[Быхаў / Bychaŭ] Замак і Сінагога | Castle and Synagogue - Page 6 - SkyscraperCity
 

forums map | news magazine | posting guidelines

Go Back   SkyscraperCity > European Forums > Euroscrapers > Local discussions > Belarus > Фото і архітэктура / Фото и архитектура / Photos & Architecture > Помнікі архітэктуры і рэстаўрацыя

Помнікі архітэктуры і рэстаўрацыя Памятники архитектуры и реставрация | Architectural monuments and restoration


Global Announcement

As a general reminder, please respect others and respect copyrights. Go here to familiarize yourself with our posting policy.


Reply

 
Thread Tools Rating: Thread Rating: 68 votes, 5.00 average.
Old September 14th, 2013, 10:50 AM   #101
IKS_BY
Registered User
 
IKS_BY's Avatar
 
Join Date: Feb 2011
Location: Менск
Posts: 930
Likes (Received): 417

Каб Смаляны аднавілі
IKS_BY no está en línea   Reply With Quote
Sponsored Links
Advertisement
 
Old September 14th, 2013, 12:06 PM   #102
vanjaz
Registered User
 
Join Date: Dec 2009
Location: Minsk
Posts: 601
Likes (Received): 634

Quote:
Originally Posted by IKS_BY View Post
Каб Смаляны аднавілі
Мой погляд - трэба аднаіць усе замкі (цалкам ці часткова) акрамя Крэва.
vanjaz no está en línea   Reply With Quote
Old September 14th, 2013, 03:52 PM   #103
Kasiner
Registered User
 
Join Date: Dec 2012
Location: Minsk
Posts: 166
Likes (Received): 179

Quote:
Originally Posted by vanjaz View Post
Мой погляд - трэба аднаіць усе замкі (цалкам ці часткова) акрамя Крэва.
І як аднаўляць Смалянскі замак, калі няма ніводная выявы таго, як ён выглядаў да разбурэння?



А Крэва аднавіць значна прасьцей, чым той жа Наваградак.
Ён пабудаваны ў стылі кастэль, выглядаў амаль як Лідскі, розніца толькі ў размяшчэнні галоўнай вежы. Да ён і захаваўся лепей за іншыя замкі (Смаляны, Геранены, Гальшаны, Наваградак і г.д.).

Таму, калі што цалкам і аднаўляць - гэта Крэва
__________________

abyshto liked this post
Kasiner no está en línea   Reply With Quote
Sponsored Links
Advertisement
 
Old September 14th, 2013, 04:10 PM   #104
abyshto
BANNED
 
Join Date: Nov 2012
Location: Minsk
Posts: 1,251
Likes (Received): 2059

а мне здаецца, што трэба ўсё аднаўляць. Беларусь і так страціла шмат помнікаў, трэба паступова вяртаць ўсё гэта.

Паглядзіце на Трокі, замак можна сказаць новы, але прыцягвае тысячы турыстаў. Вядома, трэба шукаць правільны падыход у рэстаўрацыі, якога ў нас не назіраецца.
abyshto no está en línea   Reply With Quote
Old September 14th, 2013, 07:51 PM   #105
vanjaz
Registered User
 
Join Date: Dec 2009
Location: Minsk
Posts: 601
Likes (Received): 634

Quote:
Originally Posted by abyshto View Post
а мне здаецца, што трэба ўсё аднаўляць. Беларусь і так страціла шмат помнікаў, трэба паступова вяртаць ўсё гэта.

Паглядзіце на Трокі, замак можна сказаць новы, але прыцягвае тысячы турыстаў. Вядома, трэба шукаць правільны падыход у рэстаўрацыі, якога ў нас не назіраецца.
Вот точно. Смотреть руины не интересно даже самим беларусам. Смоляны в тепершнем состоянии вообще ездят смотреть единицы. Есть рисунок 18 века. Остальное можно подсмотреть в западной Европе. Ничего принципиально нового у нас не строили.
vanjaz no está en línea   Reply With Quote
Old September 14th, 2013, 11:03 PM   #106
IKS_BY
Registered User
 
