SkyscraperCity banner

1 - 20 of 180 Posts

·
Registered
Joined
·
153 Posts
Discussion Starter · #2 ·


Костёл Иисуса Милосердного — первый костёл в Витебске, построенный с 1885 года. Был освещен 10 октября 2009 г. при культурно-религиозном центре римско-католической церкви. Является 77 костёлом на территории Витебщины.

Панорама
 

·
Registered
Joined
·
238 Posts
Бывшая баня №8 на ул. 39-й Армии.
Это церковь св. Фаддея.

Из новых небольших церквей самая красивая эта:

Храм Иконы Божьей Матери «Целительница» возле областной больницы.

Остальные, по большей части, перестроены в 1990-х--начале 2000-х из бань, магазинов, жилых домов, клубов итд. Это не только у нас, а всеобщая тенденция в постсоветском православном мире.
 

·
Registered
Joined
·
153 Posts
Discussion Starter · #4 ·
...

Остальные, по большей части, перестроены в 1990-х--начале 2000-х из бань, магазинов, жилых домов, клубов итд. Это не только у нас, а всеобщая тенденция в постсоветском православном мире.
Задумался. Вспоминал новоделы. Взял фотик - смотрите.

Храм святой мученицы Татианы




 

·
Registered
Joined
·
153 Posts
Discussion Starter · #5 ·
Кстати, от рендера немного отличается.



На сайте ихнем, кстати, есть фотки с этапами постройки.
 

·
Registered
Joined
·
153 Posts
Discussion Starter · #6 ·
Недостроенный спорткомплекс в начале Чкалова, нечетная сторона.
 

·
Moderator
Joined
·
11,319 Posts
У Віцебску асвяцілі касцёл Святога Духа. Фотарэпартаж

18 траўня ў Віцебску мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл Святога Духа, які месціцца на вуліцы Чкалава (дом №5а).



http://news.vitebsk.cc/2013/05/18/u-vitsebsku-asvyatsili-kastsyol-svyatoga-duha-fotarepartazh/
 

·
Moderator
Joined
·
11,319 Posts
У Віцебску пабудуюць копію Полацкай Сафіі ХІ стагоддзя
Адпаведнае рашэнне ўлетку прыняў Сінод Беларускага экзархата. А цяпер яго зацвердзіў Святы Сінод Рускай праваслаўнай царквы



Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", з ініцыятывай пабудовы ў Віцебску яшчэ аднаго вялікага храма выступіў архібіскуп Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Гэтую ідэю ён выказаў на паседжанні Cвятога Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

У БПЦ гэты праект палічылі асабліва актуальным у сувязі з сёлетнім святкаваннем 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Закладка каменя ў аснову сабора Святой Сафіі ў Віцебску можа стаць адным з пунктаў святкавання. Прататыпам віцебскага храма служыць Полацкая Сафія XI стагоддзя — сабор, збудаваны, у сваю чаргу, паводле вобразу Сафіі Канстанцінопальскай.

Як вядома, на пачатку XVІІІ стагоддзя рускія войскі ўзарвалі старадаўнюю царкву. У сярэдзіне XVІІІ стагоддзя на яе месцы быў узведзены новы храм у стылі барока.

Еўрарадыё
 

·
Registered
Joined
·
446 Posts
Только 2 вопроса: почему в Витебске? и где на берегу есть ещё место свободное?
Ну и дополнительный вопрос: откуда средства? (Ведь замахнувшись на часть истории не только Беларуси, но и всего Полоцкого Княжества, ВКЛ... и Сооружение должно действитльно впечатлять...)
 

·
Registered
Joined
·
1,581 Posts
Тут еще надо добавить это в список. Это около Грин
 

·
Registered
Joined
·
124 Posts
бредовая идея с Софией Витебской.да и вряд ли ее реализуют.лучше бы восстановили какую то историческую церковь.
 

·
Registered
Joined
·
474 Posts
Казка барока

Віктар Барысенкаў, віцебскі краязнаўца

Аблічча старадаўняга Задзвіння за пасляваенныя дзесяцігоддзі вельмі змянілася. Яно быццам пакорліва растварылася сярод чужых і варожых будынін-прыхадняў. На месцы ўтульных вулачак і прыгожых старых будынкаў размножыліся несамавітыя цагляныя дамы-каробкі — сімвал убогай савецкай рэчаіснасці. Вось і на рагу вуліц Зяньковай і Камсамольскай сёння стаіць такая каробка з сілікатнай цэглы, дзе знайшоў прытулак Аблаўтатранс. А між тым менавіта на гэтым месцы калісьці знаходзіўся выдатны архітэктурны помнік — царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла.

