В День археолога - о раскопках, истории Беларуси и проблемах археологии
В июле мне посчастливилось побывать на археологической практике истфака БГУ, а также на посвящении в археологи. Немного фото оттуда с текстом от самих археологов. С праздником!
М. Плавинский (заведующий отделом археологии, нумизматики и оружия Национального исторического музея Республики Беларусь, доцент):
"Пятнаццатага жніўня археолагі Усходняй Еўропы святкуюць свой прафесійны дзень. Гэтае свята неафіцыйнае і таму незвычайнае. Але і сама прафесія незвычайная. Для большасці людзей прафесія археолага – гэта рамантыка, начныя вогнішчы на берагах рэк і азёр ды пошук скарбаў. Для саміх археолагаў – гэта штодзённая праца, часта ў самых складаных умовах. Прафесійнымі археолагамі найчасцей становяцца вельмі незвычайныя людзі, кожны з якіх адметная асоба. Таму намаляваць партрэт “сярэднестатыстычнага археолага” немягчыма, бо сярэднестатыстычных археолагаў па-просту не існуе. Таму магу сказаць только аб тым, чым археалогія ёсць для мяне.
Нават не так. Я магу паспрабаваць сказаць, чым археалогія ёсць для мяне, бо нават правёўшы ў экспедыцыях без малога дваццаць гадоў, я пакуль не магу даць дакладнага азначэння сваёй прафесіі. Найбольш дакладным будзе сказаць так: археалогія – гэта пошук. Толькі не пошук банальных золата і срэбра, але вандраванне за іншымі, сапраўднымі, скарбамі. Для мяне археалогія – гэта пошук Радзімы, Кахання і самога сэнсу гэтага жыцця.
Пошук сваіх каранёў, пэўна, уласцівы для кожнага чалавека, але для беларуса гэты пошук найбольш складаны, бо знайсці сябе ў сутарэннях нашага няпростага мінулага надзвычай цяжка. Але знайшоўшы сябе як беларуса, ты набываеш не толькі гэтыя веды, але і абавязак перадаць іх іншым. І гэтую паходню ты ўжо мусіш несці да скону.
Пошук кахання, скажаце вы, звычайная справа для кожнага чалавека. Натуральна так! Але экспедыцыйнае жыццё вядзе да незлічоных знаёмстваў з самымі рознымі людзмі. І канешне жыццё ў экспедыцыях нараджае пачуцці. Мо таму большасць археолагаў знаходзяць свае другія палоўкі мeнавіта падчас раскопак. Але па доўгу жывучы ў лясах, у далечы ад вялікіх натоўпаў людзей, пачынаеш значна больш цаніць кожную драбнічку чалавечай цеплыні, якую табе дораць.
І, нарэшце, сэнс. Я, шчыра кажучы, пакуль не магу сказаць, у чым ён. І, хіба што, не змагу ніколі. Але зараз мне падаецца, што ўласна пошук і з’яўляецца сэнсам, такім прывабным, але і такім недасягальным. Вось у гэтым, пэўна, і ёсць археалогія."
Вадим Белевец о раскопках древнего германского кладбища на Брестчине:
Могільнік Пятровічы знаходзіцца пры ўпадзенні ў раку Мухавец яе левага прытоку – ракі Асіпаўка, каля 20 км на ўсход ад Брэста. Ён месціцца на пясчаным дзюнным узвышшы, найбольш высокая частка якога завецца Белая гара. Першыя звесткі аб гэтым помніку з’явіліся ў 1939 г., калі, верагодна, падчас устаноўкі трыянгуляцыйнай вышкі, тут былі разбураныя некалькі пахаванняў грунтовага могільніка жалезнага веку. Сабраныя з іх знаходкі былі аператыўна дастаўлены ў Варшаву і перададзеныя ў Дзяржаўны археалагічны музей, дзе яны захоўваюцца і сёння. Дырэкцыя музея планавала распачаць разведачныя працы на Белай гары ўжо ў верасні 1939 г., аднак раскопкам перашкодзіў пачатак Другой сусветнай вайны. Далейшы лёс археалагічнага помніка быў фатальны: у канцы 1970-х гг., падчас будаўніцтва “алімпійскай” шашы Брэст-Масква, большая частка ўзвышша была выкарыстана пад кар’ер, пясок адкуль вывозіўся на падсыпку дарогі. У выніку гэтых прац, якія адбываліся без кантролю археолагаў, была знішчана значная частка ўнікальнага помніка гісторыі і культуры.