IKS_BY's Avatar
 
Join Date: Feb 2011
Location: Менск
Posts: 930
Likes (Received): 417

Канешне, Смаляны на шляху Усход - Захад і Поўнач - Поўдзень прыцягвалі б вельмі шмат турыстаў, але...
IKS_BY no está en línea   Reply With Quote
Old September 15th, 2013, 06:27 PM   #107
Czechowicz
Registered User
 
Join Date: Sep 2012
Posts: 60
Likes (Received): 46

Што аднаўляць у Смалянах? Няма нават плана гэтага замка
Czechowicz no está en línea   Reply With Quote
Old September 29th, 2013, 10:10 AM   #108
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

26/09/2013
















Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old September 29th, 2013, 11:24 AM   #109
IKS_BY
Registered User
 
IKS_BY's Avatar
 
Join Date: Feb 2011
Location: Менск
Posts: 930
Likes (Received): 417

Так і будзе да лета стаяць?
IKS_BY no está en línea   Reply With Quote
Old October 9th, 2013, 12:41 AM   #110
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

3d рэканструкцыя касьцёла ў Быхаве by Паганец

Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old October 22nd, 2013, 11:10 PM   #111
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

В Быхове стремительно разрушается единственный в восточной Беларуси замок

В Быхове стремительно разрушается замок. На консервацию недостаточно денег — выделенных средств в этом году хватило на восстановление двух башен и на благоустройство прилегающей территории.



Во время подготовки Быхова к Дню белорусской письменности, который проходил здесь в сентябре, о местном замке много писали и говорили. Теперь все умолкло.

Сейчас фасад Быховского замка спрятан за баннерной сеткой. Ею обтянули стены памятника накануне праздника письменности. Две башни на площадке перед замком выглядят восстановленными. В левом крыле замка свалены бревна.

Тыльная сторона строения смотрит на Днепр. У стен мусор, сами же они давно без ремонта, не оштукатуренные, окна первого этажа заложены силикатными блоками.

Состояние памятника удручает не только приезжих, но и самих быховцев. Некоторые из тех, с кем удалось побеседовать, надеются, что памятник архитектуры все же спасут, другие сомневаются.

Быховский краевед Сергей Антонов состояние памятника архитектуры оценивает как критическое. То, что успели здесь сделать накануне Дня письменности, он называет показухой.

— Делать нужно было, конечно же, не трехдневную показуху из него и не завешивать непрочной баннерной сеткой, а законсервировать до лучших времен. На будущие лет десять Быхову не стоит ожидать никаких финансовых инъекций. Судьба замка печальна, — считает Антонов.

По словам собеседника, здание замка начало быстро разрушаться после пожара в 2004 году. Тогда была повреждена крыша. С того времени памятник архитектуры, заявляет Антонов, без хозяина.

В райисполкоме утверждают, что работы на территории замка продолжаются. Ведется восстановление двух башен и уже благоустроили прилегающую к замку площадку.

— Работы могут быть завершены в связи с тем, что заканчивается финансирование. Но у нас есть и дополнительные резервы — благотворительный счет, откуда будем брать деньги. У нас же замок был только под консервацию. По программе до 2018 года планируется завершить работы, — отмечает сотрудница райисполкома.

Недавно Быхов посещали оппозиционные политики, в том числе заместитель председателя Партии БНФ Григорий Костусев.

— Быховский замок я видел, когда были еще целыми и стены, и крыша. За неполные десять лет он пришел в упадок. Белорусской общественности, историкам нужно требовать от республиканских и местных властей, чтобы они этот замок восстановили до того состояния, каким он был на момент эксплуатации, — заявляет Костусев.

Реконструкция памятника культуры включена в государственную программу "Замки Беларуси" на 2012—2018 годы. В этом году на восстановление двух башен, благоустройство прилегающей территории и частичную консервацию фрагментов памятника было выделено 7 млрд рублей.

Председатель президиума Белорусского добровольного общества охраны памятников истории и культуры Антон Астапович считает, что о полноценном восстановлении Быховского замка говорить пока рано. По его мнению, на территории памятника не проведены должным образом научные исследования, чтобы определить все временные наслоения.

