстойлівую станоўчую дынаміку, праводзіцца рэгулярны абмен візітамі. У лютым 2015 года падпісана дарожная карта развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Каардынуючую ролю ў двухбаковым гандлі адыгрывае міжурадавая беларуска-сербская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, восьмае пасяджэнне якой у лютым прайшло ў Бялградзе.

Міхаіл Мясніковіч сустрэўся са спікерам сербскага парламента Маяй Гойкавіч



Мая Гойкавіч усклала вянок да манумента Перамогі ў Мінску

__________________
Like Skyscrapercity Serbian Forum on Facebook

Potpišite peticiju protiv rušenja Generalštaba!

Stazhar liked this post
Singidunum no está en línea   Reply With Quote
Old June 16th, 2015, 05:54 PM   #119
Stazhar
Registered User
 
Stazhar's Avatar
 
Join Date: Dec 2011
Location: Mazyr - Мазыр
Posts: 1,231
Likes (Received): 1121

Сербскі бізнес мае намер развіваць супрацоўніцтва з беларускімі машынабудаўнікамі

Извор: belta.by
__________________

Singidunum liked this post
Stazhar no está en línea   Reply With Quote
Old June 22nd, 2015, 06:12 PM   #120
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 9,829

"Провалить "Минск-Мир" не имеете права". Лукашенко напутствовал сербских братьев

Строительство многофункционального центра "Минск-Мир" должно стать образцом сотрудничества славянского мира. Об этом 22 июня заявил Александр Лукашенко на встрече с совладельцем международной коммерческой компании "Братья Карич" Боголюбом Каричем и депутатом Народной Скупщины (парламента) Сербии, почетным консулом Беларуси в Белграде Драгомиром Каричем.


Драгомир Карич

Глава государства отметил, что, по имеющейся у него информации, компания успешно ведет свой бизнес в Беларуси. "Не то что больших, вообще проблем у вас там нет. У вас проекты идут. Все обещанное вы делаете", - сказал он.

В то же время проекту по строительству центра "Минск-Мир" придается особое значение. "Мы провалить его уже не имеем никакого права и прежде всего вы. Я очень надеюсь, что это будет солидный проект", - подчеркнул президент. "Будет прекрасно, когда будут приобщены к данному проекту все республики, некогда входившие в Югославию. Я это только приветствовать буду", - добавил он.

По его словам, на пользу проекту пойдут опыт сербского и других государств, образовавшихся после распада Югославии. "Югославия – вообще продвинутое было государство. Я до сих пор считаю, что, наверное, из-за этого оно и пострадало, потому что конкурировать с ним было очень тяжело. И такая позиция была самолюбивая, национально ориентированная еще со временем Иосипа Броз Тито", - отметил президент.

Проект "Минск-Мир" обещает стать историческим, поэтому ни в коем случае нельзя застопорить его реализацию, отметил Александр Лукашенко. Белорусская сторона, по словам президента, приложит максимум усилий в случае возникновения необходимости устранить непонятные торможения, подключит дополнительные силы. "Мы должны реализовать его достойно. Пусть это будет образцом сотрудничества всего нашего славянского мира", - резюмировал глава государства.

Боголюб Карич во время встречи напомнил об идее построить на территории центра "Минск-Мир" международный финансовый центр. Сербский бизнесмен выразил уверенность, что ее удастся реализовать благодаря выгодной позиции Беларуси среди стран ЕС и Евразийского экономического союза, сообщает пресс-служба Лукашенко.

Нынче "Братья Карич" реализуют в Беларуси ряд проектов в сфере строительства. В числе крупных объектов многофункциональный комплекс "Маяк Минска", жилой комплекс "Вивальди" и другие.

Сербские бизнесмены давно известны и дружескими связями с Александром Лукашенко. По сообщению сербских СМИ, по приглашению Каричей президент Беларуси в марте 2009 года побывал на самом популярном сербском горнолыжном курорте Капаоник.

Братья Каричи считались одними из самых влиятельных бизнесменов Сербии во времена правления Слободана Милошевича.

TUT.BY
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Reply

Tags
belarus, serbia

Thread Tools

Posting Rules
You may not post new threads
You may not post replies
You may not post attachments
You may not edit your posts

BB code is On
Smilies are On
[IMG] code is On
HTML code is Off



All times are GMT +2. The time now is 08:44 PM. • styleid: 14


Powered by vBulletin® Version 3.8.11 Beta 4
Copyright ©2000 - 2018, vBulletin Solutions Inc.
Feedback Buttons provided by Advanced Post Thanks / Like (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2018 DragonByte Technologies Ltd.

vBulletin Optimisation provided by vB Optimise (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2018 DragonByte Technologies Ltd.

SkyscraperCity ☆ In Urbanity We trust ☆ about us | privacy policy | DMCA policy

tech management by Sysprosium