SkyscraperCity banner

921 - 940 of 4042 Posts

·
Moderator
Joined
·
11,065 Posts
Рэвалюцыйная 24-а – працяг гісторыі

Падзеі на Беларусі не надаюць аптымізму і жадання працаваць, але нічога не зробіш – у любых умовах пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны застаюцца актуальнымі. Так, 22 снежня 2010 г. адбылося чарговае пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.


Надзвычай важным было пытанне па ўзгадненню эскізнага праекта пабудовы апартаментаў на вул. Няміга, на адрэзку паміж вул. Камсамольская і Гарадскі Вал, які быў прадстаўлены пад тытулам “Рэканструкцыя нежылога будынка па вул. Рэвалюцыйнай 24-а пад гасцініцу”.

Хацелася б нагадаць, што праблемы вакол дадзенага помніка архітэктуры (Рэвалюцыйная 24-а) у Гістарычным цэнтры Мінску ўзніклі яшчэ год таму. Усе памятаюць, якія скандалы ў сродках масавай інфармацыі разгараліся вакол спасабаў, якімі адбываўся дэмантаж гэтага будынка. А дэмантоўвалі будынак згодна рашэння Рады, каб далей адбылося яго аднаўленне на перыяд друг. пал. 19 ст.

І вось “Грамадзянпраект” прадставіў эскізную прапанову “рэканструкцыі”. І што на самой справе? Так, будынак, і прыбудову да яго (Рэвалюцыйная 26-а) прапанавана аднавіць, але ж як? Аднаўленне згодна праекта павінна адбыцца часткова вонкі, часткова ў атрыуме апартаментаў са шкла і бетону вышынёй у 15 паверхаў, якія з улікам размешчання на высокай адзнацы над праезжай часткай вуліцы, стануць дамінантай і на Нямізе і ў дадзеным кутку Гістарычнага цэнтра.

Абмеркаванне праекта праходзіла складана і напружана. Тым больш, што ў самым пачатку дыскусіі было агучана заключэнне Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па дадзенай прапанове.

Да гонару членаў Навукова-метадычнай рады, з іх боку прагучала шмат істотных заўваг, тым больш былі прызнаны і некаторыя ранейшыя памылковыя рашэнні, якія пайшлі не на карысць комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Мінска”.

Прынятае рашэнне па эскізнаму праекту было ўзважаным і метадычна абгрунтаваным, заснаваным на дзеючым заканадаўстве і ранейшых рашэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. . Згодна з ім, прапанаваны эскіз быў адхілены і вернуты на перапрацоўку ў межах нарматыўна-прававой базы Рэспублікі Беларусь і матэрыялаў папярэдніх комплексных навуковых вышуканняў.









Заключэнне ГА БДТАПГК
 

·
voyageur
Joined
·
11,682 Posts
реконструкция? Там раньше была такая коробка?
 

·
Registered
Joined
·
633 Posts
а меня еще волнует перспектива домов которые стоят сейчас на углу ул. Немига и ул. Городской вал. на этих планах их нет (((((((((((((((
 

·
live !n life
Joined
·
549 Posts
Идиотизм. Будто с самолёта контейнер с грузом упал.. УЖАСНОО.
Будто нарочно хотят испоганить центр :eek:hno:
 

·
Ціхі Мір
Joined
·
1,232 Posts
М-да, савок цяжка з некаторых галоў выбіць... такое пачуцьцё, што ў "Грамадзянпраекце" працуюць недабітыя пачвары, якія праектавалі ГД "На Нямізе". Каб чарговы раз рабіць такое архітэктурнае злачынства - трэба быць поўнымі ідыётамі... у Мінск-Сіці ім для хмарачосаў, бачыце, месца мала - знайшлі маленькую дзірачку - і на табе шкляны 15-ціпавярховы прамавугольнік у ахоўнай зоне гістрачынага Менска, на іншае ў гэтых псеўдаархітэктараў мазгоў не хапае...
 

·
Registered
Joined
·
200 Posts
Згодна з ім, прапанаваны эскіз быў адхілены і вернуты на перапрацоўку ў межах нарматыўна-прававой базы Рэспублікі Беларусь і матэрыялаў папярэдніх комплексных навуковых вышуканняў.
Пакуль не ўсе так дрэнна
 

·
Registered
Joined
·
633 Posts
насколько мне помнится, то здание, которое должно по картинке разбить эта стекляшка, уже соеденено. так что эту гаргару сча туда уже не впихнуть. если только поверх не наденут !
 

