SkyscraperCity banner

1 - 20 of 447 Posts

·
Moderator
Joined
·
10,849 Posts
Discussion Starter #1
Беларусь пачынае будаваць АЭС на практыцы


“Мы ўвайшлі ў практычную фазу будаўніцтва АЭС. Завяршаюцца грамадзкія слуханьні ў сумежных дзяржавах, распрацоўваецца нарматыўна-прававая база, ідзе падрыхтоўка спэцыялістаў у ВНУ”, — заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Юрый Рымашэўскі на цырымоніі адкрыцьця міжнароднай выставы “Атамэкспа-Беларусь-2010”.
Рымашэўскі паведаміў журналістам, што на Астравецкай пляцоўцы ў Гарадзенскай вобласьці ідуць падрыхтоўчыя працы — будуецца жытло, вытворчыя будынкі, дарогі, рыхтуецца будаўнічая база.

Намесьнік міністра ня выключыў, што да канца году ў Беларусі будзе прынята дзяржаўнае рашэньне, паводле якога пачнецца будаўніцтва непасрэдна АЭС, перадае Інтэрфакс.

Беларусь працягвае перамовы з Расеяй пра крэдыт на будаўніцтва АЭС.

"Беларусь рэальна разлічвае атрымаць крэдыт Расеі на гэтыя мэты", - сказаў Юры Рымашэўскі.
Радыё Свабода
 

·
Moderator
Joined
·
10,849 Posts
Discussion Starter #2
Генеральны кантракт аб будаўніцтве АЭС у Беларусі будзе падпісаны да 30 чэрвеня 2010 года
Генеральны кантракт аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі будзе падпісаны да 30 чэрвеня 2010 года. Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні секцыі "Праектаванне і будаўніцтва АЭС" на выставе "Атамэкспа-Беларусь - 2010" намеснік начальніка ўпраўлення праектаў краін СНД, начальнік аддзела праектаў па Беларусі і Арменіі ЗАТ "Атамбудэкспарт" Валянцін Тышкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з кантрактам ЗАТ "Атамбудэкспарт" будзе выступаць генеральным падрадчыкам, які будзе ажыццяўляць будаўніцтва двух энергаблокаў агульнай магутнасцю 2,4 тыс. МВт. Пры гэтым ЗАТ будзе несці поўную адказнасць па тэрмінах будаўніцтва і тэхнічных паказчыках атамнай электрастанцыі.

Акрамя таго, цяпер ідзе работа над праектам міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі ў галіне будаўніцтва атамнай электрастанцыі. "Асноўныя дамоўленасці дасягнуты", - канстатаваў Валянцін Тышкевіч.

У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю каля 2,4 тыс. МВт. Месцам для размяшчэння будучай атамнай электрастанцыі выбрана Астравецкая пляцоўка ў Гродзенскай вобласці. Увод першага энергаблока беларускай АЭС чакаецца ў 2016 годзе, другога - у 2018-м. Станцыя будзе ўзводзіцца па праекту санкт-пецярбургскага інстытута "Атамэнергапраект". Генпадрадчыкам будаўніцтва выступіць расійскае ЗАТ "Атамбудэкспарт" - дзяржаўная інжынірынгавая кампанія, падкантрольная "Расатаму", якая рэалізуе міжурадавыя пагадненні аб будаўніцтве аб'ектаў ядзернай энергетыкі за мяжой
Белта
 

·
Moderator
Joined
·
10,849 Posts
Discussion Starter #3
Англійская кампанія AMEC выбрана кансультантам для падрыхтоўкі генкантракта па будаўніцтву АЭС у Беларусі
Для падрыхтоўкі генеральнага кантракта паміж Беларуссю і Расіяй па будаўніцтву беларускай АЭС міжнародным кансультантам выбрана англійская кампанія AMEC. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" Міхаіл Філімонаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кантракт з гэтай кампаніяй, якую Беларусь выбрала для аналізу і ацэнкі будучага генеральнага кантракта з Расіяй па будаўніцтву АЭС, знаходзіцца ў стадыі падпісання, удакладніў Міхаіл Філімонаў. Расійскае ЗАТ "Атамбудэкспарт", якое з'яўляецца генеральным падрадчыкам будаўніцтва АЭС у Беларусі, заяўляе, што кантракт будзе падпісаны да 30 чэрвеня 2010 года. Міхаіл Філімонаў пацвердзіў, што беларускі бок імкнецца падпісаць дакумент да гэтага тэрміну.

