daily menu » rate the banner | guess the city | one on oneforums map | privacy policy (aug.2, 2013) | DMCA policy | flipboard magazine

Go Back   SkyscraperCity > European Forums > Euroscrapers > Local discussions > Belarus > Эканоміка і міжнародныя адносіны > Mіжнародныя адносіны

Mіжнародныя адносіны Международные отношения / International relations

Reply
 
Thread Tools
Old January 12th, 2010, 09:29 PM   #61
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634

[IMG]http://t1.************/images?q=tbn:3e_BWJPPIQGveM:http://forum.mypinsk.com/journal/uploads/j3374_1235231143.gif[/IMG]
Зюлкоўскі: Для дапамогі маем 7 прыярытэтных краін



83 адсоткі палякаў лічаць маральным абавязкам Польшчы дапамагаць краінам, якія патрабуюць дапамогі, такія вынікі даследванняў, якія праводзіліся Міністэрствам замежных справаў Польшчы.
Польшча, некалі адзін з атрымальнікаў дапамогі на развіццё, сёння сама аказвае дапамогу іншым краінам. Пра польскую дапамогу замежжу з дырэктарам дэпартаменту супрацоўніцтва па развіцці МСЗ Польшчы Маркам Зюлкоўскім пагутарыў карэспандэент Радыё Рацыя Зміцер Косцін.
РР: - На колькі Польшча дапамагае замежным краінам?
М.З.: - На працягу апошніх гадоў паменшыліся аб'ёмы дапамогі, якія раней раслі. Заабавязаліся мы, як сябры Еўразвязу, у 2010 годзе дасягнуць 0.18 % валавага прадукту, або каля 2,5 мільярды злотых. Відавочна, не дасягнем гэтых паказчыкаў з гаспадарчых прычынаў. Сёння мы дасягаем узроўню прыкладна мільярд злотых. Такая квота. У гэтай квоце ўдзельнічае таксама МЗС, але перадусім гэта ёсць частка нашага абавязковага ўнёска да Еўразвяза.
РР: - Якія асноўныя кірункі гэтай дапамогі? Паводле даследванняў палякі лічаць, што гэта найперш Афрыка і трэба дапамагаць Афрыцы. А якія асноўныя кірункі насамрэч?
М.З.: - У нас 7 краін прыярытэтных, якія атрымліваюць польскую дапамогу, гэта - Ангола, Аўганістан, Палестынская аўтаномія, Украіна, Беларусь, Малдова і Грузія. Гэта геаграфічныя прыярытэты. Дапамагаем, канешне, і Афрыцы, але з улікам фінансавых магчымасцяў дапамагаем менш, чым прыярытэтным краінам.
РР: - На колькі крызіс паўплываў на аказанне гэтай дапамогі на развіццё?
М.З. - Не значна. Не памяншаем квоты на дапамогу, прызначаную на развіццё, але мы хацелі б яе павялічыць. Але наўрад ці гэта атрымаецца. Бліжэйшым часам наша дапамога застанецца на тым самым узроўні.
РР: - Дзейнасць на дэмакратызацыю, напрыклад, у Беларусі. Як выглядае гэта дапамога?
М.З.: - Тут не прыводзім лічбы, бо тут не ў тым справа. Дэмакратызацыя - гэта спецыфічная сфера, і калі тут трэба падаваць рэзультаты ў лічбах, то гэтыя грошы былі б сімвалічныя. У Беларусі з году на год такая дапамога ўтрымліваецца на ўзроўні 25-26 мільёнаў злотых. Найбольшы ўдзел у гэтай дапамозе маюць праграмы медыйныя, Радыё Рацыя тут таксама прысутнічае, а таксама тэлебачанне Белсат і Еўрапейскае радыё для Беларусі. Таксама летась правялі некалькі праграмаў адукацыйных. Хачу між тым зазначыць, што пытанні польскай дапамогі гэта падзел кампетэнцый паміж Сенатам і Міністэрствам замежных спраў. Грошы з МЗС не прызначаныя на дапамогу палякам за мяжой, гэтая дапамога выдзяляецца з іншых фондаў і дэпартаментаў.
Размаўляў Зміцер Косцін, Радыё Рацыя, Варшава.
__________________
sory za jakość

