Skyscraper City Forum banner
1 - 20 of 47 Posts

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #1 · (Edited)
Slutsk :|: Слуцк

Вырашыў, што трэ штосьці напісаць і паказаць пра свой родны горад. :)

Слуцак упершыню згадваецца ў старажытных крыніцах у 1116 годзе ("Аповесьць мінулых часоў"), калі яго разбурылі. У 1441 годзе Слуцак, другім па ліку (Гародня ў 1391 ня ў лік), атрымаў Магдэбурскае права. Найбольш буйнымі з уладальнікаў горада былі магнаты Радзівілы. У 1617 годзе была заснаваная Слуцкая кальвінская гімназія, якая зараз, ускосна, зьяўляецца старэйшай школай на Беларусі (у якой, дарэчы, я правучыўся 6 год :)). 1793 годзе Слуцак апасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў апыніўся ў складзе Расейскай Імпэрыі да самай яе канчыны ў 1917 годзе. У 1918 годзе пасьля абвяшчэньня незалежнасьці БНР (25 сакавіка 1918 года) апыніўся ў складзе Рэспублікі. У 1919 годзе утварылася ССРБ, якая пачала час саветаў на Случчыне. У лістападзе-сьнежні 1920 года здарылася паўстаньне, напэўна, апошняе спрабаваньне аднавіць БНР і яе незалежнасьць - Слуцкі збройны чын. Ну, а далей Вялікая Айчынная Вайна з трыма гебрэйскімі гета (на месцы аднаго з іх, ля Райвыканкаму, зараз ёсьць помнік... вялікі), некалькі год пад Пагоняй і вяртаньне ў савецкія часы...

Ну, і то, дзеля чаго мы тут усі разам чакаем - фатаздымкі! :banana:

(подпісы на беларускай і ангельскай мовах / labels are written in belarusian and english)

Райвыканкам / District Executive Committee

2004 год


Бэтман / Batman (the best place to drink beer in Slucak until 2010 :cheers:)


Капліца Сьв. Барбары / St. Barbara's Chapel / 2004 год (справа)


Дом Культуры / afaik, Concert Hall



2004 год




Помнік Сафіі Слуцкай / Sofia Sluckaja Statue, 2004 год (справа)


Уладзімер Ільі чЛенін / V. I. Lenin


Ну і дзеля жарту...
Нам у правы бок, да жывёлаў :lol:


Гэта яшчэ ня ўсё. Планую паздымаць розныя помнікі, таксама месцы буйнае будоўлі (так-так, у нас зараз шмат будуецца, вось толькі не хмарачосы :() і інш.

For OTRS & Co.: All images (except dated by 2004) are copyrighted by me, Wizardist, and licensed under the terms of CC-BY-SA 3.0 License.
 

·
Civil engineer
Joined
·
2,855 Posts
Цікава! Бачу, што крыху пазмяналася ад маёй візыты ў 2004! Бэтмана ўвогуле не памятаю, іншыя так, але Леніна перанеслі і зараз ужо не так бачны. Дзякуй, чакаем болей! :cheers:
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #3 ·
Бэтмана ўвогуле не памятаю
Яго тады й не было. :) У той час там быў некій манумэнт, які я ўжо ня вельмі добра памятаю...
 

·
Белорус
Joined
·
59 Posts
красивый город.
Жаль не было возможности там побывать, когда жил еще в Беларуси :(
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #5 ·
Дарэчы, першы здымак Дома Культуры - гэта невялічкая панарама... :) Проста на гэтае мыла, што ў мяне ёсьць, цалкам будынак ня здымеш... :(
 

·
Civil engineer
Joined
·
2,855 Posts
Дом культуры, калі я не памыляюся, стаіць у месцы самай старай часткі Слуцка? Там да сённяшняга дня засталася горка, а калісці там знаходзіўся пачатковы, старажытны Слуцк.
 

·
Registered
Joined
·
31 Posts
Дзякуй за фоткі! Ёсць прапанова працягваць знаёміць нас са Слуцакам :). Там я памятаю яшчэ вакзал перабудавалі....
 

·
Banned
Joined
·
2,089 Posts
Интересный город, для меня даже немного экзотичен. Есть своя атмосфера, свои злачные места и т.д. Влияние столицы почти не чувствуется.
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #9 ·
Пакуль новых фотаздымкаў няма (акупанты транспарт захапілі :)), выкладаю тыя, што мне некалі даслаў сп. Tomasz M. Bladyniec. Здымкі зробленыя ў 2004 годзе падчас парлямэнцкіх выбараў на Беларусі.
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #10 · (Edited)
Учора ўвесь час амаль у цэнтры тусіл, дык на тэлефоны сяброў паздымал, што сустрэў.
Сёньня помнік Тарасу Шаўчэнку і мэмарыял на месцы былога габрэйскага гета.

Помнік Тарасу Шаўчэнку


Мэмарыял. Выкананы ён быў у выглядзе падсьвечніка. Невялічкія "суполкі" камянёў сымбалізуюць напалоханых і асуджаных габрэяў ды іх семьі.
Шыльды


Па цэнтру.


Зьлева.


Справа.


For OTRS & Co.: All images above are copyrighted by me, Wizardist, and licensed under the terms of CC-BY-SA 3.0 License.
 

·
Civil engineer
Joined
·
2,855 Posts
Цікава, я не ведаў, што Слуцку была гета. Памятнік просты але добры. Можа ў Цябе ёсць неякая мапа з часоў вайны?
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #13 ·
Цікава, я не ведаў, што Слуцку была гета. Памятнік просты але добры. Можа ў Цябе ёсць неякая мапа з часоў вайны?
Іх некалькі было пад Слуцкам, наколькі я ведаю.

Хай Darriuss свае здымкі тут выкладзе.

Дарэчы, я нават і ня ведаў, што гэта "герб" зь пегасам - не той, што быў раней. У каго ён ёсьць? Там, здаецца, Пагоня была.
 

·
Banned
Joined
·
7,101 Posts
Hа территории слуцкого СМПК-97 инициативные работники рядом со Сталиным поставили Ленина, а между ними — автомобиль ГАЗ-21, знаменитую "Волгу".
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #15 ·
^^
Про Сталина - боян, но за Волгу - спасибо. :) Сам не знал, когда был там, не видел. :(
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #16 ·
В 2010-м году в Слуцке будет построено несколько 15-этажных жилых домов. Это кагбэ рекорд. :) Пока в Слуцке из строений, пригодных к жизни/работе (так что трубы откидываются) выше 9 этажей - нет.
 

·
Registered
Joined
·
793 Posts
а смысл?? вообще не вижу смысл многоэтажек в небольших городах. Одни проблемы только.
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #18 ·
Некалькі тыдняў таму праставіў геазьвесткі амаль ва ўсі здымкі ў Слуцку (асабліва ў тыя, што былі зробленыя больш за 100 гадоў таму) з Wikimedia Commons.

Пампуем kml і глядзім у Google Earth. Ці ў пошукавым радку дадаем URL і глядзім у Google Maps.
 

·
Awesome User
Cool Bananas
Joined
·
982 Posts
Discussion Starter · #19 ·
Воданапорная вежа ля чыгуначнай станцыі:


Случ падчас веснавога разводзьдзя (амаль па-за горадам):
 
1 - 20 of 47 Posts
Top