daily menu » rate the banner | guess the city | one on oneforums map | privacy policy (aug.2, 2013) | DMCA policy | flipboard magazine

Go Back   SkyscraperCity > European Forums > Euroscrapers > Local discussions > Belarus > Фото і архітэктура / Фото и архитектура / Photos & Architecture > Помнікі архітэктуры і рэстаўрацыя

Помнікі архітэктуры і рэстаўрацыя Памятники архитектуры и реставрация | Architectural monuments and restoration



Reply

 
Thread Tools Rating: Thread Rating: 1 votes, 5.00 average.
Old January 29th, 2012, 08:00 PM   #581
last-lex
Registered User
 
last-lex's Avatar
 
Join Date: Feb 2009
Location: Minsk
Posts: 1,289
Likes (Received): 249

чем журнализды думают, когда ставят такие вопросы, мне непонятно
еще бы про срок окупаемости библиотек спросили
last-lex no está en línea   Reply With Quote

Sponsored Links
 
Old February 6th, 2012, 11:49 PM   #582
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,308

Траецкі касьцёл у Воўчыне, стан на канец сьнежня 2011











з radzima.org
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 11th, 2012, 12:04 PM   #583
Leschij87
Registered User
 
Leschij87's Avatar
 
Join Date: Jan 2012
Posts: 11
Likes (Received): 0

О, значныя здвіжкі ў будаўніцтве)), а мабыць хто ведае калі скончыцца рэстаўрацыя?
Leschij87 no está en línea   Reply With Quote
Old February 11th, 2012, 02:35 PM   #584
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,308

Quote:
Originally Posted by Leschij87 View Post
О, значныя здвіжкі ў будаўніцтве)), а мабыць хто ведае калі скончыцца рэстаўрацыя?
Пакуль працы да вясны прыпынены, тэрмін залежыць ад фінансаваньня, артыкул па тэме тут
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 12th, 2012, 10:28 PM   #585
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,308

Латушка зробіць Беларусь зноў краінай замкаў?
Урад прыняў праграму «Замкі Беларусі» коштам $15,5 мільёна



Калісьці ў Беларусі было больш за сто замкаў.
На жаль, захаваныя абарончыя збудаванні можна пералічыць па пальцах. Што не зруйнавалі войны, дабіваў час і народная гаспадарка.

У спіс праграмы планавалі ўключыць 16 аб’ектаў. Але ў выніку ўвайшло 38 — улічылі просьбы абласнога ды раённага чынавенства.
На аднаўленне замкаў плануюць выдаткаваць каля 131 мільярда рублёў цягам 2012—2018.

«Замкі» — як «Дажынкі»

Праграма прадугледжвае аднаўленне такіх легендарных збудаванняў, як Стары замак у Гродне (на яго выдаткоўваецца 37 млрд 200 млн рублёў), замкі ў Лідзе і Любчы, Сапегаўскі палац у Ружанах.
Гродна займае другое месца пасля Мінска па аб’ёме ўкладанняў. Найменшы кавалак бюджэту (1,5 млн рублёў) прызначаны Слуцку — на добраўпарадкаванне тэрыторыі гарадзішча ІХ—ХІІІ ст. Прычым выдзяляць сродкі плануюць у 2017—18 гадах. Будзем спа*дзявацца, інфляцыя іх не зжарэ аж настолькі, каб не хапіла заплаціць чалавеку, які абкосіць гарадзішча.

Возьмуцца і за прылеглыя да замкаў тэрыторыі. У Міры адновяць рэгулярны італьянскі парк.
Праўда, звестак пра яго выгляд не захавалася. А заадно рэстаўруюць стаў, дамбу, агароджу і нават мемарыял на месцы знішчэння мірных жыхароў нямецкімі фашыстамі.

У Камянецкай вежы плануецца замяніць дах — на гэта з мясцовага бюджэту выдаткавана 51,8 млн.
Рамантаваны шматкроць помнік ужо выклікае кпіны турыстаў шклопакетамі ў байніцах. Затое ў Крэўскім замку плануюць аднавіць паўночную, княскую вежу, у якой падпісвалася Унія. На Крэва выдаткуюць 2 млрд 500 млн цягам 2012—15 гадоў.