Такім чынам, спачатку плануецца падпісаць кантрактнае пагадненне з Расіяй, а потым крэдытнае. Дырэктар ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" не лічыць, што гэтыя два дакументы неабходна прымаць адзіным пакетам. "Калі падпішам кантрактнае пагадненне, пачынаем падпісанне міжурадавага пагаднення і крэдытнага", - адзначыў ён.

Міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі планавалася падпісаць у першым квартале 2010 года. "Гэты тэрмін пакуль не здымаецца", - сказаў Міхаіл Філімонаў. "Не будзем гадаць, калі гэта будзе зроблена. Не выключана, што на маючым адбыцца пасяджэнні саюзнага Саўміна", - дадаў ён. Паводле яго слоў, практычна ўсе пытанні, што датычацца гэтага дакумента, зняты.

На пытанне аб суме магчымага расійскага крэдыту на будаўніцтва АЭС у Беларусі дырэктар не даў адказу, адзначыўшы толькі, што "цяпер ідзе перагаворны працэс па гэтаму пытанню". Пры гэтым ён нагадаў, што Беларусь прыняла ўжо рашэнне аб будаўніцтве АЭС і, "адпаведна, ўяўляе памеры неабходных для гэтага праекта сродкаў".

Міхаіл Філімонаў паведаміў, што Беларусь разлічвае ў першым паўгоддзі 2010 года атрымаць заключэнне экспертызы па СУНА (справаздача аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС). Для гэтага зроблена ўсё неабходнае.

Дырэктар таксама адзначыў, што беларуская прамысловасць будзе задзейнічана ў будаўніцтве АЭС
Белта
 

·
Registered
Joined
·
870 Posts
Тема назрела, давно надо было ее открыть. Я уже предвкушаю фотографии с этой циклопической стройки.
 

·
Banned
Joined
·
2,915 Posts
Белорусы, вы сошли с ума! Строить атомную станцию, с неисследованным до конца росийским реактором, под Вильной :eek:hno: Вам Литва этого никогда не простит, я думаю.
 

·
Registered
Joined
·
1,892 Posts
Белорусская АЭС имеет китайский прообраз

Проект "АЭС — 2006", предлагаемый для Беларуси — эволюционный, созданный на базе проекта "АЭС — 91", реализованного в Тяньваньской АЭС в Китае.


Тяньваньская АЭС


Об этом в интервью БелаПАН на открытии выставки "Атомэкспо-Беларусь — 2010" сообщил представитель ОАО "Санкт-Петербургский научно-исследовательский и проектно-конструкторский институт "Атомэнергопроект" (ОАО "СПбАЭП") Константин Ильинский.

"Основное оборудование осталось без конструктивных изменений с расчетным обоснованием на длительный срок службы, — отметил специалист. — Все эти решения проверены временем, мы их используем повсеместно с некоторыми доработками".

Что касается слухов об эспериментальности реактора, который будет использоваться в белорусской АЭС, Ильинский подтвердил, что реактор проекта ВВЭР-1200 в настоящее время нигде не используется. "Если речь идет об активной зоне реактора, она будет использоваться впервые, но на уже реализованной ранее на других станциях базе", — подчеркнул он.

Специалист ОАО "Гидропресс" — организации, которая занимается разработкой и изготовлением реактора для белорусской АЭС, Александр Четвериков сообщил БелаПАН, что повышение уровня безопасности реактора обеспечено за счет выполнения комплекса оптимизационных расчетов и анализов всех систем безопасности.