Last edited by Tomasz M. Bladyniec; January 12th, 2010 at 09:46 PM.
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 12th, 2010, 09:43 PM   #62
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634

[IMG]http://t1.************/images?q=tbn:3e_BWJPPIQGveM:http://forum.mypinsk.com/journal/uploads/j3374_1235231143.gif[/IMG]
Польшча хоча паскорыць адмену віз



Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў у Будапешце, што Варшава выступае за хутчэйшае скасаванне віз з краінамі "Усходняга партнёрства" ЕС.
- Калі б пытанне аб ліквідацыі візавага рэжыму з краінамі "Усходняга партнёрства" залежыла ад Польшчы і Вугоршчыны, то ўсё вырашылася б як мага хутчэй, - сказаў польскі міністр замежных спраў.
Як патлумачыў Радаслаў Сікорскі, праблема з візамі заключаецца ў пазіцыі некаторых заходнееўрапейскіх краін, перадае ІА "Regnum-Беларусь" са спасылкай на onet.pl.

Кіраўнік польскага МЗС таксама паведаміў, што чарговы саміт кіраўнікоў дзяржаў "Усходняга партнёрства" пройдзе ў 2011 годзе ў Польшчы. Паводле словаў міністра, старшынёй на саміце будзе Вугоршчына.

Праграма "Усходняе партнёрства" далучае да больш шчыльнага супрацоўніцтва ЕС і шэсць постсавецкіх краін - Арменію, Азербайджан, Грузію, Украіну, Беларусь і Малдову. Праект не прадугледжвае магчымасці членства ў ЕЗ, але прадугледжвае палітычнае і эканамічнае збліжэнне з гэтай рэгіянальнай арганізацыяй, у тым ліку палягчэнне візавага рэжыму і супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. Першы саміт "Усходняга партнёрства" адбыўся ў Празе ў 2009 годзе, паведамляе "Тэлеграф".
__________________
sory za jakość

Last edited by Tomasz M. Bladyniec; January 12th, 2010 at 09:49 PM.
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 12th, 2010, 09:50 PM   #63
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634

[IMG]http://t1.************/images?q=tbn:3e_BWJPPIQGveM:http://forum.mypinsk.com/journal/uploads/j3374_1235231143.gif[/IMG]
Візіт Мартынава ў Варшаву перанесены



Планаваны на 15 студзеня візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаву перанесены на пачатак лютага, паведаміў прэсавы сакратар беларускай амбасады ў Варшаве Аляксей Зелянко.
Адтэрміноўка, па словах прэсавага сакратара, звязана з дапрацоўкай тэхнічных момантаў у дамове аб малым памежным руху, якая павінна быць падпісана міністрамі замежных спраў Польшчы і Беларусі.

- Перанеслі гэты візіт, каб Беларусь магла ўзгадніць усе акалічнасці ў дагаворы, бо Польшча прапанавала некаторыя змены ў дамову тэхнічнага характару. Калі Мартынаў прыедзе, то спадзяюся, што ўмова будзе падпісаная.

Пакуль што падрабязнасці візіту не паведамляюцца. Як адзначыў прэсавы сакратар, бакі выпрацоўваюць спектар пытанняў, якія будуць закранацца падчас сустрэчы.
__________________
sory za jakość
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 13th, 2010, 07:24 PM   #64
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634


14 студзеня Беларусь наведае віцэ‑прэм’ер Польшчы Паўляк

[IMG]http://t2.************/images?q=tbn:Fs7yWOykworLuM:http://g.gazetaprawna.pl/p/_wspolne/pliki/39000/39176.jpg[/IMG]

Вальдэмар Паўляк прыме ўдзел у рабоце сумеснай беларуска‑польскай камісіі па гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве.
Пасяджэнне камісіі пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Акрамя таго, запланавана сустрэча Паўляка з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Папярэдні раз польскі віцэ‑прэм’ер наведваў Беларусь у лютым 2009 года.