Замкі ў Навагрудку, Крэве, Гальшанах, Быхаве, Геранёнах, Смалянах і Тэльмане чакае кансервацыя з «частковай рэстаўрацыяй».
Самыя цэлыя іх фрагменты прыстасуюць пад музейныя экспазіцыі. Як, напрыклад, частку замка Сапегаў у Быхаве, дзе была мэблевая фабрыка і вайсковая часць.

Бюджэтныя сродкі абу*дзяць адвечны канфлікт між рэстаўратарамі, гатовымі бясконца ўдасканальваць праекты, і мясцовай уладай, якая плануе выкарыстаць грошы на навядзенне парадку.
Так, праектная група Беларускага камітэта ICOMOS на чале з Ігарам Раханскім настойвае на навуковых даследаваннях у Гальшанскім замку. Чынавенства ж плануе абмежавацца рамонтам.

Парк Вішнявецкіх фундуюць французы

Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх у вёсцы Тэльман пад Брагінам збіраюцца парадкаваць за французскія грошы:
25 млн рублёў выдаткоўвае грамадская арганізацыя «Спадчына без межаў» і асацыяцыя «Валь дэ Луар». Цяперашні палескі аграгарадок імя нямецкага камуніста — гэта колішняя вёска Двор*-Гарадзішча.

Там стаяў Брагінскі замак, цэнтр вялізарных латыфундыяў Вішнявецкіх.
Некалі Адам Вішнявецкі, руплівец праваслаўя ў Рэчы Паспалітай, прытуліў тут Лжэдзмітрыя I, які ўпершыню прызнаўся менавіта яму, нібы ён — сын Івана Грознага. У 1648 годзе жыхары Брагіна адчынілі браму ардзе Хмяльніцкага і за здраду замак з мястэчкам быў разбураны. На ягоным месцы ўзнік палац з фальваркам, якім валодаў і Міхал Вішнявецкі — кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

Будзе што расказаць турыстам, калі, канечне, знойдуцца смелыя. Брагінскі раён — самы забруджаны ў Чарнобыльскай зоне.
Радыяцыя тут сягае 20—30 Кюры/км.

Гарадзішчы для пікнікоў

Дзевятнаццаць замчышчаў, у тым ліку ў вёсцы Жабер Драгічынскага раёна, Крыўлянах Жабінкаўскага раёна, у Заслаўі і Браславе, запланавана добраўпарадкаваць.
Калі чуеш слова «добраўпарадкаванне», міжволі прыгадваецца замчышча ў Мазыры, на якім прадпрыемства «Мазырдрэў» збудавала пахабны рэкламны церамок. Ці замчышча ў Браславе, дзе панастаўлялі альтанак для аматараў выпіць-закусіць...

На добраўпарадкаванне гарадзішча ў курортным Браславе, дарэчы, выдаткоўваюць 2 млрд 500 млн — утрая болей, чым на полацкі Верхні замак.

Фартэцыя ля дома Галіны Радзівонаўны

На пяці гарадзішчах (у Тураве, Мілаградзе, Глуску, Рыжкавічах і Мінску) запланаваныя работы па музеефікацыі.
Уражвае, што ў адным шэрагу з Мінскім стаіць замчышча ў Рыжкавічах. Так, гэта рэшткі сярэднявечнага Шклова XVI—XVIII cт., дзе быў колісь замак Хадкевічаў, кляштар з касцёлам дамініканцаў, мураваная ўніяцкая Петрапаўлаўская царква... Але Рыжкавічы пакуль не ўнесеныя ў ніводны даведнік.

На музеефікацыю археалагічнага комплексу ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёна, у якой жыве Галіна Радзівонаўна Лукашэнка, запланавана выдаткаваць 40 млн з бюджэту раёна і вобласці.
Мінск атрымае найбольшую частку сродкаў — 62 млрд 573 млн рублёў.
План аднаўлення Мінскага замчышча, распрацаваны «Мінскпраектам», прадугледжвае пабудову новай праваслаўнай царквы на падмурках храма XII ст. Той храм — адна з найвялікшых таямніцаў старажытнага Менска: ён так і не быў дабудаваны, а пасля, сведчаць археолагі, ператварыўся ў паганскі некропаль. Ніякіх звестак пра тое, як мог выглядаць храм, няма. Калі паставяць фальсіфікат на аўтэнтычных падмурках, чаму б не панабудоўваць новых замкаў і на ўсіх пустых гарадзішчах?

