SkyscraperCity banner
1 - 13 of 13 Posts

·
Moderator
Joined
·
11,387 Posts
Discussion Starter · #1 ·

Пайшла пагалоска, нібы ва Ўсьпенскім манастыры, што ля вёскі Пустынкі на Амсьціслаўшчыне, адкрыўся нерукатворны абраз Хрыста Збаўцы. Уласна гэта я і хацеў спраўдзіць. А таксама адведаць тыя мясьціны, дзе не бываў паўтара дзясятка гадоў. Вёска Пустынкі ляжыць на самай мяжы з Расеяй, напрасткі – пару сотняў мэтраў. Напрыканцы 1980-х тут і абрывалася дарога ў нікуды: спачатку асфальт станавіўся танчэйшы, пасьля жвір пераходзіў у пыл, а там – нішто... Грамадзкі транспарт перастаў тут хадзіць яшчэ за савецкім часам.

Заснаваны катам хрысьціянаў
Сярод разлогаў тамтэйшых дуброваў у 1380 годзе амсьціслаўскі князь Лугвен, сын вялікага князя Альгерда, муж унучкі Дзьмітрыя Данскога, заснаваў першы ў тамтэйшых ваколіцах манастыр. Нагодаю стала дзіўнае здарэньне: князь Лугвен, паганскае веры, быў моцна хворы на вочы. Ён нават ужо страціў быў зрок. Але ў сьне яму зьявіўся вяшчун і абвесьціў: «Калі хочаш бачыць наноў – хадзі ў пустэльню і памыйся вадой з крыніцы, тады атрымаеш жаданае». Князь Лугвен знайшоў тую крыніцу, што напрарочыў яму сон. Абмыўшы вочы, князь вярнуў зрок і ўбачыў між шатаў старадаўніх ліпаў абраз Маці Божае. Ён адразу ж прыняў сьвяты хрост, атрымаўшы імя Сямён. А на месцы свайго цудоўнага збавеньня заснаваў манастыр.

Дзякуючы шматлікім цудам выздараўленьня пры сьвятой крыніцы гэты прыстанак меў шчодрыя фундушы. Ужо ў XV ст. манастыр славіўся сваім багацьцем. Падчас Лівонскае вайны, у 1560 годзе, Сьвятаўсьпенскі манастыр разрабавала й спаліла маскоўскае войска. У 1578 годзе кароль Сьцяпан Батура шчодра абдарыў сьвятыню й перадаў манастыр полацкаму архіяпіскапу.
Гэты манастыр стаў трывалым апірышчам уніі, стаўшы адным зь першых прыстанкаў айцоў-базылянаў. Велізарны мураваны Сьвятўсьпенскі сабор пачалі будаваць на сродкі дабрачынца Гайка ў 1801 годзе, а скончылі ў 1808-м. Тады ж ён быў асьвячоны полацкім уніяцкім арцыбіскупам Іракліем Лісоўскім – адным з апошніх дзейных і дальнабачных абаронцаў уніі.

Лазьня ў царкве
Цяпер галоўны сабор манастыра амаль зруйнаваны: даўно няма даху, праз скляпеньні прарасьлі дрэвы. Пра колішняе хараство й веліч нагадваюць велізарныя круглыя вокны-люкарны ў фасадах прэзьбітэрыя й сакавітая ракайльная плястыка галоўнага аўтара, што ўжо даўно служыць адно дзікім птахам.
У такія ж руіны ператвораныя й іншыя пабудовы: Раствабагародзіцкая царква, кялейны корпус з Пакроўскай царквою, званіца, школа, капліцы, гаспадарчыя і жылыя дамы. І віною тут не расейскія наезды, што тройчы спусташалі гэты манастыр у XVII–XVIII стагодзьдзях.

Пасьля закрыцьця манастыра савецкаю ўладаю чаго толькі ні было ў гэтых мурах: калёнія для непаўналетніх, сядзіба калгасу з хлявамі, па вайне – прытулак сіротаў, затым – дом састарэлых...
Недзе ў 1970-я гады мясцовае начальства абсталявала тут сабе шыкоўную лазьню на сьвятой крыніцы князя Лугвена, пераабсталяваўшы Раствабагародзіцкую царкву, што пад стромым пагоркам манастырскай плошчы. Але неўзабаве быў «сыгнал» «куды трэба», і аматараў парыцца ў царкоўных мурах пакаралі. А заадно – раскідалі дашчэнту саму сьвятыню, з-пад якое цурчэла крыніца.

За Віхрою, на Падоле
Паўтара дзясятка гадоў таму на гэтым месцы была вусьціш запусьценьня, кучы камунальна-калгаснага хлуду. Высачэзная званіца, што пануе над навакольлем, была ў катастрафічным стане: зь яе трыццацімэтровай вышыні раз-пораз падалі долу кавалкі цэглы. Заставалася толькі разводзіць рукамі й пагаджацца з тым, што нічога тут зрабіць немагчыма... Пра турыстаў у гэтым ці ня самым аддаленым куце Беларусі гаварыць было сьмешна, а пра аднаўленьне манастыра за савецкім часам – яшчэ сьмяшней...