БелаПАН
__________________
sory za jakość

Last edited by Tomasz M. Bladyniec; January 13th, 2010 at 11:56 PM.
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 13th, 2010, 07:29 PM   #65
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634

[IMG]http://t1.************/images?q=tbn:3e_BWJPPIQGveM:http://forum.mypinsk.com/journal/uploads/j3374_1235231143.gif[/IMG]
Рамашэўская: Лукашэнку дадзім прайм-тайм на Белсаце



З нагоды 2-годдзя працы беларускага незалежнага тэлеканала Белсат з яго дырэктарка Агнешкай Рамашэўскай пагутарыў карэспандэнт Радыё Рацыя Зміцер Косцін.
РР: - Тэлеканал Белсат ужо 2 гады як у эфіры. Як вы ацэньваеце гэтыя два гады працы?
А.Р.: - Вельмі добра. У некаторых справах па-над спадзяваннем добра. Гэта ўжо прафесійная телевізійная станцыя. Мы не маем магчымасці рабіць некаторыя праграмы, не хапае нам грошаў, не хапаем магчымасці функцыянавання на Беларусі. Але калі я гляджу ў мінулае, і падумаю з чым мы пачыналі ў студзені 2008 году, калі у нас было 2 гадзіны эфіру, - то мы прайшлі вялікі шлях.
Гэта бачна на кожным кроку - калі глядзець на "Аб'ектыў" і на іншыя публіцыстычныя праграмы і праз цэлую структуру канала. Цяпер гэта ўжо вялікая структура. Я сама нават не ў стане кіраваць гэтай структурай і не ведаю асабіста ўсіх людзей, што працуюць на канале. Гэтая структура павінна дзейнічаць у сваім рытме. Гэтае нам удалося стварыць.
РР: - Якая асноўная праблема ў працы тэлеканала Белсат ў Беларусі?
А.Р.: - Асноўная праблема - гэта адсутнасць афіцыйнай рэгістрацыі тэлеканала на Беларусі, што ў сваю чаргу вядзе да адсутнасці акрэдэтацыі для журналістаў. Нашыя журналісты працуюць для розных фірм, у асноўным - польскіх, і робяць для іх матэр'ялы. У снежні мінулага году нам чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі.
Толькі добрая воля ўладаў магла б зламаць кола адносіў. Я пераканана, што нашыя супрацоўнікі прывязаныя да нашай станцыі і людзі, што з намі супрацоўнічаюць, ім вельмі залежыць да місіі нашай станцыі.
Маю надзею, што беларускія ўлады не пойдуць далей і не будуць садзіць за краты. Толькі тады можна неяк зламаць вольнае слова. Але я думаю, што беларускія ўлады не пойдуць так далёка і не будуць садзіць журналістаў за краты.
РР: - 2010 год - год двух выбарарчых кампаній: у мясцовыя саветы і пачатак кампаніі выбараў прэзідэнта. Наколькі тэлеканал Белсат адкрыты для розных меркаванняў, ці гатовы запрасіць афіцыйных кандыдатаў, Аляксандра Лукашэнку - у эфір Белсату?
А.Р. : - Калі б Аляксандр Лукашэнка даў бы нам інтэр'ю, мы б знайшлі лепшы час для гледачоў. Але ён мусіў бы быць прыгатаваным да цяжкіх пытанняў. Але ён хіба не любіць цяжкіх пытанняў - не ведаю.
Калі казаць пра выбары, зараз набліжаюцца мясцовыя выбары і мы не павінны быць неяк палітычна прывязаныя. Беларусы самыя павінны зрабіць свой выбар, каго - падтрымліваць, каго - не.
Мы толькі павінны даць ім магчымаць выбару. Для гэтага мы мусім презентаваць незалежную, мала презентаваную, частку палітычнай сцэны.
РР: - Сродкі масавай інфармацыі звычайна звяртаюць увагу на тое, што адбываецца ў канкурэнцыі. Можа быць дзяржаўныя тэлеканалы пад уплывам Белсату пачалі надаваць увагу гістарычным тэмам?
А.Р.: - Так, сапраўды, Беларускае тэлебвачанне пачало болей асвятляць гістарычныя тэмы. Па -другое, калі казаць пра музычную сцэну, зараз гэта больш адкрыта выглядае, нават з параўнаннем, калі мы пачыналі.
Таксама заўважаю ўплыў радыёстанцыяў: апошнім часам, калі я ехала каля Беластоку слухала беларускае Радыё Рацыя, і там была добрая беларуская мова. Лічу, што і ў вашага радыё ёсць свая папулярнасць.
З Агнешкай Рамашэўскай размаўляў Зміцер Косцін.
__________________
sory za jakość
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 14th, 2010, 12:25 AM   #66
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634