·
Агонь!
Joined
·
1,607 Posts
насколько мне помнится, то здание, которое должно по картинке разбить эта стекляшка, уже соеденено. так что эту гаргару сча туда уже не впихнуть. если только поверх не наденут !
Нажаль не :( Сёння схадзіў паглядзець. Там засталася пустэча акурат пад гэтую паябень згодна з плянам у разрэзе.

 

·
live !n life
Joined
·
549 Posts
Был сегодня на Немиге. Родился вывод: Адекватный человек эту *ерню там разместить бы не додумался.
Относительно #930
 

·
voyageur
Joined
·
11,682 Posts
Если бы ее раза в 3 повыше сделали, то тогда бы уже можно было окончательно начхать на аутентичный исторический центр и продолжать идти по пути Варшавы.
А так ни к селу, ни к городу.
 

·
Registered
Joined
·
12 Posts
Вот как раз таки Варшава таким путем и не шла. Небоскребы там обсолютно не портят вид Старого города.
Если Вы, Brad, были в польской столице, то сами видели где современная деловая Варшава (р-н ж/д вокзала), а где историческая часть. Там расстояние около 2-х километров.
 

·
voyageur
Joined
·
11,682 Posts
Если Вы, Brad, были в польской столице, то сами видели где современная деловая Варшава (р-н ж/д вокзала), а где историческая часть. Там расстояние около 2-х километров.
Вернулся из Варшавы десять дней назад. Как раз крутился в районе вокзала. Видимо, не увидел историческую часть. Я думал, что вокзал находится в исторической части, там и гетто рядом совсем. А высотки разбросаны на большой территории и как раз вокруг них много старых строений.
Разве самое высокое здание Варшавы - дом Культуры - находится не в самом центре?
 

·
Registered
Joined
·
286 Posts
Вернулся из Варшавы десять дней назад. Как раз крутился в районе вокзала. Видимо, не увидел историческую часть. Я думал, что вокзал находится в исторической части, там и гетто рядом совсем. А высотки разбросаны на большой территории и как раз вокруг них много старых строений.
Разве самое высокое здание Варшавы - дом Культуры - находится не в самом центре?
Глядзі тут: http://www.skyscrapercity.com/showpost.php?p=22663282&postcount=44
 

·
Ціхі Мір
Joined
·
1,232 Posts
у прыбудове Царквы Сьвятога Духа зьявіліся вокны
 

·
Moderator
Joined
·
11,065 Posts
Пытанні па праблемах гістарычнага цэнтру Мінска
Таварыства аховы помнікаў разам з прадстаўнікамі мінскіх ўладаў і Міністэрствам культуры разгледзяць праблемы рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення гістарычнага цэнтру Мінска.

Як паведаміў кіраўнік таварыства Антон Астаповіч, прызначана ужо дата навукова-практычнай канферэнцыі з гэтай нагоды. Яна пройдзе 8-га лютага ў канферэнц-залі прадпрыемства "Мінская спадчына". Як кажа кіраўнік таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, мерапрыемства пройдзе з даручэння намесніка старшыні Мінгарвыканкама Сяргея Радамана:

- Было даручэнне, зрабіць навукова-практычны семінар па праблемах гістарычнага цэнтру, там дзе разглядзець больш дэталёва і нашыя прапановы па гандлю, замчышчу ды шэрагу іншых заўваг-прапаноў. У першую чаргу будуць прысутнічаць сябры Таварыства аховы помнікаў, будуць удзельнічаць прадстаўнікі мінскай "Спадчыны" , "Мінскпраекта", "Мінскграда", саюзу архітэктараў, прадстаўнікі гарвыканкаму ды Міністэрства культуры.

Таварыства аховы помнікаў мае альтэрнатыўнае бачанне забудовы гістарычнага цэнтру Мінска, у прыватнасці вуліцы Гандлёвай. Актывісты таварыства спадзяюцца урэшце знайсці кампраміс з чыноўнікамі і адказнымі арганізацыямі, каб працы праходзілі ў адпаведнасці з заканом аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Радыё Рацыя
 
921 - 940 of 4042 Posts
Top