Калі спусьціцца з Амсьціслава на Падол, цераз рэчку Віхру перайсьці на Зарэчча, то дарога ізноў будзе паволі ўздымацца дагары. На гары, за паваротам, дакуль вас праводзіць сымпатычны белы сабака, усё, што нагадвае пра нашае паўсядзённае жыцьцё, зьнікае. Навокал – дзясяткі кілямэтраў густых дуброваў і балацінаў. Рэдкія тут у будні машыны зусім зьнікаюць у выхадныя. Ад цішыні аж цісьне ў вушах. На колішніх калгасных палетках – таксама ціш. Прынамсі прайшоўшы ад Амсьціслава да Пустынак тузін кілямэтраў, ніякіх сьлядоў гаспадарчае дзейнасьці ня ўбачыш.

Цуд першы
Праз гадзіну хады, што з вамі разьдзеляць толькі дзікія зьвяры й птушкі, на даляглядзе зьявіцца зіхоткі залаты крыж у небе. Нібы сьвятло маяка ў зялёнай пустыні.

Манастырская званіца, танкая й стромая, як аловак, цяпер шпарка аднаўляецца. Як толькі яна пакажацца – хады да яе яшчэ паўгадзіны. Ахайна заасфальтаваная пляцоўка перад манастыром суботнім вечарам поўная машынаў. Палова – з расейскімі нумарамі. Але, насуперак чаканьням, аніякага тлуму ў манастыры няма.

Абсягі ягоныя велізарныя. Тут разьбягаюцца падмеценыя цяпер сьцяжыны празь вялікі сад уздоўж велічных руінаў і толькі адноўленых будынкаў. Вакол манастыра – даўжэзныя вялікія валы, равы, ставы. А за ім – рака Асьлянка, берагі якое хаваюцца ў дрымучым лесе.

Цуд другі
У адноўленай царкве на месцы крыніцы, дзе, паводле паданьня, князю Лугвену зьявіўся абраз Маці Божай (пра што дэталёва па-беларуску паведамляе адмысловая таблічка), ідзе набажэнства.
У царкве – манахі, паслушнікі ды купка пілігрымаў.
Сьвятая крыніца, што цячэ з-пад царквы, ахайна спарадкаваная. На камяністым дне зіхцяць манэткі. Расейскія, польскія, украінскія, літоўскія. Можна напіцца й набраць вады.

За два крокі – купальня, над якой узьвялі імпазантны павільёнчык. Там людзей ня менш, чым у царкве. Мужчынская зьмена. Бадзёрыя людзі пераконваюць адзін аднаго, што ім стала па купаньні значна лепей.
Адзін пілігрым зь Пецярбургу, заўзяты тут купальшчык (толькі гэтай зімою на Вадохрышча пабаяўся лютага марозу) красамоўна распавёў, як пазалетась адбывалася вялікая ўрачыстасьць высьвячэньня гэтае царквы над крыніцаю.
Вада й праўда вельмі смачная. Няма сумневу, што й купаньне ў крынічнай вадзе карыснае.

Цуд трэці
Ці бачылі нерукатворны абраз? Усе бачылі. А вы самі зайдзіце ў стары кялейны будынак, каля званіцы, там усё адчынена. У нас усё адчынена. Самі знойдзеце. Там убачыце вобраз Збаўцы. Маладзенькі манашак, які прадае сьвечкі ў царкве, спакойна й годна, з замілаванай усьмешкаю інструктуе.

І праўда, усе дзьверы ў гэтым манастыры адчыненыя. Нядоўга шукаючы, знойдзеце й тую цэлю, перакрытую магутнымі крыжовымі скляпеньнямі. Падмеценая падлога, памытыя вокны. Новаскладзеная печ са старасьвецкім комінам. Старая мажная канапа ў куце. На падваконьні – вялікі драўляны складзень з выявамі Хрыста, сьвятога Мікалая й сьвятога Юр’я. Рэч старасьвецкая, народная. Тутсама й ручнікі ў старых саматужных карунках, бронзавы крыж, пэўна, знойдзены ў зямлі… А зьлева на сьцяне… выява Хрыста Збаўцы. Сэрца міжволі скаланулася. Выява вельмі выразная й прыгожая. І… нерукатворная. У тым сэнсе, прынамсі, што яна не намаляваная цяпер. І няма знаку самога маляваньня. З-пад слою крэйдавых фарбаў на старасьвецкім тынку ХІХ стагодзьдзя выразна праступае сьвятое аблічча. У поўнай цішы старасьвецкіх муроў сам-насам са Збавіцелем нерукатворным.