Его коллега Геннадий Банюк добавил, что в проекте ВВЭР-1200 удалось избавиться от избыточного консерватизма. "За счет этого удается повысить мощность, производительность и коэффициент полезного действия установки. Но ни в коем случае ни в ущерб безопасности", — отметил он.

По его словам, необходимый уровень безопасности подтвержден надзорным органом, выдавшим организации лицензию на строительство двух блоков такого же типа, установленных на российских АЭС: Ленинградской и Нововоронежской.
 

·
Moderator
Joined
·
10,849 Posts
Discussion Starter #7
Кампанія Siemens зацікаўлена пастаўляць абсталяванне для беларускай АЭС
Кампанія Siemens зацікаўлена пастаўляць сучасныя турбінныя астравы для беларускай АЭС. Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар аддзела продажаў па атамнай энергетыцы кампаніі Siemens AG Ккахуана-Ціта Хуан-Луіс у рамках работы міжнароднай канферэнцыі і выстаўкі "Атамэкспа-Беларусь-2010", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы прыняць удзел у будаўніцтве АЭС у Беларусі. Siemens гатова і зацікаўлена пастаўляць абсталяванне", - сказаў ён.

Прадстаўнік кампаніі таксама адзначыў, што тэхналагічнае абсталяванне Siemens надзейнае ў эксплуатацыі. Турбінныя астравы ўжо ўстанаўліваліся на многіх АЭС у розных краінах свету і заваявалі добрую рэпутацыю. Максімальны інтэрвал паміж капрэмонтамі складае 10 гадоў. Таксама кампанія гатова ажыццявіць інжынерна-праектныя і пусканаладачныя работы, будаўніцтва і мантаж новых турбінных астравоў для АЭС
Белта
 

·
Moderator
Joined
·
10,849 Posts
Discussion Starter #8
Тэрміны будаўніцтва АЭС у Беларусі не зацягваюцца - "Атамбудэкспарт"
Тэрміны будаўніцтва АЭС у Беларусі не зацягваюцца. Аб гэтым паведаміў сёння ў Мінску журналістам першы віцэ-прэзідэнт расійскага ЗАТ "Атамбудэкспарт" Аляксандр Глухаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ні адзін з бакоў не зацягвае тэрміны будаўніцтва, 2018 год - рэальны тэрмін здачы двух блокаў", - сказаў Аляксандр Глухаў.

Прадстаўнік расійскага ЗАТ таксама адказаў на пытанні журналістаў, якія датычыліся будаўніцтва Балтыйскай АЭС у Калінінградскай вобласці. "Расія ніколі не ўтойвала, што існуе такі праект", - сказаў ён. "Расэнергаатам" сфарміраваў дырэкцыю будаўніцтва гэтай станцыі, і ўжо закладзены першы камень у яе падмурак. Праект фінансуецца. Вызначаны перадпраектныя работы, генеральны праекціроўшчык. "Разам з тым, - падкрэсліў Аляксандр Глухаў, - параўноўваць Балтыйскую АЭС з беларускай я не хачу, гэта два розныя праекты".

У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю каля 2,4 тыс.МВт. Месцам для размяшчэння будучай атамнай электрастанцыі выбрана Астравецкая пляцоўка ў Гродзенскай вобласці. Увод першага энергаблока беларускай АЭС чакаецца ў 2016-м, другога - у 2018 годзе. Станцыя будзе будавацца па праекту санкт-пецярбургскага інстытута "Атамэнергапраект". Генпадрадчыкам будаўніцтва выступіць расійскае ЗАТ "Атамбудэкспарт" - дзяржаўная інжынірынгавая кампанія, падкантрольная "Расатаму", рэалізуе міжурадавыя пагадненні аб будаўніцтве аб'ектаў ядзернай энергетыкі за мяжой. Цяпер "Атамбудэкспарт" выконвае заказы, якія складаюць каля 20 працэнтаў аб'ёму сусветнага рынку
Белта
 

·
Banned
Joined
·
1,575 Posts
Белорусы, вы сошли с ума! Строить атомную станцию, с неисследованным до конца росийским реактором, под Вильной :eek:hno: Вам Литва этого никогда не простит, я думаю.
Мы не БелОрусы а БелАрусы*
Литва же вроде строит ядерный могильник рядом с браславскими озёрами? это тоже простить трудно :bash:
 

·
Registered
Joined
·
1,197 Posts
Белорусы, вы сошли с ума! Строить атомную станцию, с неисследованным до конца росийским реактором, под Вильной :eek:hno: Вам Литва этого никогда не простит, я думаю.
Вільня наша!
 