Раскопкі на Белай гары распачаліся ў 2000 г. і з перапынкамі працягваліся да сённяшняга лета. Працы вядуцца экспедыцыяй Інстытута Гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам В.Г. Беляўца. На працягу дзевяці палявых сезонаў на могільніку даследавана звыш 1000 м.кв. і вывучана больш за 90 пахаванняў. У розныя гады ў раскопках на Белай Гары прымалі ўдзел супрацоўнікі і студэнты Брэсцкага, Беларускага дзяржаўнага (Мінск) ды Варшаўскага універсітэтаў, Брэсцкага абласнога краязнаўчага, Дзяржаўнага гістарычнага (Мінск) і Варшаўскага археалагічнага музеяў, а таксама дзесяткі валанцёраў – дабраахвотных памочнікаў з Беларусі ды іншых краін. Раскопкі 2012 г. сталі найбольш маштабнымі за ўвесь час вывучэння гэтага помніка. У працы сёлятняй экспедыцыі прымалі ўдзел валанцёры і студэнты-практыканты першага года навучання Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якія працавалі пад кіраўніцтвам В.М. Сідаровіча - выкладчыка і дырэктара музея гістарычнага факультэта БДУ, а таксама студэнты-валанцёры з Брэсцкага Дзяржаўнага ўніверсітэта.
Грунтовы могільнік Пятровічы належыць да вельбарскай археалагічнай культуры і ў дадзены час з’яўляецца найбольш поўна вывучаным пахавальным помнікам гэтай культуры ва Усходняй Еўропе. Яе насельніцтва атаясамліваецца з супольнасцю плямёнаў, якія сталі вядомыя ў антычных крыніцах пад збіральнай назвай “готы”, альбо “готы і гепіды”. Ядро гэтай культурнай і гістарычнай супольнасці ўтварылі перасяленцы з Паўднёвай Скандынавіі, якія ў сярэдзіне І ст. н.э. рассяліліся на землях Польскага Памор’я і аб’ядналі вакол сябе многія мясцовыя народы (ульмеругаў, лямовіяў, частку вандалаў ды іншых). Са старажытных усходнегерманскіх моваў назву “готы” можна перакласці як “мужы”, альбо “бравыя ваяры”. Падчас маркамана-квадскіх войнаў, якія ахапілі памежжа Рымскай імперыі на Дунаі у 166-180 гг., гоцкія плямёны пакінулі частку свіх земляў на захад ад Віслы і рушылі на поўдзень і паўднёвы ўсход – у накірунку сучаснай Валыні. Аднак мэтай іх міграцыі былі, перадусім, казачна багатыя землі Паўночнага Прычарнамор’я. У гоцкіх сагах, запісаных у 530-я гг. на землях Паўночнай Італіі Касіядорам Сенатарам – рымскім арыстакратам, выдатным інтэлектуалам сваёй эпохі і “міністрам двара” остгоцкага караля Тэадорыха Вялікага, – гэты шлях на поўдзень, які заняў не адно дзесяцігоддзе, захаваўся ў выглядзе падання аб перасяленні готаў начале з каралём Фелімерам ў краіну О’юм –“водны край”, які атаясамліваецца з тэрыторыяй Валыні. Як сведчыць старажытны аповед, абозы перасяленцаў з вялізнымі цяжкасцямі пераадолелі моцна забагненыя і залесеныя абшары, – настолькі нязвыклыя для жыхароў марскога ўзбярэжжа, што ўспаміны аб гэтых змрочных землях захаваліся ў грамадскай свядомасці готаў і праз чатырыста год. Сёння большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што гэтыя, згаданыя ў сагах, непрыветныя землі месціліся ў Заходнім Палессі.
Дзякуючы амаль стогадовым працам археалагаў на тэрыторыі Паўночнай і Усходняй Польшчы, Паўднёва-Заходняй Беларусі ды Украіны, мы сёння ведаем, што навуковыя дадзеныя надзвычай дакладна стасуюцца да звестак гоцкіх сагаў, якія перажылі стагоддзі. Але працы сучасных навукоўцаў таксама значна ўдакладняюць і карэктуюць іх. Археалагічныя даследаванні дазволілі суаднесці легендарныя падзеі з рэальнай палітычнай гісторыяй еўрапейскага Барбарыкума (земляў варварскіх плямёнаў) і Рымскай імперыі, выявіць шлях фарміравання племяннога аб’яднання готаў і зоны іх пражывання ў розныя часы, а таксама дэталізавалі накірункі міграцый. Дзякуючы археалагічным даследаванням быў створаны масіў ведаў аб гаспадарчай дзейнасці і вераваннях старажытных готаў, іх грамадскім ладзе ды штодзенным жыцці.