Быховский замок возвели как оборонительное сооружение в первой половине XVII века. Он принадлежал гетману Великого княжества Литовского Яну Ходкевичу, потом Сапегам. До 2004 года в стенах замка размещались разные производства. Быховский замок — единственное уцелевшее замковое сооружение в восточной Беларуси

TUT.BY
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old October 25th, 2013, 11:31 AM   #112
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

Замак, які прастаяў трыста гадоў, а разбурыўся за дзесяць
На Магілёўшчыне імкліва разбураецца Быхаўскі замак. На кансэрвацыю нестае грошай.



Выдзеленых сродкаў сёлета хапіла на аднаўленьне дзьвюх вежаў і на парадкаваньне прылеглай да замка тэрыторыі.

Падчас падрыхтоўкі Быхава да Дня беларускай пісьменнасьці, які праходзіў тут у верасьні, пра мясцовы замак шмат пісалася і гаварылася. Цяпер усё змоўкла.

Цяпер фасад Быхаўскага замка схаваны за банэрнай сеткай. Ёю абцягнулі сьцены помніка напярэдадні сьвята беларускай пісьменнасьці. Дзьве вежы на пляцоўцы перад замкам выглядаюць адноўленымі. У левай частцы крыла замка звалена бярвеньне.

Тыльны бок будынка глядзіць на Дняпро. Ля сьцен сьмецьце. Самі ж яны даўно без рамонту, не тынкаваныя, вокны першага паверху закладзеныя сылікатнымі блёкамі.

Стан помніка засмучае ня толькі прыежджых, але і саміх быхаўцаў. Некаторыя з тых, з кім удалося пагутарыць, спадзяюцца, што помнік архітэктуры ўсё ж уратуюць, іншыя сумняваюцца. Характэрныя меркаваньні:

Спадарыня: «Калі ўзяліся, то зробяць. Грошай жа няма. Грошы ж быхаўцы зьбіралі, але ж на гэта патрэбныя мільярды».

Спадарыня: «Яго да канца наўрад ці давядуць. Нестае сродкаў для яго аднаўленьня. Ён жа на такім прыгожым месцы. Над Дняпром. Ён зусім аварыйны».


Адна з адноўленых замкавых вежаў

Спадар: «Яго выкарыстоўвалі як заўгодна і хто заўгодна, а цяпер, калі яго кінулі, то давайце, людзі, зьбірайце грошы, і замак адновім. Можа, начальству ён і патрэбны, але мне ён не патрэбны».

Цяпер фасад помніка архітэктуры схаваны за банэрнай сеткай

Быхаўскі краязнаўца Сяргей Антонаў стан помніка архітэктуры ацэньвае як крытычны. Тое, што пасьпелі зрабіць з замкам напярэдадні дня пісьменнасьці, ён называе паказухай.

Сяргей Антонаў

«Рабіць трэба было, вядома ж, не трохдзённую паказуху зь яго і не завешваць нетрывалай банэрнай сеткай, а закансэрваваць да лепшых часоў. Я дужа сумняваюся, што ў 2018 годзе гэтыя часы надыдуць. Гадоў на дзесяць наперад Быхаву ня варта чакаць ніякіх фінансавых іньекцыяў. Лёс замка гаротны», — лічыць Сяргей Антонаў.

Паводле суразмоўцы, будынак замка пачаў хутка разбурацца пасьля пажару ў 2004 годзе. Тады быў пашкоджаны дах. Ад таго часу помнік архітэктуры, заяўляе спадар Антонаў, — без гаспадара.




Тыльны бок замка глядзіць на Дняпро. Ля сьцен сьмецьце. Самі ж яны даўно без рамонту

У райвыканкаме цьвердзяць, што працы на тэрыторыі колішняга замка працягваюцца. Вядзецца аднаўленьне дзьвюх вежаў ды ўжо ўпарадкавалі прылеглую да замка пляцоўку.

«Працы могуць быць завершаныя ў сувязі з тым, што заканчваецца фінансаваньне. Але ж у нас ёсьць і дадатковыя рэзэрвы. У нас жа ёсьць дабрачынны рахунак. Мы зь яго будзем браць грошы. У нас жа замак быў толькі пад кансэрвацыю. Па праграме стаіць, што толькі да 2018 году плянуецца завяршыць працы», — зазначае супрацоўніца райвыканкаму.