Любы, хто захоча даведацца штосьці пра Петрапаўлаўскую царкву, сутыкнецца з парадаксальнай сітуацыяй. З’яўляючыся выдатным узорам стылю віленскае барока, гэты храм, тым не менш, застаецца, па сутнасці, невядомым. Архітэктурныя энцыклапедыі пра яго нічога не паведамляюць, а некаторыя даведнікі даюць інфармацыю аб’ёмам не больш за дзясятак радкоў з фінальнай фразай: не захаваўся. І сапраўды, калі зруйнаваць выдатны помнік, то пры адсутнасці яго выяў архітэктурны шэдэўр лёгка ператворыцца ў міф.

Петрапаўлаўская царква ў гады Другой сусветнай вайны і (справа) сучаснае скрыжаванне вуліц Камсамольскай і Зяньковай. Параўнанне аўтара

Петрапаўлаўская царква, якая знаходзілася ў паўднёвай частцы Задзвіння, на шматлікіх дарэвалюцыйных паштоўках дэманстравала толькі далёкі, але пры гэтым вельмі характэрны сілуэт. Старыя фотаздымкі з цяжкасцю дазвалялі распазнаць рысы дзвюх своеасаблівых вежаў, якія, на жаль, не паддаваліся ніякай дэталізацыі. Этапамі ў вяртанні да нас Петрапаўлаўскага храма ці пачаткам яго новага, віртуальнага, жыцця можна лічыць знаходжанне адносна нядаўна стэрэапаштоўкі пачатку ХХ стагоддзя. А потым і цэлага шэрагу нямецкіх фотаздымкаў часоў вайны, дзе царква была сфатаграфаваныя буйным планам.

Літаральна на днях у сеціве з'явіўся яшчэ адзін ваенны фотаздымак. Ён як ніякі іншы дае агульнае ўяўленне аб вонкавым выглядзе храма. Нарэшце ў нас з’явілася магчымасць па заслугах ацаніць усё хараство і прыгажосць гэтага храма, бо ў ім, безумоўна, ёсць тое, чым варта любавацца.

Злева — стэрэапаштоўка пач. ХХ ст. Справа — адшуканы нядаўна фотаздымак храма часоў Другой сусветнай вайны

Віленскаму барока, архітэктурнаму стылю, які існаваў на беларускіх землях у XVII–XVIII стагоддзях, былі ўласцівы такія рысы, як «пластычнасць фасадаў, маляўнічасць сілуэта, утворанага шмат’яруснымі вежамі і фігурнымі франтонамі» (Т. Габрусь). Усё гэта можна было назіраць і ў архітэктуры Петрапаўлаўскай царквы.

Аднак, характэрны ўзор барока з тыповымі для стылю элементамі адначасова адрозніваўся самабытнасцю і непадобнасцю ні на адно іншае архітэктурнае збудаванне Віцебска. Было ў ім, калі хочаце, нешта казачнае. Асаблівы мастацкі інтарэс уяўляў дэкор галоўнага фасада — увагнутыя паверхні сцен з калонамі па баках, а таксама ажурныя вежы і фігурны франтон паміж імі. Дарэчы, арыгінальнае дэкаратыўнае рашэнне менавіта вежаў Петрапаўлаўскай царквы нагадвае некаторыя ўзоры еўрапейскай барочнай архітэктуры.

Сучасны фотаздымак зроблены са двара "Аблаўтатранса". Жылы будынак справа, як бачна, яшчэ даваенны. Параўнанне аўтара

Царква ў імя святых Пятра і Паўла паўстала на правым беразе Дзвіны яшчэ ў XVI стагоддзі. Спачатку яна была драўлянай. У 1780 годзе ўніятамі быў пабудаваны новы велічны мураваны храм, які больш чым паўтара стагоддзя панаваў у панараме паўднёвага Задзвіння. Безумоўна, гэты храм быў галоўным будынкам на вуліцах, якія да савецкіх перайменаванняў называліся ад царквы — Верхне-Пятроўская, Ніжне-Пятроўская, Папярочна-Пятроўская.

