SkyscraperCity banner
1 - 20 of 376 Posts

·
pauk2000
Joined
·
545 Posts
Discussion Starter · #1 ·
Я бы жадаў каб тут размяшчалі фотаздымкі, ці інфу пра ўсе аб’екты, якія знаходзяцца па за мяжой нашай краіны, але яе непасрэдна, ці ўскосна датычацца. Розныя помнікі, забудовы, шыльды…..
 

·
pauk2000
Joined
·
545 Posts
Discussion Starter · #2 ·
На мой погляд пачаць лепей з гэтага:

Катэдральны Сабор Святога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (БАПЦ)




 

·
pauk2000
Joined
·
545 Posts
Discussion Starter · #4 ·
ПАСОЛЬСТВА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У РЭСПУБЛIЦЫ ПОЛЬШЧА



 

·
Registered
Joined
·
870 Posts
Ереван.

Посольство РБ в Армении.




Узнаете лого?




"Милавица", впрочем, встречается много где в ближнем зарубежье.






 

·
Агонь!
Joined
·
1,613 Posts
Годная і на мой асабісты погляд патрэбная тэма!
 

·
Registered
Joined
·
870 Posts
У дадатак да Вільні.



Гэта будынак, дзе знаходзяцца мемарыяльныя дошкі Гарэцкаму і Арсеньневай. Тут на Вострабрамскай у 1919-1937 г. у адным з карпусоў былога базыльянскага кляштара змяшчалася Віленская беларуская гімназія.


Уваход з дошкамі.


Дамініканскі кляштар, тут Каліноўскі чакаў шыбеніцу.


А тут, на плошчы Лукішкі, яго павесілі.




"Беларускі" касцёл св. Барталамея на вул. Ужупё. З 1997 г. тут збіраюцца віленскія беларусы-каталікі.






Беларуская амбасада на вул. Міндоўга (каля скрыжавання з Наваградзкай).


 

·
Moderator
Joined
·
11,395 Posts
Сапраўды цікавая тэма, дадам старэнькі артыкул "Нашай нівы", мо хто не бачыў

Беларускія могілкі ў сьвеце

Дзяды… продкі… сучасьнікі… пераемнасьць… могілкі… памяць…

Шмат дзе па сьвеце раскіданыя памяткі па беларусах у выглядзе надмагільных камянёў ці безыменных магілак. У Аргентыне й Канадзе, у Кітаі й Новай Зэляндыі, Іране й Танзаніі, Аўстраліі й Францыі, ды шмат дзе яшчэ на пахавальных плітах можна прачытаць імёны беларусаў…

Месцы апошняга спачыну нашых суайчыньнікаў выглядаюць па‑рознаму: вялікія скульптурныя выявы, як некалі на магіле Алеся Марговіча ў Мюнхэне, ці простыя шыльдачкі, як на «цмэнтажы» польскага касьцёлу Андрэя Баболі ў Лёндане, дзе жаданьнем жонкі пахаваны попел праваслаўнага беларуса Паўла Асіповіча…

Раскіданыя беларускія магілы па сьвеце, як раскіданыя былі самі беларусы…

Ёсьць, праўда, месцы, дзе нашыя суайчыньнікі ляжаць у зямлі побач — адмысловыя беларускія могілкі: такія як у аўстралійскім Мэльбурне на Фоўкнэры, ці ў Нью-Джэрзі: як у Саўт‑Рывэры на беларускім могільніку царквы Сьв. Еўфрасіньні Полацкай ці на беларускай чыстцы гарадзкога могільніку Іст‑Брансьвіку (як жылі падзеленыя, так і пахаваныя на асобных могілках паваенныя беларускія эмігранты)…

Усе яны, такія далёкія й блізкія, чужыя й родныя — нашыя… дзе б яны не ляжалі зараз…

Натальля Гардзіенка


Магіла грамадзкага дзеяча, афіцэра БКА Аркадзя Качана. Сыднэй (Аўстралія)


Магіла Алеся Салаўя на беларускай частцы могільніку Фоўкнэр у Мэльбурне (Аўстралія)
Эпітафія: Але ня зьляжа ў цёмную магілу, жывы ад веку подых маладосьці


Мікола Нікан спачывае на могілках Фоўкнэр у Мэльбурне, побач з двума жонкамі.
На магіле Ліды Нікан напісана: Любіла красы паўніню, / ішла напярэймы дню/
Хто дыхаў нязгаснай красой / Той вечна жыць будзе, бо зь ёй (Алесь Салавей)


Магіла Янкі Кудрука на могільніку Фоўкнэр. Мэльбурн (Аўстралія)
Тут ляжыць цело маё, прах, я ўжо ў дома, а вы ў гасьцях


Беларуская частка могілак у Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі, ЗША). Заснаваныя ў 1950-х.