Свой уклад у вывучэнне гісторыі гэтага народа ўносяць і працы на Берасцейшчыне. Вынікі раскопак у Пятровічах дазволілі сцвярджаць, што першыя групы гоцкіх перасяленцаў з’явіліся на землях Беларускага Пабужжа паміж 150–170 гг., апярэдзіўшы пачатак масавай міграцыі сваіх супляменнікаў. Яны вырушылі з розных частак Польскага Памор'я. Пры гэтым, рассяляючыся на новых землях, абшчыны готаў не толькі ўстойліва захоўвалі традыцыі, характэрныя для розных родавых груп гэтага народа, але таксама падтрымлівалі надзвычай трывалыя і ажыўленыя сувязі з найбольш роднаснымі ім абшчынамі на агромністай прасторы: ад Скандынавіі і дэльты Віслы на поўначы да Паднястроўя і берагоў Чорнага мора на поўдні. Шэраг знойдзеных у пахаваннях могільніка на Белай гары рэчаў (характэрныя дэталі касцюма, ўпрыгожанні, посуд ды інш.) сведчыць, што падчас т.зв. “гоцккіх войнаў” (каля 238–280 гг.) ваяры з берагоў Мухаўца прымалі ўдзел у паходах сваіх паўднёвых супляменнікаў на дунайскія правінцыі Рымскай Імперыі. Выключна цікавымі і новымі для даследчыкаў таксама сталі атрыманыя ў Пятровічах сведчанні таго, што на тэрыторыі Беларускага Пабужжа гоцкія плямёны кантактавалі з мясцовымі народамі, сярод якіх былі продкі гістарычных славянаў. Паселішчы готаў у Беларускім Пабужжы, як і на амаль усёй прасторы іх рассялення, верагодна былі пакінутыя напрыканцы IV ст. – у сувязі з нашэсцем гунаў.
А дальше проходил обряд в посвящение в археологи. Тут, конечно, нужно снимать видео было, а не фото ;-)
О проблемах от Александра Шуляковского:
"О проблемах ни слова - в стране, где не больше 50 открытых листов в год, зато больше 10 000 металлоискателей на руках, где срывают памятники как бульдозерами, так и просто "черные копатели", где не раскопаны основные средневековые городища в тех же Браславе, Полоцке, Минске и т.д., где начисто отсутствует менеджмент в организации раскопок и где все сидят и тупо ждут, когда кто-то вдруг даст денег съездить на разведку или в экспедицию.
Можно было бы продавать туры на раскопки и брать живые деньги с желающих во время отпуска по-настоящему на пару дней стать археологом с фотографиями и дипломом. Если люди готовы платить за агротуризм, туризм, походы в горы, то неужели и здесь нереально хотя бы частично это использовать?
А там, глядишь, и кто-то из детишек заинтересуется историей, а кто-то просто начнет ездить каждый год - и это будут руки на раскопе, кто-то пожертвует копейку, кто-то проспонсирует раскопки у себя на родине, кто-то влюбится, а кто-то просто станет немножко лучше и чище.
Абсолютно реально организовать уникальную сувенирку - копии тех же находок, украшений, предметов быта и это в разы было бы интереснее того ширпотреба, который есть возле всех музеев.
Вот скажи - тебе интересней очередная китайская деревянная расческа или пряслице и ли реальная копия горшка с орнаментом, пуговицы, бусы, подвески и прочие украшения девушке, жене, дочке с приложением реальной фотки оригинала и датировкой? А набор керамики - только реально существовавшей? А собрать коллекцию чего-нибудь - напр., тех же копий монет или бус с разных веков - это никого не заинтересует? Да если я только что видел это в музее, мне купить такую сувенирку в разы интереснее, чем очередную плашку с выжиганием или магнитик с попсовой картинкой.
Да и в те же школьные кабинеты истории и музейчики дать по копии горшка, костяной иголки и каменного топора - чтобы дети просто руками потрогали и нормально глазами увидели, что такое история, как люди жили. а ведь есть же уникальные вещи без аналогов в мире.
А в "национальных" ресторах ты рюмки и стаканы керамические видел? Максимум - пляшки, да и то стилизованные.
Даже тупо разобрать запасники в музеях и организовать нормальные экспозиции."
TUT.BY