Палякі спрачаюцца, ці запрашаць Лукашэнку на 600-годдзе Грунвальда



Канцылярыя польскага прэзідэнта Леха Качыньскага думае запрасіць Аляксандра Лукашэнку на святкаванне 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам. “Гэта цудоўная нагода паказаць культурную і гістарычную еднасць народаў, якія разам перамаглі ворага”, – кажа дарадца прэзідэнта Качыньскага Яцэк Сасін.

Саюз палякаў у Беларусі пагаджаецца, але з умовай, што беларускія ўлады легалізуюць яго дзейнасць.

Як нагадвае выданне "Metro", 15 ліпеня на Грунвальдскім полі пройдуць святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Туды будзе запрошаная прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ. Прыедуць, магчыма, прэзідэнты Украіны, Чэхіі ды Латвіі, бо іх продкі таксама змагаліся з крыжакамі пад Зялёным Гаем. А вось удзел беларусаў, чый унёсак у перамогу быў вельмі важкі, — пад пытаннем, бо лічыцца, што Аляксандр Лукашэнка мае дачыненне да палітычных пераследаў і знікненняў.

Павел Залеўскі, еўрадэпутат ад кіруючай партыі “Грамадзянская платформа” і былы кіраўнік камісіі Сэйму па замежнай палітыцы, лічыць, што з запрашэннем Лукашэнкі трэба пачакаць да апошняга моманту. Павел Коваль, еўрадэпутат ад апазіцыйнай “Права і справядлівасці”, зазначае, што “Лукашэнка не прытрымліваецца стандартаў дэмакратыі і не відаць, каб гэта змянілася. Няма падставаў яго запрашаць”.
__________________
sory za jakość
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 14th, 2010, 11:34 AM   #67
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 9,820

У Мінск прыбыў віцэ-прэм'ер Польшчы Вальдэмар Паўляк

Мінск, 14 студзеня. 14 студзеня ў Мінск з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Рэспублікі Польшча на чале з віцэ-прэм'ерам, міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўлякам.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Савета міністраў Беларусі, мэтай візіту з'яўляецца ўдзел у другім пасяджэнні сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Пасяджэнне пройдзе ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Падчас візіту запланавана сустрэча Вальдэмара Паўляка з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Паўляк наведваў Беларусь у лютым 2009 года. Паводле вынікаў яго перамоў з віцэ-прэм'ерам Беларусі Андрэем Кабяковым было падпісана пяць дакументаў: мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускай валютна-фондавай біржай і Польскай фондавай біржай; пагадненні аб сумесных дзеяннях Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты па падтрымцы і рэалізацыі трох праектаў — "Гомель", "Добрасуседства" і "Аўгустоўскі канал"; пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

БелаПАН.
http://by.belapan.com/archive/2010/0...355696_355697/
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old January 14th, 2010, 09:02 PM   #68
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634

Я напісаў артыкул у Польскай Вікіпэдыі наконт Ванды Скуратовіч

Калі хтосці не ведае хто яна:

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=33886
__________________
sory za jakość
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 14th, 2010, 09:33 PM   #69
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634


Беларусь і Польшча могуць у лютым падпісаць дамову аб бязвізавым рэжыме



Як распавялі Еўрарадыё ў польскім МЗС, апошнія нюансы пагаднення ўжо ўзгодненыя.