Магіла Віктара й Марыі Войтанкаў на беларускай частцы могілак у Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі, ЗША)


Сямейная магіла Дубягаў на беларускай частцы могілак у Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі, ЗША)


Магіла Сяргея Карніловіча на могільніку ў Кліўлэндзе (Агаё, ЗША)



Беларускія могілкі ў Саўт-Рывэры пры царкве сьв. Еўфрасіньні Полацкай заснаваныя
ў сярэдзіне 1950-х. Першымі тут былі пахаваныя Сьцяпан Прыдыбайла (1956) і Аляксандар Русак (1957)


На беларускіх могілках у Саўт-Рывэры 265 пахаваньняў.
Другая зьлева магіла: Стукаліч, тут пахаваны пісьменьнік Юрка Віцьбіч.
Чорна-белы помнік, куды падае цень - магіла Радаслава Астроўскага


Магіла пісьменьніка і журналіста Янкі Золака і яго першай жонкі мастачкі Лідзіі Даніловіч-Каліноўскай
на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі)


Надпіс з адваротнага боку помніка другой жонкі Янкі Золака - Фатыні Даніловіч. Яна некалькі
месяцаў перад сьмерцю знаходзілася ў коме. Беларускія могілкі ў Саўт-Рывэры


Магіла грамадзкага дзеяча Мацея Дурэйкі на Паўднёвых могілках Манчэстэру (Вялікабрытанія)


Магіла сьвятароў Лява Гарошкі й Язэпа Гэрмановіча на могілках Сьв. Панкрата ў Лёндане.


Магіла Васіля й Яніны Тураў на могілках Сьв. Панкрата ў Лёндане. (Вялікабрытанія)


Магіла старшыні Згуртаваньня беларусаў Канады, брата кіраўніка СБМ Міколы Ганька ў Таронта


Магіла грамадзкага і вайсковага дзеяча Дзьмітрыя Касмовіча ў Штутгарце (Нямеччына)


Магіла журналіста, супрацоўніка Інстытуту вывучэньня СССР Алеся Марговіча на могілках у Мюнхэне.


Магіла журналіста Ўладзімера Цвіркі на могілках Вэстфрайгоф у Мюнхэне (Нямеччына)


Магіла журналіста Ўладзімера Бортніка на могілках Пэрляхэр-Фёрст у Мюнхэне

Здымкі Алега і Натальлі Гардзіенкаў, а таксама з прыватнага архіву Лявона Юрэвіча

НН
 

·
pauk2000
Joined
·
545 Posts
Discussion Starter · #15 · (Edited)
Вось яшчэ парафіі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

Парафія Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Манчэстары

Фота 70-х гг


Цяперашні стан


 

·
Registered
Joined
·
870 Posts
Москва, беларуское посольство на Маросейке.


Прямо в посольстве можно качэственнай и недарагой обувью затариться.
 

·
Banned
Joined
·
1,191 Posts
Прямо в посольстве можно качэственнай и недарагой обувью затариться.
:lol:

А с другой стороны магазина интимного белоруского трикотажа нету?
 

·
pauk2000
Joined
·
545 Posts
Discussion Starter · #18 ·
:lol:

А с другой стороны магазина интимного белоруского трикотажа нету?
А з іншага боку гасцініца "Палессе" (беларускі гатэль у Маскве).


Дарагая зараза.
 

·
pauk2000
Joined
·
545 Posts
Discussion Starter · #19 · (Edited)
Яшчэ адна парафія Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы:

Царква Святых Віленскіх Мучанікаў у Мельбурне (Аўстралія)



Цяперашні стан


Таксама у Мельбурне.
Помнік "На вечны ўспамін спачылых усіх ведамых і няведамых Беларусаў" Мельбурн, Аўстралія, могілкі Фолкнер Высвечаны 27 лістапада 1976


p.s. Прыхільнікам "цыбулін"....
 

·
Registered
Joined
·
870 Posts
Смоленск, Россия.

Бывшее Дворянское собрание (1825, арх. А.Мельников), сейчас Филармония.




Казалось бы, причем тут Беларусь.


Главный корпус Смоленского государственного университета, бывшее епархиальное училище.


 
1 - 20 of 376 Posts
Top