Мінскае замчышча — сэрца ўсёй Беларусі, пачатак пачаткаў.
Дыскусіі вакол праекта аднаўлення Ніжняга замка ў Вільні расцягнуліся на 100 гадоў. У Беларусі дыскусіяў не было.

Немагчыма без нас

Я б вельмі хацеў, каб замак у Крэве, дзе колісь вырашаўся лёс краёў ад Балтыкі да Чарнамор’я, узняў свае спічастыя муры,
каб і пад Брагінам, у вёсцы з вернутым спрадвечным імем Двор-*Гарадзішча, паўстаў цікавы асветны асяродак, каб тлумы турыстаў захапляліся Шклоўшчынай і каб старажытны Мінск урэшце зажыў уласным паважным людскім жыццём...

Але гэта немагчыма без удзелу нас усіх, каму гэта неабыякава

Наша Ніва
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 14th, 2012, 09:16 PM   #586
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,308

Жылічы. фота by Ігар

















Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 16th, 2012, 08:52 PM   #587
CheMeteoS
Registered User
 
Join Date: Nov 2009
Location: Minsk
Posts: 767
Likes (Received): 9

Что за говно-реставрация? Придётся заново кладку переделывать(((
CheMeteoS no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 11:34 AM   #588
artagonist
Registered User
 
artagonist's Avatar
 
Join Date: Sep 2010
Location: Miensk
Posts: 671
Likes (Received): 203

Quote:
Originally Posted by CheMeteoS View Post
Что за говно-реставрация? Придётся заново кладку переделывать(((
не, перакладаць ня прыйдзецца - тынкоўка ўсё паправіць, нават лепей трымаццы будзе)) а абыякавасьць будаўнікоў не паправіш так лёгка... на жаль
artagonist no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 12:19 PM   #589
KiberDen_!!!
Ціхі Мірон
 
KiberDen_!!!'s Avatar
 
Join Date: Jan 2010
Location: Менск
Posts: 1,061
Likes (Received): 48

ужо некалькі гадоў працягваецца аднаўленьне абарончай сьцяны Любчанскага замка, зараз яна выглядае так:

http://www.tio.by/newspaper/7617

я думаў, што гэта канчатковы яе выгляд, бо мяне падкупіла усталяваная дахоўка, хаця вельмі смучала вельмі маленькая вышыня сьцяны...

як аказалася, дахоўка гэтая ўсталявана часова, і сьцяна яшчэ будзе нарошчвацца ўверх, у рэшце рэшт павінна атрымацца вось так:
__________________
Асьцярожна, беларус!
KiberDen_!!! no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 04:10 PM   #590
Leschij87
Registered User
 
Leschij87's Avatar
 
Join Date: Jan 2012
Posts: 11
Likes (Received): 0

Quote:
Originally Posted by KiberDen_!!! View Post
ужо некалькі гадоў працягваецца аднаўленьне абарончай сьцяны Любчанскага замка, зараз яна выглядае так:

http://www.tio.by/newspaper/7617

я думаў, што гэта канчатковы яе выгляд, бо мяне падкупіла усталяваная дахоўка, хаця вельмі смучала вельмі маленькая вышыня сьцяны...

як аказалася, дахоўка гэтая ўсталявана часова, і сьцяна яшчэ будзе нарошчвацца ўверх, у рэшце рэшт павінна атрымацца вось так:
sdsd

Last edited by Leschij87; February 17th, 2012 at 05:42 PM.
Leschij87 no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 04:12 PM   #591
Leschij87
Registered User
 
Leschij87's Avatar
 
Join Date: Jan 2012
Posts: 11
Likes (Received): 0

Цудоўна!)) Вельмі рады што Любча будзе сапраўдным замкам))), а мабыць хто ведае, калі ў іх арганізуецца які небудзь суботнік?))
Leschij87 no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 05:59 PM   #592
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,308

Напаткаў у сеціве вось такую выяву гістарычнай рэканструкцыі Любчанскага замку, ня ведаю наколькі яна дакладна і чыё аўтарства. Раней не бачыў.

Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 06:31 PM   #593
artagonist
Registered User
 
artagonist's Avatar
 
Join Date: Sep 2010
Location: Miensk
Posts: 671
Likes (Received): 203

Quote:
Originally Posted by Korkh. View Post
Напаткаў у сеціве вось такую выяву гістарычнай рэканструкцыі Любчанскага замку, ня ведаю наколькі яна дакладна і чыё аўтарства. Раней не бачыў.

heta malunak-rekanstrukcyja mastaka Tatarnikava, zroblenaja paśla naviedvańnia Lubczy i razmovy z architektarami, jakija "nia palać" svaje napracouki)
artagonist no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 06:35 PM   #594
artagonist
Registered User
 
artagonist's Avatar
 
Join Date: Sep 2010
Location: Miensk
Posts: 671
Likes (Received): 203

a uvohule ja miarkuju, szto Lubczu mozhna i u asobnuju halinu pieranieści.
szto spadarstva dumaje?

(heta dareczy znouku viartaje nas da abmierkavańnia isnavańnia padforumu pa restauracyi...)
artagonist no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 07:49 PM   #595
Leschij87
Registered User
 
Leschij87's Avatar
 
Join Date: Jan 2012
Posts: 11
Likes (Received): 0

Quote:
Originally Posted by artagonist View Post
a uvohule ja miarkuju, szto Lubczu mozhna i u asobnuju halinu pieranieści.
szto spadarstva dumaje?

(heta dareczy znouku viartaje nas da abmierkavańnia isnavańnia padforumu pa restauracyi...)
Прыгажосьць!) А па якому пляну збіраюцца адбудоўваць любчанцы?))
Leschij87 no está en línea   Reply With Quote
Old February 17th, 2012, 10:43 PM   #596
artagonist
Registered User
 
artagonist's Avatar
 
Join Date: Sep 2010
Location: Miensk
Posts: 671
Likes (Received): 203

Quote:
Originally Posted by Leschij87 View Post
Прыгажосьць!) А па якому пляну збіраюцца адбудоўваць любчанцы?))
nakolki mnie viedama (nie pużajciesia - nie 100% infa) - dźvie vieży z muravanaj ścianoj i fachvierkavaj halerejaj (16-17 ststs - restauracyja, rekanstrukcyja); palac, fligiel z draulanaj prybudovaj (19-20 stst - restauracyja, rekanstrukcyja); park (19 st - rest., rek., raźvićcio); mosty (16-18 stst - rek.); padmurki vduch vieżau i ściany (16-17 stst - kanservacyja, ekspanavańnie)...

heta tak, ahulna... bo kancepcyja raspisana davoli padrabiazna (nakolki mnie viedama).
artagonist no está en línea   Reply With Quote
Old February 18th, 2012, 01:14 AM   #597
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,308

Quote:
Originally Posted by artagonist View Post
(heta dareczy znouku viartaje nas da abmierkavańnia isnavańnia padforumu pa restauracyi...)
Напісаў свае думкі на гэты конт у асабістае паведамленьне.

Quote:
nakolki mnie viedama (nie pużajciesia - nie 100% infa) - dźvie vieży z muravanaj ścianoj i fachvierkavaj halerejaj (16-17 ststs - restauracyja, rekanstrukcyja); palac, fligiel z draulanaj prybudovaj (19-20 stst - restauracyja, rekanstrukcyja); park (19 st - rest., rek., raźvićcio); mosty (16-18 stst - rek.); padmurki vduch vieżau i ściany (16-17 stst - kanservacyja, ekspanavańnie)...

heta tak, ahulna... bo kancepcyja raspisana davoli padrabiazna (nakolki mnie viedama).
Палац будуць рэканструяваць пад готыку?
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 18th, 2012, 05:44 PM   #598
artagonist
Registered User
 
artagonist's Avatar
 
Join Date: Sep 2010
Location: Miensk
Posts: 671
Likes (Received): 203

Quote:
Originally Posted by Korkh. View Post
Палац будуць рэканструяваць пад готыку?
у апошніх гадах 19 ст. да бакавых крылаў дабудавалі яшчэ адзін паверх. агульны аб’ём сёньняшняга палаца амаль не адрозьніваецца ад палаца 19 ст. пры паваеннае рэканструкцыі быў зьнішчаны наўпрост увесь вонкавы дэкор (палац не аднаўляўся пасьля пажару WWІ)