Беларусь і Польшча ўзгаднілі апошнія нюансы пагаднення аб бязвізавым памежным рэжыме. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў суседняй краіны. Да нядаўняга часу бакі дамаўляліся, наколькі далёкія сваякі тых людзей, якія жывуць у памежнай зоне, змогуць карыстацца бязвізавым уездам.

Паводле пагаднення, беларусы з прыгранічнай тэрыторыі змогуць ездзіць у польскае памежжа, не плацячы за шэнгенскую візу 60 еўра. Спецыяльныя дазволы мусяць каштаваць 20 еўра і выдавацца на год ці нават большы тэрмін.

Супрацоўнік МЗС Польшчы: "Умова практычна ўзгодненая, і проста чакае падпісання адпаведнымі асобамі. Чакаецца візіт патрэбнага ўзроўню. Спадзяемся, што самае позняе ў лютым умова аб памежным руху будзе падпісана".

Адзначым, што акурат на пачатак лютага з раней запланаванага 15 студзеня перанесены візіт беларускага міністра замежных спраў Сяргея Мартынава ў Варшаву.

Дарэчы, падобнае пагадненне Беларусі з Літвой было ўзгодненае ўжо даўно. Яго планавалі падпісаць яшчэ 4 месяцы таму – падчас візіту ў Вільню Аляксандра Лукашэнкі. Але неспадзявана ў самы апошні момант беларускі бок заявіў, што яму патрэбны час на вырашэнне нейкіх тэхнічных пытанняў.

Тады прэс-служба памежнага камітэта паведаміла, што праблема хутчэй за ўсё звязаная з літоўскім горадам Алітус і беларускім Смаргонь. Маўляў, вядуцца перамовы, каб уключыць і гэтыя гарады ў памежную зону. А ў канцы верасня старшыня камітэта Ігар Рачкоўскі заявіў, што пагадненне падпішуць да канца года. Але гэтага не адбылося, і ў снежні Літва заявіла, што Беларусь зацягвае час з урэгуляваннем сваіх унутраных працэдур.

Цяпер у Вільні глядзяць на справу больш аптымістычна. Па словах дырэктара Дэпартамента палітыкі ўсходняга суседства МЗС Літвы Марыюса Гудзінаса, нейкі прагрэс ужо ёсць. Аднак візіт беларускіх чыноўнікаў пакуль не плануецца.
__________________
sory za jakość
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 15th, 2010, 07:39 PM   #70
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634


БЕЛАРУСЬ ВАБІЦЬ ІНВЕСТАРАЎ

У Менск прыбыла дэлегацыя з Польшчы на чале з віцэ-прэм’ерам Вальдэмарам Паўлякам. Мэтаю візіту стала другое паседжанне супольнай беларуска-польскай эканамічнай камісіі. Што абмяркоўвалі прадстаўнікі ўладаў дзвюх краінаў?

Буйныя інвестыцыі могуць прыйсці ў Беларусь. Краіна ўсцяж застаецца прывабнаю для заходніх бізнесоўцаў.

ВАЛЬДЭМАР ПАЎЛЯК, ВІЦЭ-ПРЭМ'ЕР ПОЛЬШЧЫ:
“Апошнім часам павялічваецца цікавасць польскіх фірмаў да супрацы, інвестыцыяў, а таксама да ўдзелу ў працэсе прыватызацыі ў Беларусі – мы бачым тут шырокія магчымасці”.

З вуснаў віцэ-прэм'ера Польшчы Вальдэмара Паўляка гэтыя словы прагучалі як шанец паляпшэння эканамічных адносінаў паміж краінамі. Тым больш што апошні год быў нялёгкім.

ІВАН БАБМБІЗА, ВІЦЭ-ПРЭМ'ЕР БЕЛАРУСІ:
“Ва ўмовах падзення асноўных паказнікаў узаемнага гандлю даводзіцца канстатаваць, што ўзровень гандлёва-эканамічнай супрацы паміж Беларуссю і Польшчаю не адпавядае эканамічнаму патэнцыялу краінаў”.