Цуд вяртаньня
Ведама ж, можна знайсьці вытлумачэньне ўсяму. Пэўна, клясычная выява Хрыста на хусьцінцы была напісаная ў акадэмічнай манеры ў сярэдзіне пазамінулага стагодзьдзя алейнымі фарбамі па старым тынку. Ад неспрыяльных умоваў фарба адлушчылася, але, у выніку хімічнай рэакцыі, мэталы, што былі ў фарбах, уеліся ў тынк… Але гэта не тлумачыць, чаму выява засталася настолькі ясная і выразная! Чаму яна захавалася сама меней праз паўтары сотні гадоў? І галоўнае – чаму яна адкрылася толькі цяпер, менавіта ў наш час і менавіта нам? І чаму нават скептык прасякаецца міжволі піетэтам перад гэтак непрэтэнцыйнай выяваю?..

Пэўна, таму што адбыўся найвялікшы цуд – цуд вяртаньня й адраджэньня сьвятыняў у нашым краі. І тыя цуды, што зьдзіўлялі нашых продкаў, дзівяць і нашых дзяцей.
Сяргей Харэўскі​



Манастыр да пачатку рэстаўрацыі









Фота © Глёбус Беларусі
 

·
Moderator
Joined
·
11,387 Posts
Discussion Starter · #3 ·
Подземный ход обнаружен недалеко от Мстиславля - в Свято-Успенском мужском монастыре

Около одного миллиарда рублей в текущем году будет освоено в ходе реставрации легенды истории — древнего Пустынского Свято-Успенского мужского монастыря, расположенного недалеко от Мстиславля.

Разрушенному временем и войнами сооружению более шести веков, он основан князем Лугвением Симеоном в честь его прозрения после тяжелой болезни.

В настоящее время в рамках государственной инвестиционной программы реставрируется Покровская церковь с братским корпусом монастыря — в обители меняют окна, укрепляют стены, а также кирпичную кладку. Каково же было удивление рабочих могилевской строительной компании, когда они во время разбора одной из стен обнаружили ранее неизвестный подземный ход. Местные краеведы утверждают, что в данном случае обнаружен ход, который соединял монастырские покои с церковью Александра Невского. Однако говорить о его протяженности пока еще рано, так как артерия подземного хода находится под обвалами земли. Вместе с тем сохранившийся небольшой отрезок свидетельствует о том, что подземные коммуникации монахов были сделаны с размахом. Более чем двухметровый по высоте тоннель указывает, что обитатели монастыря вели не оседлый образ жизни, активно передвигаясь по тоннелю. В боковых нишах видны следы копоти, которые оставили зажженные факелы. По тоннелю запросто мог проехать даже всадник на коне.

Речь о восстановлении таинственного подземного хода пока не идет, но руководители туристских организаций Могилева уверяют, что его превращение в экскурсионную тропу привлечет иностранных и отечественных туристов. Ведь в Мстиславле и его окрестностях бытует немало легенд о том, что существуют и другие подземные ходы, которые также ждут своих исследователей

http://www.respublika.info/5529/interesting/article55118/
 

·
Moderator
Joined
·
11,387 Posts
Discussion Starter · #4 ·
Пустынкі – месца, дзе адкрываюцца вочы

Прачынайся, уставай, рушым! Што значыць – не хочаш? Нас чакае ўсё Вялікае княства. Паглядзі на гэтыя шматлікія харугвы, паглядзі, колькі людзей сабралася! Усе толькі і чакаюць нас. Адсюль не разгледзіш, хто — ці то Лугвен, ці то ягоны ўнук (такія яны падобныя) — заснаваў манастыр, у які мы клічам вас.

За ўсю гісторыю збіраліся тут і з Вялікага княства Літоўскага, і з суседніх дзяржаў людзі розныя: і добрыя, і не дужа. Усякае здаралася — гэта ж гісторыя, а не салодкі пернік. Але галоўнае — у выніку мы маем цудоўнае месца, дакрануцца да гісторыі якога — як даць нырца ў святую крынічную ваду. Вочы самі адкрываюцца шмат на якія рэчы і ў прамым сэнсе, і ў метафарычным.

Ну што, даем нырца ў гісторыю Пустынак?

 

·
Moderator
Joined
·
11,387 Posts
Discussion Starter · #5 ·
В мстиславском храме обрушились перекрытия — погиб строитель

В здании 1868 года во время реконструкции рухнули перекрытия, под завалами оказались двое рабочих.

ЧП произошло 8 октября около 15:00 часов на территории Пустынского мужского монастыря в Мстиславском районе. В Свято-Покровской церкви частично рухнули перекрытия на площади 25 кв.м. между 2-м и 3-м этажами. На момент происшествия в памятнике архитектуры 1868 года постройки шла реконструкция, — сообщает МЧС.

В результате обрушения под завалом оказались рабочие ОДО «Покров», 46 и 47 лет. Оба жители Могилева.

Один из пострадавших, от полученных травм скончался на месте. Другого доставили в Мстиславскую больницу с предварительным диагнозом «перелом левой руки, закрытая черепно-мозговая травма».

Причина обрушения устанавливается.

Проверку по факту несчастного случая проводит Климовичский РОСК.













gorad.by
 

·
Moderator
Joined
·
11,387 Posts
Discussion Starter · #12 ·
В Пустынках под Мстиславлем открыли и освятили Покровскую церковь













 
1 - 13 of 13 Posts
Top