Ды *** на iх, i на Момо, i на Гiпа. Адно скажу: каб такую назву прыдумаў хто з дзетак-дашкалятак супрацоўнiкаў «БелВелiсдэну», то яшчэ куды нi йшло. Але калi гэта верх тварэння «в тесном сотрудничестве с международными и местными экспертами в области маркетинга и коммуникации В2В», калi «кускоў» 5 эўра за гэту лабудзень было заплочана прафесiйнаму нэймiнгаваму агенцтву, тады выбачайце, але гэта прафанацыя. I адназначна, што iх мэта «Своей целью мы ставим сделать МОМО приоритетным брендом среди торговых центров в Беларуси!» у гэтым выпадку не болей, чым «пшык»! Здаецца, гэтыя хвалёныя маркетолагi насампрэч напрач забылiся пра галоўны пастулат маркетынгу нерухомасцi: location, location, location. I як з гэтага пунткту гледжання «Момо» пракоцiць у «пуцiлаўскiм» раёне? Уяўляю, як п’яны рабацяга кажа: «Базыль Алiбабаевiч, а цi не будзеце вы так ласкавы збегаць у «Момо» за чарнiльцам»?