Сітуацыю могуць выратаваць інвестыцыі польскіх бізнесоўцаў. Энергетыка, машынабудаўніцтва, турызм – гэта далёка не ўсе галіны, дзе Беларусь і Польшча могуць разам зарабляць грошы.

БАЛЬШАКОЎ, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:
“Захоўваецца цікавасць з боку Польшчы да развіцця гандлю, бытавой хіміі, харчовай прамысловасці. Гэта ўжо адкрыты рынак”.

Прычым гэты рынак мае шанец выйсці далёка па-за межы Беларусі ды Польшчы.

БАЛЬШАКОЎ, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:
“Польшча ўваходзіць у Еўразвяз, таму можа ўяўляць інтарэсы не толькі польскіх нацыянальных прадпрыемстваў, але і сумесных прадпрыемстваў”.

Аднак каб такое сталася магчымым, у самой Беларусі мусяць адбыцца грунтоўныя змены.

КАМІЛЬ КЛЫСІНЬСКІ, ПАЛІТОЛАГ, ВАРШАВА
“Мусяць адбыцца грунтоўныя і сістэмныя рэформы беларускай мадэлі, якая пакуль заходзіцца на ўзроўні позняга Савецкага Саюзу”.

А таму Беларусь хоць і прывабная для заходніх інвестараў, усцяж застаецца сфераю рызыкі.

КАМІЛЬ КЛЫСІНЬСКІ, ПАЛІТОЛАГ, ВАРШАВА
“Для заходніх інвестараў незразумелыя патрабаванні ўладаў Беларусі да бізнесоўцаў падтрымліваць праекты, не звязаныя з іхнаю дзейнасцю. Напрыклад, будаваць стадыёны ці падтрымліваць калгасы”.

І пакуль будзе назірацца такая сітуацыя, эфектаў ад паседжання супольнай польска-беларускай эканамічнай камісіі давядзецца чакаць вельмі доўга.

Ян Бабіцкі, “Аб’ектыў”
__________________
sory za jakość
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 18th, 2010, 08:55 AM   #71
Olek79
Minsk, Belarus
 
Olek79's Avatar
 
Join Date: Oct 2008
Posts: 484
Likes (Received): 5

В Польше создали "Демократический институт — путь к свободной Беларуси"
17 января 2010 » Общество
Сергей Пульша, БелаПАН
В польском городке Беловежа 16 января подписано соглашение о создании объединения "Демократичный институт — путь к свободной Беларуси". Об этом БелаПАН сообщил один из членов оргкомитета по созданию движения "Молодая Беларусь" Дмитрий Касперович.

По его словам, встреча в Беловеже была организована польской стороной — молодежным крылом партии "Гражданская платформа" "Молодые демократы", при поддержке польского Министерства иностранных дел и сейма Польши.

С белорусской стороны во встрече принимали участие международная молодежная организация "Молодой фронт" (Чехия), оргкомитет по созданию движения "Молодая Беларусь", молодежная организация Объединенной гражданской партии "Молодые демократы" и "Молодежь БНФ".

Участников встречи приветствовал председатель комиссии сейма по иностранным делам Роберт Тышкевич. Он заявил, что создание этой польско-белорусской молодежной инициативы чрезвычайно важно для польского правительства, которое стремится помогать Беларуси в становлении демократии.

"Создание "Демократического института" обязательно будет способствовать активной деятельности молодежных организаций в Беларуси. Польша и далее будет поддерживать все демократические круги Беларуси, а "Демократический институт" должен стать хорошей почвой для этого. Пусть с нами остается дух вольности!" — заявил Тышкевич.

С приветствием к создателям объединения выступили директор департамента развития и сотрудничества МИД Польши Марек Зюлковский, руководитель Гайновского повета Збигнев Чернецкий, председатель городского совета Белостока Владимир Кусак, мэр Беловежи Альберт Литвинович, руководитель польских "Молодых демократов" Дариуш Дольчевский.