·
Banned
Joined
·
2,915 Posts
Мы не БелОрусы а БелАрусы*
Литва же вроде строит ядерный могильник рядом с браславскими озёрами? это тоже простить трудно :bash:
Ты о чем? Какой могильник? :nuts:
 

·
Banned
Joined
·
2,915 Posts
Новость 2005 года :lol:
Даже если б єто и стало реальностью, пассив от актива отличается, не правда ли?
Меня удивляет вот что: как страна, больше всех пострадавшая от Чернобіля, могла додуматься до атомной станции вблизи города с 700 тьс. населения да еще с русским реактором?
 

·
Banned
Joined
·
1,575 Posts
Новость 2005 года :lol:
Даже если б єто и стало реальностью, пассив от актива отличается, не правда ли?
Меня удивляет вот что: как страна, больше всех пострадавшая от Чернобіля, могла додуматься до атомной станции вблизи города с 700 тьс. населения да еще с русским реактором?
с 700 тыс это вы про какой именно? если про гродно то там 300 с чем то
как говорят у нас в некоторых СМИ то это из за сильной энергозависимости от россии которую с помощью АЭС снизят и типа какая уже разница у всех соседей АЭС есть
 

·
Banned
Joined
·
2,915 Posts
с 700 тыс это вы про какой именно? если про гродно то там 300 с чем то
как говорят у нас в некоторых СМИ то это из за сильной энергозависимости от россии которую с помощью АЭС снизят и типа какая уже разница у всех соседей АЭС есть
Станция проектируется в 50 км от Вильнюса (население с пригородами около 700 тыс.)
 

·
Registered
Joined
·
301 Posts
Станция проектируется в 50 км от Вильнюса (население с пригородами около 700 тыс.)
Я конечно извиняюсь, но почему вы так вцепились в этот вильнюс? Если уж жахнет - то достанется всем и вашему пресловутому вильнюсу (с 700 тыс. жителей, что вы не устаете нам повторять), и нашим "несвядомым" Берасцям, Гроднам и др. городам.

П.с. Чем вас, уважаемый oranger, не устраивает русский реактор?
 

·
Moderator
Joined
·
10,849 Posts
Discussion Starter #18 (Edited)
Меня удивляет вот что: как страна, больше всех пострадавшая от Чернобіля, могла додуматься до атомной станции вблизи города с 700 тьс. населения да еще с русским реактором?
Рашэньне прымаў не народ, а як у нас водзіцца, адзін вусаты дзядзька, і калі спачатку нас кармілі якімі-та казкамі пра рэферэндум, то ў выніку мы бачым, што Лука сам усё вырашыў і проста ўзяў і загадаў рыхтавацца да будаўніцтва, так што тут прэтэнзіі трэба адрасаваць зусім не да народу ...
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
953 Posts
Я конечно извиняюсь, но почему вы так вцепились в этот вильнюс? Если уж жахнет - то достанется всем и вашему пресловутому вильнюсу (с 700 тыс. жителей, что вы не устаете нам повторять), и нашим "несвядомым" Берасцям, Гроднам и др. городам.

П.с. Чем вас, уважаемый oranger, не устраивает русский реактор?
Бо ён "русскій", не зразумела? :D

Плюс Расея зараз палкі ў кола ставіць з новымі патрабаваньнямі.

Як па мне, нафту і газ замянілі плютоніям, ці на чым зараз АЭС працуюць?
 
1 - 20 of 447 Posts
Top