Згадкі з Дня беларускай пісьменнасьці

Днямі Быхаў наведвалі апазыцыйныя палітыкі. Сярод іх быў Рыгор Кастусёў.

«Быхаўскі замак я бачыў, калі былі яшчэ цэлымі і сьцены, і дах. Была агароджа вакол замка. За няпоўныя дзесяць год гэты замак апынуўся ў заняпадзе. Беларускай грамадзкасьці, гісторыкам трэба патрабаваць ад рэспубліканскіх і мясцовых уладаў, каб яны гэты замак аднавілі да таго стану, якім ён быў на момант эксплюатацыі», — заяўляе Рыгор Кастусёў.

Рэканструкцыя помніка культуры ўключаная ў дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі на 2012–2018 год». Сёлета на аднаўленьне дзьвюх вежаў, парадкаваньне прылеглай тэрыторыі ды частковую кансэрвацыю фрагмэнтаў помніка было выдзелена 7 мільярдаў рублёў.


Старшыня прэзыдыюму Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч лічыць, што пра паўнавартаснае аднаўленьне Быхаўскага замка гаварыць пакуль зарана. Паводле адмыслоўцы, на тэрыторыі помніка не праведзеныя як сьлед усе навуковыя досьледы, каб выявіць усе часавыя напластаваньні.

«Мяркуючы па тым, што рабілася па археалёгіі гэтым летам, па Быхаўскім замку — мінімальны матэрыял. Раскопкі выявілі вельмі шмат новага ў пляніроўцы замка і канструкцыі. Пакуль варта было б думаць пра кансэрвацыю, але пра такую, якая б ня ўнесла незваротных зьменаў у канструкцыі і зьнешні выгляд замка», — лічыць Антон Астаповіч.

Быхаўскі замак узьвялі як абарончае збудаваньне ў першай палове сямнаццатага стагодзьдзя. Належаў ён гетману Вялікага Княства Літоўскага Яну Хадкевічу. Потым ім завалодалі Сапегі. Да 2004 году ў мурах замка разьмяшчаліся розныя вытворчасьці. Быхаўскі замак — адзінае ацалелае замкавае збудаваньне ва ўсходняй Беларусі.

Радыё Свабода
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old October 25th, 2013, 11:32 AM   #113
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

Палітыкі і замкі

Апошнім часам так званыя незалежныя СМІ працуюць пакруцей чым "крываварэжымныя" у адвольнасці з абыходжаннем і трактоўкай матэрыялу. З абшырнага каментару, якім даваў па тэлефоне для "Свабоды" (матэрыял выйшаў сёння на сайце http://www.svaboda.org/content/article/25143673.html) вырвана нешта з кантэксту і вырвана нешта другаснае, каб не сапсаваць асноўныю тэматыку матэрыялу - крывавы рэжым вінаваты і ў руйнаванні Быхаўскага замку.

Не здымаючы адказнасць за складаную сітуацыю з дзеючай улады хочацца адзначыць і яе ўзважаную пазіцыю напрацягу бягучага году, калі пачало ісці фінансаванне на аб'ект. Нічога лішняга, толькі археалогія, і вельмі на высокім узоўні, таму што сам бываў на замку напрацягу вяснова-летняга сезону, і рэстаўрацыйныя працы на двух вежах, і калі гаварыць пра іх якасць - гэта не горшы варыянт на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны ў нас у Беларусі.

Калі быць шчырым, асабіста выказваў на мінулым тадні, калі быў у Магілёўскім аблвыканкаме па справах рэспект і начальніку ўпраўлення культуры, праўда зараз гэта тры ў адным - культура, ідэялогія і моладзь, і галоўнаму архітэктару Магтлёўскай вобл. За адзін сезон зроблены досыць унушальны аб'ём прац, і ў той жа час замку не насена шкоды.

Не хочацца асабліва дыскутаваць, таму што няўдзячная справа весці дыскусію з асобамі, якія поўнасцю не арыентуюцца ў праблеме, з=за чаго ў такіх людзей уласнае суб'ектыўнае меркаванне становіцца ісцінай ў апоўняй дыстанцыі. Але дазволю сябе працытаваць словы Рыгора Кастусёва: «Быхаўскі замак я бачыў, калі былі яшчэ цэлымі і сьцены, і дах. Была агароджа вакол замка. За няпоўныя дзесяць год гэты замак апынуўся ў заняпадзе. Беларускай грамадзкасьці, гісторыкам трэба патрабаваць ад рэспубліканскіх і мясцовых уладаў, каб яны гэты замак аднавілі да таго стану, якім ён быў на момант эксплюатацыі».