Организатор встречи в Беловеже Дмитрий Касперович рассказал об основных проблемах, которые стоят сегодня перед белорусами. Касперович напомнил, что после референдума 1996 года Александр Лукашенко взял в свои руки всю власть, о том, что в Беларуси остаются политические заключенные, запрещаются митинги и собрания, а также национальные символы. "Многие страны Европы поверили в "либерализацию" в Беларуси, но никаких изменений в лучшую сторону нет, и будет очень постыдно, если страны Европы признают режим Лукашенко. Поэтому призываю всех присутствующих к консолидации усилий в уничтожении последней диктатуры Европы", — заявил Касперович.

Под декларацией о создании объединения поставили подписи Роберт Тышкевич, Марек Зюлковский, представитель "Молодых демократов" Кароль Пилецкий, Дарыуш Дольчевский. С белорусской стороны — руководитель международного отдела "Молодого фронта" Валерий Мацкевич, Дмитрий Касперович, международный секретарь "Молодых демократов" Анна Егорова.


Новости за 17 января 2010

Вось - прапаную спадарству азнаеміцца з комэнтамі пад гэтым чымсь.

http://news.tut.by/society/158083.html

Буду казаць за сябе - Прашу паньства не абураецца... Аднак хай лепей "польскі дух вольнасьці" застаецца у Польшчы.

Божа, каліж палякі зразумеюць - што ўжо не 1989.... нават на Беларусі
__________________
BELARUS
Olek79 no está en línea   Reply With Quote
Old January 18th, 2010, 09:45 AM   #72
VK_rnn
Registered User
 
VK_rnn's Avatar
 
Join Date: Sep 2009
Location: Магілёў/Менск
Posts: 1,843
Likes (Received): 195

Калі я чую "Дэмакрація" я успамінаю ЗША, якое кідае бомбы на жылые селішча Ірака, Афганістана ці іншых стран...
VK_rnn no está en línea   Reply With Quote
Old January 18th, 2010, 10:25 AM   #73
BLACK_CAT
Čalaviek
 
BLACK_CAT's Avatar
 
Join Date: Jul 2008
Location: Miensk
Posts: 1,560
Likes (Received): 562

Аёй
BLACK_CAT no está en línea   Reply With Quote
Old January 18th, 2010, 04:20 PM   #74
Olek79
Minsk, Belarus
 
Olek79's Avatar
 
Join Date: Oct 2008
Posts: 484
Likes (Received): 5

Quote:
Originally Posted by BLACK_CAT View Post
Аёй
Аяй
__________________
BELARUS
Olek79 no está en línea   Reply With Quote
Old January 18th, 2010, 04:55 PM   #75
VK_rnn
Registered User
 
VK_rnn's Avatar
 
Join Date: Sep 2009
Location: Магілёў/Менск
Posts: 1,843
Likes (Received): 195

Quote:
Originally Posted by Olek79 View Post
Аяй
скажыце мне...
VK_rnn no está en línea   Reply With Quote
Old January 19th, 2010, 10:25 AM   #76
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634

Quote:
Originally Posted by VK_rnn View Post
Калі я чую "Дэмакрація" я успамінаю ЗША, якое кідае бомбы на жылые селішча Ірака, Афганістана ці іншых стран...
Maładyja Demakraty nie piershy i nie aposhni napeuna raz cikaulucca Biełarussiu i ih vola "dapamogi u budovie demakratyi" zviazana pierausim z getym, shto jany sapraudy vierać, shto u Biełarusi situacyja vielmi drennaja i shto Biełarusy chakajuć takaj dapamogi. Usiago prychyna - niedahopa kantaktau. Spadziajusia, shto geta Vasha zadacha, kab raztłumachyć ludziam i arganizacyjam takim jak jany, jakaja forma kantaktau była b bolsh karystnaja.