таму вярнуць выгляд канца 19 ст., я мяркую, цалкам мажліва
artagonist no está en línea   Reply With Quote
Old March 1st, 2012, 07:47 PM   #599
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,308

Як уратаваць Крэўскі замак?
Гарадзенскі аблвыканкам разгледзеў пытаньне: «Як правільна праводзіць працы па захаваньні ад разбурэньня помнікаў архітэктуры».



Праблема іхняга разбурэньня застаецца надзённай. У прыватнасьці, па-ранейшаму турбуе стан руінаў Крэўскага замку, які сёлета ўключаны ў праграму «Замкі Беларусі».

Афіцыйная прэса паведамляе, што ўладу зацікавілі адмоўныя прыклады захаваньня помнікаў ад далейшага разбурэньня: «Пытаньне ўзьнікла пасьля таго, як Смаргонскі райвыканкам паспрабаваў зрабіць такія працы на Крэўскім замку самастойна».

Начальнік аддзелу льтуры Смаргонскага райвыканкаму Тацяна Ражава удакладняе сытуацыю:

«Смаргонскі райвыканкам ніякіх самастойных працаў на Крэўскім замку не рабіў. Ня ведаю, адкуль пайшла гэтая інфармацыя. Гэтыя працы, маецца на ўвазе з дошак — першыя супрацьаварыйныя накрыўкі, рабіў не райвыканкам, а валянтэрскі летнік пад эгідай мясцовага фонду „Крэўскі замак“. Але на гэтыя працы фонд меў дазвол ад Міністэрства культуры. Вядома, зь цягам часу яны разбурыліся, прыйшлі ў заняпад, і трэба цяпер іх здымаць, гэтыя накрыўкі, яны сваёй ролі ўжо не выконваюць».

Тацяна Ражава зьвяртае ўвагу на тое, што замак патрабуе найперш супрацьаварыйных захадаў:

«Я ва ўпраўленьне культуры даслала сваё бачаньне таго, што трэба рабіць. Канечне, Крэўскі замак — гэта занадта сур’ёзны аб’ект, каб там можна было штосьці рабіць дылетанцкім спосабам. Потым, кансэрвацыя — гэта адно, а першачарговыя супрацьаварыйныя працы — гэта зусім іншае. Паводле закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, на гэтыя працы нават і дазвол Міністэрства культуры не заўсёды патрэбны. Таму тут ніякага парушэньня заканадаўства не было. Фонд „Крэўскі замак“ хацеў як лепей, а атрымалася тое, што атрымалася».



Начальнік упраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі ў Міністэрстве культуры Ігар Чарняўскі:
«Мы ня так даўно сустракаліся са смаргонскімі ўладамі, абмеркавалі падыходы да гэтых працаў. Зараз трэба вызначыцца па падраднай праектнай арганізацыі, падрыхтаваць праектную прапанову. Таму што больш упадзе камянёў з Крэўскага замку ці менш, гэта ўжо няважна, бо столькі ўпала... Можна было б аднавіць Княскую вежу, на гэта дастаткова ёсьць матэрыялаў, але для гэтага трэба яшчэ правесьці вялікія працы дасьледчыя, археалёгію, умацаваць канструкцыі. Таму я, калі мы абмяркоўвалі, прапаноўваў два варыянты: максымум — гэта аднавіць, мінімум — перакрыць дзесьці на ўзроўні трэцяга яруса ўнутраным дахам і арганізаваць у першым ярусе і часткова другім — музэйную экспазыцыю».

На гэта спатрэбіцца тры-чатыры гады, мяркуе Ігар Чарняўскі. Хто будзе праектантам, павінна вырашыцца на падставе тэндэру да канца сакавіка. Начальнік аддзелу культуры Смаргонскага райвыканкаму Тацяна Ражава зазначае:

«Больш за тое, скажу, што мы будзем настойваць на тым, каб першачарговыя супрацьаварыйныя працы вяліся паралельна з праектаваньнем. Каб, шчыра кажучы, пакуль мы будзем рабіць праект, не разбурыўся замак зусім».