Ужо смешна, бо менавіта і агароджа і яшчэ пару карпусоў, якія былі знесены гада 3 - 4 таму, з'явіліся ў замку за савецкім часам, а калі быць больш дакладным - пасля другой сусветнай вайны. Як асабіста для мяне, ды і не толькі, а і для шматлікіх спецыялістаў, то знос гэтых неўласцівых замку элементаў - пазітыўная з'ява, бо адразу, хоць і ў руйнаваным выглядзе, вельмі арганічна пачала ўспрымацца аўтэнтыка, з'явілася пляцоўка для роздуму аб гістарычнай планіровачнай структуры замку, аб яе зменах у гістарычнай рэтраспектыве.

А для Рыгора марай з'яўляецца аднаўленне менавіта гэтага, як мы з калегамі называем архітэктурна-будаўнічага "саўка". І менавіта вось на ноце эмоцый Кастусёва, ды аднаго быхаўскага краязнаўцы і пабудаваня ўвесь матэрыял - улада ва ўсім вінаватая, хутка ўсё разваліцца, давайце вернем замку выгляд прыкладна дваццацігадовай даўнасці і наступіць усеагульнае шчасце.

Але замыкаць праблему толькі на віне ўладаў - поўны крэтынізм, прабачце. Праблема захавання помнікаў занадта складаная і шматгранная, каб яе абмеркаванне давараць не спецыялістам, а палітыкам, тым больш палітыкам не надта паспяховым і ад таго маючых патрэбу падымаць свой невялічкі рэйтынг на самых розных інфармацыйных нагодах. Таму, вызнаючы права кожнага грамадзяніна і яго абавязак абараняць гісторыка-культурную спадчыну (гэта вызначана і ў законе аб ахове спадчыны і ў канстытуцыі), усё ж такі перад чарговым абарончым боем варта прааналізаваць усю сітуацыю ў комплексе.

Проста ёсць выдатны прыклад, пра які я ўжо ў адным каментары пісаў. Хацелася б яго зноўку паўтарыць. Вось, напрыклад, наваградскі мастак, наш беларускі па духу нацыяналіст, Кастусь Качан. Колькі часу ўжо ім выкуплены быў дамок 19-га ст. па вул. Замкавай у Наваградку, ну плюс яшчэ зямліцы трохі яму адрэзалі. Дык вось, адразу праект быў распрацаваны, каб спачатку пабудаваць Кастусю новы будынак галерэі, а гістарычны дамок дэмантаваць і зрабіць рэканструкцыю - муляж.

Праект, дарэчы, распрацаваны таксама вялікім беларускім патрыётам - Лявонам Зданевічам. Напрацягу некалькіх год дамок бездзеяннем даведзены да такога стану, што зруйнаваны, бо не панеслі пры выкананні прац канструкцыі, а на яго месцы ўзводзіцца муляж, які быў запраектаваны, паўтараю, ад пачатку, колькі год таму, калі будынак быў яшчэ адносна ў прымальным для захавання стане. Самае цікавае, што ў матэрыяле "Свабоды" гаворка практычна пра "акупацыйны" рэжым, які знішчае нашыя помнікі. Пра які рэжым гаворка, калі свае, "шчырыя", таксама рыльца ў пуху маюць, і яшчэ ў якім.

Таму не ўсё так проста, і заўсёды гавару, што такія вось заявы, як Рыгор зрабіў, у мяне ўсё больш умацоўваюць упэўненасць пра перспектыўныя і вялікія праблемы з помнікамі, прававымі і метадалагічнымі падыходамі да іх утрымання, рэстаўрацыі і г.д. і у той час, калі нейкім цудам, а дыялектычны матэрыялізм нам гаворыць, што цудаў не бывае, нашыя сучасныя апазіцыйныя палітыкі прыдуць да ўлады..