A paraunannie da bambardouak viosak u Iraku geta, prabach, ale... paraunannie Polshchy i palakau da SSHA uvogule niapryjemnaje i mocna u "savieckim" styli, kali łaska nie rabicie tago.
__________________
sory za jakość

Last edited by Tomasz M. Bladyniec; January 19th, 2010 at 10:35 AM.
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 19th, 2010, 11:08 AM   #77
VK_rnn
Registered User
 
VK_rnn's Avatar
 
Join Date: Sep 2009
Location: Магілёў/Менск
Posts: 1,843
Likes (Received): 195

Quote:
Originally Posted by Tomasz M. Bladyniec View Post
Maładyja Demakraty nie piershy i nie aposhni napeuna raz cikaulucca Biełarussiu i ih vola "dapamogi u budovie demakratyi" zviazana pierausim z getym, shto jany sapraudy vierać, shto u Biełarusi situacyja vielmi drennaja i shto Biełarusy chakajuć takaj dapamogi. Usiago prychyna - niedahopa kantaktau. Spadziajusia, shto geta Vasha zadacha, kab raztłumachyć ludziam i arganizacyjam takim jak jany, jakaja forma kantaktau była b bolsh karystnaja.

A paraunannie da bambardouak viosak u Iraku geta, prabach, ale... paraunannie Polshchy i palakau da SSHA uvogule niapryjemnaje i mocna u "savieckim" styli, kali łaska nie rabicie tago.
Я не параўновываў, прабачце...но ад слоў "дэмакрація" мне дурна
VK_rnn no está en línea   Reply With Quote
Old January 19th, 2010, 01:04 PM   #78
Olek79
Minsk, Belarus
 
Olek79's Avatar
 
Join Date: Oct 2008
Posts: 484
Likes (Received): 5

Quote:
Originally Posted by VK_rnn View Post
Я не параўновываў, прабачце...но ад слоў "дэмакрація" мне дурна
Здаецца, што дзякуючы Бушу малодшаму "дэмакрацыя" набярэ моцна негатыўнага сэнсу... Ужо набрала..

Так сама як каммунізм "дзякуючы" СССРу. Вось таму, калі чую, што нехта зноў хоча дэмакратызаваць нас... Колькі ж можна...
__________________
BELARUS
Olek79 no está en línea   Reply With Quote
Old January 19th, 2010, 01:14 PM   #79
Tomasz M. Bladyniec
Civil engineer
 
Tomasz M. Bladyniec's Avatar
 
Join Date: May 2006
Location: Warsaw
Posts: 2,795
Likes (Received): 1634

Palaki dumajuć, shto Biełaruś geta takaja Polshcha z 1980-yh gadou, znachyć - dyktatura, savieckaja akupacyja, biada, patryjoty zmagajucca za svabodu.

U getyh chasah dla Palakau vielmi vazhnaja i zhadanaja była dapamoga i salidarnasć inshyh krainau. Tamu zaraz adchuvajuć, shto treba dapamagchy i pakazać svajo zacikaulennie krainam, jakija "nie asvabodzilisia".

Prosta robiać toje, shto samyja hacieli atrymać.

Prablema u tym, shto Biełaruś MOCNA adroznivajecca ad Polshchy'1980.
__________________
sory za jakość
Tomasz M. Bladyniec no está en línea   Reply With Quote
Old January 20th, 2010, 12:58 AM   #80
Alex_b
Registered User
 
Join Date: Jun 2009
Location: Minsk
Posts: 31
Likes (Received): 0

del

Last edited by Alex_b; January 20th, 2010 at 09:47 AM.
Alex_b no está en línea   Reply With Quote
Reply

Tags
belarus, białoruś

Thread Tools

Posting Rules
You may not post new threads
You may not post replies
You may not post attachments
You may not edit your posts

BB code is On
Smilies are On
[IMG] code is On
HTML code is Off



All times are GMT +2. The time now is 06:34 PM. • styleid: 14


Powered by vBulletin® Version 3.8.11 Beta 4
Copyright ©2000 - 2018, vBulletin Solutions Inc.
Feedback Buttons provided by Advanced Post Thanks / Like (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2018 DragonByte Technologies Ltd.

vBulletin Optimisation provided by vB Optimise (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2018 DragonByte Technologies Ltd.

SkyscraperCity ☆ In Urbanity We trust ☆ about us | privacy policy | DMCA policy

tech management by Sysprosium