Радыё Свабода
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old March 5th, 2012, 08:49 PM   #600
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 7,308

Прыемна ўражаны

Quote:
Королинская усадьба Тызенгауза - это яркая, но до недавнего времени совершенно забытая страница нашей отечественной истории. Но и в прежнем заброшенном виде она продолжала оставаться ценнейшим культурно-историческим наследием, созданным разумом и трудом людей в течении не только десятилетий, но и столетий. Остатки усадебных строений, малые архитектурные формы, хозяйственные сооружения различного назначения, водная система, парк с набором редких деревьев и растений создавались в духе модных архитектурных стилей. Они отражали быт, традиции, духовный мир целых поколений и в целом культуру минувших времен.

К счастью нашлись в наше время люди проникнувшие пониманием ценности всего того, что осталось в Королино от прошлого. Они рискнули возродить - немного немало - целое некогда обширное имение графа Тызенгауза. И им это удалось. В этом может убедиться каждый, кто пожелает побывать в этом удивительном уголке гродненщины.

История королинской усадьбы многоплановая и многообразная. Она уходит вглубь веков своими корнями. В XV веке эти земли принадлежали влиятельным татарским родам. Они получили привилей на их владение от самой королевы Речи Посполитой Бонны. Затем имением владел князь М.Глинский. Но особо яркую страницу в истории Королино вписал знаменитый граф Антоний Тызенгауз. Это по его инициативе началось создание великолепного дворцово-паркового комплекса. Был заложен регулярный парк. Возведены жилые и хозяйственные постройки. Над проектом дворца трудился архитектор его королевского величества Джузепе Юзеф де Сакко. Все это создавалось с целью дать фору знаменитому
дворцово-парковому комплексу графа Валловича в Свяцке. К сожалению, великолепный дворец так и остался на бумаге.

После Тызенгауза имение переходило из рук в руки. А у семи нянек, как известно дитя без носа. Так что к началу XX столетия усадьба начала приходить в упадок, а здания превращались постепенно в руины.

Возрождение некогда знаменитой усадьбы началось в 2003 году группой неравнодушных к отечественной истории энтузиастов, целеустремленных и трудолюбивых людей. За восемь лет напряженного труда удалось поднять из руин значительную часть строений, благоустроить территорию. Всем миром восстанавливали усадебный храм - часовню. Сегодня здесь с участием священника совершаются религиозные обряды, происходят венчания, крестины.
Так, что в «Королинском фольварке Тызенгауза» мы имеем честь предложить Вам полноценный отдых в современных помещениях дышащих историей. Но в них предусмотрена полнейшая современная инфраструктура, а это каминный, и так называемый королевский залы для проведения различных мероприятий. А для желающих функционирует полноценный банный комплекс, а также организовываются спортивные игры, катания на велосипедах и квадроциклах, сплавы на байдарках и многое другое.

Приезжайте в Королино и Вы почувствуете дыхание замечательного прошлого и обаяние дня сегодняшнего нашей родной земли.

С уважением семьи Климуков, Тюлькевичей, Кобринцев, Кристиновичей.






































афсайт
Korkh. no está en línea   Reply With Quote


Reply

Tags
реставрация, рестоврация, рэстаўрацыя, спадчына, belarus

Thread Tools
Rate This Thread
Rate This Thread:

Posting Rules
You may not post new threads
You may not post replies
You may not post attachments
You may not edit your posts

BB code is On
Smilies are On
[IMG] code is On
HTML code is Off



All times are GMT +2. The time now is 10:36 AM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.8 Beta 1
Copyright ©2000 - 2014, vBulletin Solutions, Inc.
Feedback Buttons provided by Advanced Post Thanks / Like v3.2.5 (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2014 DragonByte Technologies Ltd.

vBulletin Optimisation provided by vB Optimise (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2014 DragonByte Technologies Ltd.

SkyscraperCity ☆ In Urbanity We trust ☆ about us | privacy policy | DMCA policy

Hosted by Blacksun, dedicated to this site too!
Forum server management by DaiTengu