Уніяцкая царква, пабудаваная амаль увадначас з лепшымі і самымі вядомымі віцебскімі храмамі, у адрозненні ад іх захавала рысы першапачатковай архітэктуры. А гэта ўсё ж важная акалічнасць, калі ўлічыць, якая ідэалагічная рэканструкцыя адбылася ў Віцебску ў XIX стагоддзі.

Царква Свв. Петра і Паўла на здымках з Другой сусветнай вайны (ніжні левы фотаздымак — фонды ВАКМ)

Асаблівасцю Петрапаўлаўскай царквы было яе нетыповае размяшчэнне галоўным фасадам на поўнач, а алтарнай апсідай на поўдзень. Як бачым, кананічныя пытанні часам вырашаліся на карысць пэўных абставінаў. У выніку прыгожы галоўны фасад атрымаўся разгорнутым да горада і быў вельмі добра бачны адусюль. Дарэчы, характэрная рыса віцебскіх храмаў, дый увогуле старой архітэктуры, — гэта яе невыпадковасць, яе бездакорнае ўпісванне ў гарадскі краявід (чаго не скажаш пра творы сучасных горадабудаўнікоў).

У 1886 годзе побач з Петрапаўлаўскім храмам была ўзведзена невялікая прыпісная царква Раства Найсвяцейшай Багародзіцы з характэрным дэкорам XIX стагоддзя, маляўнічасць якому надаваў неатынкаваны цагляны мур. Два помніка, размешчаныя побач, утварылі архітэктурны і гістарычны ансамбль, які захоўваўся да 1940‑х гадоў.

Петрапаўлаўская царква і царква Раства Насвяцейшай Багародзіцы (на пярэднім плане) у 1941-1944 гг.


Віктар Барысенкаў. Петрапаўлаўская царква і царква Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў канцы ХІХ ст. Акварэль

Знішчэнне Петрапаўлаўскага храма — адно з тых нелагічных дзеянняў гарадской улады, якія з лішкам праявіліся пасля вайны ў дачыненні да архітэктурнай спадчыны Віцебска. Цяпер ужо ніхто не растлумачыць, чаму такі выдатны помнік свайго часу быў прыгавораны да зносу.

У «Акце абследавання Петрапаўлаўскай царквы» ад 14 лютага 1946 года чытаем: «Улічваючы наяўнасць усё яшчэ захаваўшыхся элементаў мастацка-архітэктурнага аздаблення, а таксама ўсіх канструктыўных элементаў будынка, па якіх могуць быць узноўлены разбураныя часткі будынка, можна заключыць, што рэстаўрацыя гэтага помніка магчымая».

Інтэр'ер Петрапаўлаўскай царквы. З фондаў ВАКМ

Зрэшты, аб захаванасці царквы сведчаць і фотаздымкі. Але пройдзе яшчэ чатыры дзесяцігоддзі, перш чым у Віцебску пойдзе гаворка аб нейкіх рэстаўрацыйных работах. А тады, у канцы 1940‑х, у 1950‑я гады, велічныя і прыгожыя храмы на гарадскіх вуліцах і плошчах падаваліся некаму абсалютна недарэчнымі. Петрапаўлаўская царква была наўмысна знішчана. Так Віцебск страціў адзін са сваіх самых значных архітэктурных помнікаў.

А вось царкву Раства Багародзіцы зусім разбураць не сталі. У 1947–1952 гадах яе перабудавалі пад жылы дом, збіўшы дэкор і ампутаваўшы тую частку помніка, дзе знаходзілася апсіда. Сёння будынак ужо нічым не нагадвае праваслаўны храм.

У нас вельмі доўга, вобразна кажучы, было «выключана святло». Яно і цяпер не гарыць напоўніцу. Але ўсведамленне жахлівых страт прыходзіць да нас сёння разам са скупой інфармацыяй і адзінкавымі фотаздымкамі, паказваючы ўсё ж шлях да здабыцця Храма.






 

·
Registered
Joined
·
8 Posts
Реконструкция бывшего дома культуры глухих на ул. Гагарина, 46А в римско-католический костел св. Антония Падуанского.

Так здание выглядело в 2007г.




Проект:
 

·
Registered
Joined
·
8 Posts
Установка купола и крыжа 8 августа 2012г.

(на башне в каске готовится установить купол- сам будущий епископ о. Олег Буткевич :) )






Конец августа 2012г.
 
1 - 20 of 180 Posts
Top