Антон Астаповiч, БП
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old December 5th, 2013, 01:48 PM   #114
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

2.12.2013







Замак

















Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old December 5th, 2013, 06:54 PM   #115
tumash
Registered User
 
Join Date: Jun 2008
Location: Minsk
Posts: 749
Likes (Received): 569

Дзякуй!
Нечакана прыемныя навіны: на сінагозе і клыштары вядуцца працы! За кляштар асабліва радасна - хадзілі ж чуткі пра яго знішчэнне.
__________________

Stazhar liked this post

Last edited by tumash; December 5th, 2013 at 07:00 PM.
tumash no está en línea   Reply With Quote
Old December 5th, 2013, 07:30 PM   #116
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

Quote:
Originally Posted by tumash View Post
Дзякуй!
Нечакана прыемныя навіны: на сінагозе і клыштары вядуцца працы! За кляштар асабліва радасна - хадзілі ж чуткі пра яго знішчэнне.
Чытаў дзесьці, што на сінагозе зьбіраліся зруйнаваць арыгінальную столь і зрабіць новую.
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old January 24th, 2014, 10:27 AM   #117
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

Быхаўская сінагога. Абмерныя чарцяжы (фасад, план) і элементы інтэр'ера

З архіву М.Кацара









з fb Антона Астаповіча
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old February 19th, 2014, 03:14 PM   #118
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

На реставрацию Быховского замка в 2014 году направят 3,4 млрд рублей

В соответствии с проектно-сметной документацией в этом году предусматривается завершить работы по консервации фрагментов замка и продолжить работы по реконструкции с реставрацией двух башен. В том числе запланировано устройство перекрытий, лестниц, полов, укрепление фундамента башен, электромонтажные и отделочные работы.

Реконструкция с реставрацией памятника архитектуры была начата в прошлом году согласно государственной программе "Замки Беларуси". На эти цели было направлено и освоено из республиканского и местных бюджетов более 2,5 млрд рублей. Полностью завершить восстановление и реставрацию объекта культуры планируется в 2018 году.

"Замок - это лишь часть укреплений Быховской крепости, - отметили специалисты. - В признанный культурным наследием комплекс входят также синагога и территория бывшего костела. Синагогу постройки ХVII века также планируется восстановить. В этом году будут завершены работы по консервации объекта. В дальнейшем предполагается полная реконструкция с реставрацией и приспособлением здания бывшей синагоги под музей. В настоящее время за счет спонсорских средств выполнено инженерное обследование этого памятника культуры".

Быховский райисполком в 2013 году открыл благотворительный счет с целью привлечения средств спонсоров и граждан для восстановления национальной историко-культурной ценности. На него поступило более Br70 млн пожертвований. В этом году быховчане планируют собрать в два раза больше
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/387348.ht...ource=rss-news
Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Old March 14th, 2014, 11:41 AM   #119
Alex.by
Registered User
 
Join Date: Feb 2014
Location: Мінск
Posts: 376
Likes (Received): 511

Синагога

Замок

фото отсюда http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?t=4815
Alex.by no está en línea   Reply With Quote
Old May 7th, 2014, 11:03 PM   #120
Korkh.
Belarus
 
Korkh.'s Avatar
 
Join Date: Dec 2009
Location: Магілёў/Mahiloŭ
Posts: 10,640

01.05.2014





























Korkh. no está en línea   Reply With Quote
Sponsored Links
Advertisement
 


Reply

Tags
Замкі, реставрация, рэстаўрацыя, спадчына, belarus, castle, restoration

Thread Tools
Rate This Thread
Rate This Thread:

Posting Rules
You may not post new threads
You may not post replies
You may not post attachments
You may not edit your posts

BB code is On
Smilies are On
[IMG] code is On
HTML code is Off



All times are GMT +2. The time now is 08:40 AM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.11 Beta 4
Copyright ©2000 - 2020, vBulletin Solutions Inc.
vBulletin Security provided by vBSecurity v2.2.2 (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2020 DragonByte Technologies Ltd.
Feedback Buttons provided by Advanced Post Thanks / Like (Pro) - vBulletin Mods & Addons Copyright © 2020 DragonByte Technologies Ltd.

SkyscraperCity ☆ In Urbanity We trust ☆ about us